Дзяржпраграма развіцця сярэдняй спецыяльнай адукацыі на 2011-2015 гады зацверджана ў Беларусі

Дзяржаўная праграма развіцця сярэдняй спецыяльнай адукацыі на 2011-2015 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 1901.

Праграма распрацавана з улікам усіх напрамкаў дзейнасці сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, яна прадугледжвае не толькі перааснашчэнне і мадэрнізацыю ССНУ, але і ўдасканаленне адукацыйнага напрамку і выхаваўчага складальніка.

Упершыню ў праграме вызначаны заказ ад арганізацый і прадпрыемстваў на выпуск спецыялістаў. Прычым гэтыя лічбы вызначаны да 2015 года.

Згодна з праграмай, больш як 20 працэнтаў абсталявання ССНУ плануецца абнавіць.

Фінансаванне мерапрыемстваў дзяржпраграмы развіцця сярэдняй спецыяльнай адукацыі на 2011-2015 гады будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на сярэднюю спецыяльную адукацыю, сродкаў, атрыманых ад даходаў дзейнасці ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.​
Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/585
надрукаваць