Дзяржпраграма развіцця аўтатранспарту на 2011-2015 гады зацверджана ў Беларусі

​Дзяржаўная праграма развіцця аўтамабільнага транспарту Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў нумар 1886.

Новая праграма прадугледжвае далейшае ўдасканаленне сістэмы арганізацыі і кіравання аўтамабільным транспартам Беларусі, развіццё ўнутрырэспубліканскіх аўтаперавозак пасажыраў і грузаў, пашырэнне знешнеэканамічнай дзейнасці ў галіне аўтамабільных перавозак.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена абнаўленню парку аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў. На гэтыя мэты ў будучай пяцігодцы плануецца накіраваць Br1,2 трлн., у тым ліку на набыццё аўтобусаў - Br854,6 млрд., на набыццё грузавой аўтатэхнікі - Br350,7 млрд. За гэтыя сродкі будзе закуплена каля 3 тыс. аўтобусаў і 2,2 тыс. адзінак грузавой аўтатэхнікі.

Будуць прыняты дадатковыя меры па развіццю і аптымізацыі маршрутнай сеткі ўнутрырэспубліканскіх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах. Плануецца павялічыць акупнасць прыгарадных і міжгародніх пасажырскіх перавозак.

Для набыцця аўтамабільных транспартных сродкаў, неабходных для ажыццяўлення міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, плануецца прыцягнуць замежных інвестыцый на $10 млн.

Па дзяржпраграме будуць таксама рэалізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускіх перавозчыкаў і пашырэнне айчыннага рынку транспартных паслуг.

Рэалізацыя праграмы дасць магчымасць да 2015 года ў параўнанні з 2010 годам павялічыць экспарт аўтатранспартных паслуг у два разы, або на $513,7 млн., знізіць імпартаёмістасць транспартных паслуг да 21 працэнта, штогод павялічваць даходы, якія атрымліваюць ад прадастаўлення аўтатранспартных паслуг насельніцтву ў супастаўных цэнах на 1,1 працэнта. Эксплуатацыйныя расходы па перавозках грузаў і пасажыраў штогод будуць змяншацца на 2 працэнты. Ад развіцця аўтатранспартнага комплексу выйграе і экалогія. Так, выкіды забруджвальных рэчываў ад аўтатранспарту з адпрацаванымі газамі плануецца кожны год скарачаць на 1-2 працэнты.

Прадоўжыцца ўкараненне ў галіне інавацыйных тэхналогій і распрацовак. Сярод іх - сістэмы і тэхнічныя сродкі аўтаматызаванага кіравання рухам аўтобусаў на рэгулярных маршрутах гарадскіх і прыгарадных перавозак пасажыраў, аўтаматызаваная сістэма кантролю, уліку і аналізу параметраў работы транспартных сродкаў, а таксама сістэма продажу электронных білетаў на праезд пасажыраў і перавозку багажу ў аўтатранспарце.

Новая дзяржпраграма дасць магчымасць павысіць якасць прадастаўляемых аўтатранспартных паслуг і канкурэнтаздольнасць айчынных перавозчыкаў на рынку міжнародных перавозак.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/580
надрукаваць