Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 24.09.2019

№ 652

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2019 г. № 652 аб'яўлена навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Яна пройдзе з 9 снежня 2019 года па 10 студзеня 2020 года.

У гэты перыяд ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць навагоднія прадстаўленні. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем'і, павіншуюць дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым і ўручаць падарункі, акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб'яднанні і іншыя арганізацыі.

Цэнтральнымі падзеямі акцыі стануць навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі і навагодні баль у Палацы Незалежнасці ў г. Мінску. Іх удзельнікамі стануць амаль 3 500 дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны: навучэнцы-пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў і іншыя.

Прынятай пастановай таксама зацверджаны аргкамітэт па правядзенні ў г. Мінску мерапрыемстваў у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: