Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 30.05.2019

№ 342

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 30 мая 2019 года № 342.

Згодна з дакументам, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышана з $104,6 да $110,4 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін  - з $57,5 да $60,7 за 1 т, на таварныя бензіны - з $31,3 да $33,1 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты таксама складае $33,1 за 1 т (была $31,3). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел (была $31,3).

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 мая. Тады яны таксама былі павышаны.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: