Беларусь знізіць энергаёмістасць ВУП у 2015 годзе на 29-32 працэнты да ўзроўню 2010 года

Беларусь знізіць энергаёмістасць ВУП у 2015 годзе на 29-32 працэнты да ўзроўню 2010 года

Беларусь знізіць энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту ў 2015 годзе адносна 2010 года на 29-32 працэнты. Гэта прадугледжана  Рэспубліканскай праграмай энергазберажэння на 2011-2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 1882.

Стратэгічнай мэтай дзейнасці ў галіне энергазберажэння на перыяд да 2015 года з'яўляецца зніжэнне энергаёмістасці ВУП рэспублікі на 50 працэнтаў да ўзроўню 2005 года і павелічэнне долі мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў (МВП) у балансе кацельна-пячнога паліва (КПП) да 28 працэнтаў з улікам выканання экалагічных патрабаванняў, сацыяльных стандартаў і забеспячэння індыкатараў энергетычнай бяспекі.

У сувязі з гэтым мэтай і задачамі праграмы з'яўляюцца распрацоўка і арганізацыя выканання комплексу мерапрыемстваў па зніжэнню энергаёмістасці ВУП, замяшчэнню імпартуемых паліўна-энергетычных рэсурсаў мясцовымі і стварэнню неабходных умоў для павышэння ўзроўню энергетычнай бяспекі рэспублікі.

Асноўнымі напрамкамі развіцця сферы энергазберажэння ў 2011-2015 гадах стануць павышэнне эфектыўнасці работы генерыруючых крыніц, якія выкарыстоўваюць традыцыйныя віды паліва; развіццё нетрадыцыйных і аднаўляльных крыніц энергіі; зніжэнне страт пры транспарціроўцы энергіі; утылізацыя цеплавых другасных энергарэсурсаў; павышэнне энергаэфектыўнасці ў прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы і бюджэтнай сферы; зніжэнне энергазатрат у жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Таксама значная ўвага будзе ўдзяляцца развіццю эканамічнай зацікаўленасці вытворцаў і спажыўцоў энергарэсурсаў у павышэнні эфектыўнасці іх выкарыстання; актывізацыі работы па стварэнню новых энергаэфектыўных і імпартазамяшчальных тэхналогій, абсталявання і матэрыялаў; рабоце па папулярызацыі энергазберажэння і рацыянальнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў; рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў сферы энергазберажэння.

Плануецца, што рэалізацыя Рэспубліканскай праграмы энергазберажэння знізіць энергаёмістасць ВУП у 2015 годзе на 29-32 працэнты адносна 2010 года. Эканомія ПЭР за кошт выкарыстання сучасных тэхналогій, абсталявання і ўкаранення іншых энергазберагальных мерапрыемстваў складзе 7,1 млн. туп на працягу 2011-2015 гадоў. Таксама ў 2015 годзе будзе дасягнута доля МВП у балансе КПП рэспублікі не меншая за 28 працэнтаў. Акрамя таго, рэалізацыя праграмы дасць магчымасць выканаць патрабаванні па ўзроўню выкідаў парніковых газаў у атмасферу (у эквіваленце СО2).

На рэалізацыю праграмы плануецца накіраваць больш як $8,6 млрд. уласных сродкаў, крэдытных рэсурсаў, сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, прамых інвестыцый.

Выканаўцамі асноўных заданняў праграмы стануць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду, абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/582
надрукаваць