Пастанова Савета Міністраў

ад 24.12.2010

№ 1895

Праграма развіцця ўнутранага воднага і марскога транспарту на 2011-2015 гады зацверджана ў Беларусі

​Праграма развіцця ўнутранага воднага і марскога транспарту Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў нумар 1895.

Праграмай прадугледжана штогадовае павелічэнне аб'ёмаў перавозак грузаў унутраным водным транспартам у сярэднім на 12 працэнтаў, пасажыраў - на 14 працэнтаў. Прадукцыйнасць працы ў галіне да 2015 года павысіцца на 60-65 працэнтаў да ўзроўню 2010 года, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг складзе 16 працэнтаў, імпартаёмістасць прадукцыі знізіцца на 15,5 працэнтнага пункта.

У 2011-2015 гадах будзе рэканструявана 60 працэнтаў суднаходных гідратэхнічных збудаванняў Дняпроўска-Бугскага канала, што дасць магчымасць палепшыць суднаходныя ўмовы і водны рэжым на канале, а таксама задзейнічаць яго гідраэнергетычны патэнцыял. Будзе адноўлена 130 км унутраных водных шляхоў. У параўнанні з мінулай пяцігодкай інвестыцыі ў асноўны капітал вырастуць у 4,5 раза.

Галоўная мэта праграмы - задавальненне патрэбнасцей эканомікі Беларусі і насельніцтва ў перавозках унутраным водным і марскім транспартам, забеспячэнне яго ўстойлівага развіцця і павышэнне канкурэнтаздольнасці на рынку ўнутраных і міжнародных перавозак, паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі на ўнутраных водных шляхах.

Для гэтага будзе ўдасканалена нарматыўная прававая база, мадэрнізаваны 21 і закуплена 6 адзінак транспартнага і тэхнічнага флоту на агульную суму Br116,8 млрд. Акрамя гэтага, будзе набыта 9 адзінак прадукцыйнай перагрузачнай тэхнікі на Br25,5 млрд., рэканструяваны і пабудаваны 4 суднаходныя шлюзы коштам Br36,5 млрд. На рэканструкцыю каналаў плануецца накіраваць Br7,6 млрд., будаўніцтва і рэканструкцыю прычальных збудаванняў - Br7,2 млрд.

Рэалізацыя праграмы дасць магчымасць стварыць марскі гандлёвы флот Беларусі, інтэгравацца ў еўрапейскую воднатранспартную сістэму, палепшыць экалагічную абстаноўку на ўнутраных водных шляхах.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: