Аб паскораным развіцці асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак |
|
|
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь устанавіў мэтавыя параметры паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на 2019 - 2020 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 18 верасня 2019 г. № 627. Дакументам вызначаны задачы па забеспячэнню раўнамернага развіцця тэрыторый, скарачэнні разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва ў рэгіёнах за кошт паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш (гарады - Баранавічы, Пінск, Наваполацк, Бабруйск, раёны - Полацкі, Мазырскі, Лідскі, Барысаўскі, Маладзечанскі і Салігорскі). Аблвыканкамам даручана забяспечыць стварэнне ўмоў і прыняцце мер для паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, названых у дадатку. Міністэрству эканомікі неабходна штоквартальна інфармаваць Урад аб эфектыўнасці прынятых у рэгіёнах мер і выніках дасягнення мэтавых параметраў. |
|
|
Надрукавана з сайта www.government.by Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/3647 |
надрукаваць |