Дзяржпраграма развіцця прафтэхадукацыі на 2011-2015 гады зацверджана ў Беларусі

​Дзяржаўная праграма развіцця прафесійна-тэхнічнай адукацыі на 2011-2015 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 1900.

Асаблівасць новай праграмы ў тым, што яна заснавана на праграмна-мэтавым метадзе. Праграма ахоплівае ўсе напрамкі дзейнасці ПТВ. На рэалізацыю мерапрыемстваў будзе накіравана Br5099,5 млрд., з іх сродкі рэспубліканскага бюджэту складуць Br140 млрд., мясцовых бюджэтаў - Br4413,6 млрд., пазабюджэтныя сродкі - Br545,9 млрд.

Праграма прадугледжвае распрацоўку і ўвядзенне новых спецыяльнасцей і кваліфікацый (прафесій), адукацыйных стандартаў, вучэбна-праграмнай дакументацыі, вучэбна-метадычных комплексаў.

Асноўнай мэтай дзяржпраграмы з'яўляецца павышэнне якасці і даступнасці прафесійна-тэхнічнай адукацыі, прывядзенне яе ў адпаведнасць з сучаснымі патрэбнасцямі грамадства і дзяржавы. Прадугледжаны магчымасці для збалансаванага забеспячэння галін эканомікі і сацыяльнай сферы рабочымі кадрамі з улікам існуючай дэмаграфічнай сітуацыі. Гэта будзе дасягнута шляхам заключэння дагавораў аб падрыхтоўцы, дагавораў аб узаемадзеянні з базавымі арганізацыямі, фарміравання заказу на падрыхтоўку рабочых за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў і мэтанакіраванай сумеснай арганізацыйнай работы.

За час дзеяння дзяржпраграмы плануецца падрыхтаваць 207,2 тыс. чалавек з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй, з іх 53 тыс. - з павышаным узроўнем кваліфікацыі. На навучанне за кошт сродкаў бюджэту будзе прынята 207,2 тыс. чалавек. Сетку ПТВ плануецца аптымізаваць, прычым 17 - перайменаваць у прафесійныя ліцэі, а 15 - у прафесійна-тэхнічныя каледжы. Праграмай таксама прадугледжана набыццё 4,7 тыс. адзінак машын і вучэбна-вытворчага абсталявання, стварэнне 10 адасобленых падраздзяленняў вытворчага навучання.

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/584
надрукаваць