Пастанова Савета Міністраў

ад 30.12.2010

№ 1912

Урад Беларусі вызначыў комплекс мер па падрыхтоўцы сельгасарганізацый да палявых работ, стварэнню трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2011 годзе

Урад Беларусі пастановай нумар 1912 вызначыў комплекс мер па своечасовай падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый рэспублікі да веснавой і асенняй сяўбы, догляду за пасевамі, стварэнню трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2011 годзе.

У адпаведнасці з дакументам, аблвыканкамы і Мінсельгасхарч павінны ажыццявіць комплекс арганізацыйна-тэхналагічных мерапрыемстваў па забеспячэнню вытворчасці асноўных відаў сельгаспрадукцыі і нарыхтоўкі травяных кармоў для грамадскай жывёлы. У 2011 годзе плануецца атрымаць 9 млн. 900 тыс.т збожжа, 7 млн. 470 тыс.т бульбы і 4 млн. 200 тыс.т цукровых буракоў. У Беларусі разлічваюць атрымаць 60 тыс.т ільновалакна, 878 тыс.т алейнага семя рапсу, 2 млн. 160 тыс.т агародніны, 640 тыс.т пладоў і ягад, 6 млн. 590 тыс.т кармавых адзінак травяных кармоў. Прагнозныя паказчыкі на 2011 год у цэлым прадугледжваюць рост вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў параўнанні з мінулым годам.

Пастаўлена задача забяспечыць у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы вытворчасць у сельгасарганізацыях усіх відаў кармоў (уключаючы летнія зялёныя) у аб'ёме не менш як 38 ц кармавых адзінак, нарыхтоўку кармоў на стойлавае ўтрыманне - не менш як 25 ц кармавых адзінак. Фуражнага збожжа плануецца нарыхтаваць 5 млн. 693 тыс.т.

Прадугледжана стварэнне страхавых фондаў сартавога насення збожжавых культур з ураджаю 2011 года ў аб'ёме не менш як 60 тыс.т.

У 2011 годзе сельскагаспадарчыя і іншыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі назапасяць і ўнясуць мінеральных угнаенняў пад вясеннюю, асеннюю сяўбу і падкормкі 1 млн. 931,4 тыс.т дзеючага рэчыва, у тым ліку 766,6 тыс. т азоту, 316,5 тыс.т фосфару і 848,3 тыс.т калію. У чацвёртым квартале пад ураджай 2012 года мінеральных угнаенняў будзе назапашана ў аб'ёме 475 тыс.т дзеючага рэчыва. У бягучым годзе для падкормак пасеваў сельгаскультур будзе ўнесена 618,95 т дзеючага рэчыва мікраўгнаенняў.

Аблвыканкамам у 2011 годзе даручана забяспечыць за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, выпуску каштоўных папер, субсідый, уласных сродкаў арганізацый і крэдытаў банкаў фінансаванне закупкі і назапашвання мінеральных угнаенняў (уключаючы расходы на іх набыццё і дастаўку да вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі) у памеры Br2 трлн. 844,5 млрд., закупкі мікраўгнаенняў у суме Br73,96 млрд., сродкаў аховы раслін - Br748,7 млрд.

Сродкі з мясцовых бюджэтаў плануецца выдзеліць на патанненне кошту насення бульбы рэпрадукцыі "эліта" ў суме Br4,7 млрд., закладку пладова-ягадных культур і догляд іх у суме Br11,5 млрд., патанненне кошту насення сельгаскультур высокіх рэпрадукцый згодна з планамі сартазмены і сортаабнаўлення. На аплату работ па ўнясенню вапнавых матэрыялаў з мясцовых бюджэтаў у 2011 годзе павінна быць выдзелена Br74,1 млрд. за кошт субсідый, якiя перадаюцца ў бюджэты абласцей.

На рамонт і сезоннае тэхабслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі, яе частак і камплектуючых плануецца выдзеліць Br79,2 млрд. На будаўніцтва новых зернеачышчальна-сушыльных комплексаў і закупку машын і абсталявання для замены на дзеючых комплексах - амаль Br73,4 млрд.

Фінансаванне работ, што выконваюцца сельскагаспадарчай авіяцыяй, прадугледжана ў аб'ёме Br9,02 млрд., у тым ліку за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў - Br4,52 млрд. і сродкаў сельскагаспадарчых арганізацый - Br4,5 млрд.

Са сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2011 годзе на фінансаванне Праграмы развіцця селекцыі і насенняводства збожжавых, зернебабовых, тэхнічных і кармавых культур у 2008-2013 гадах будзе выдзелена Br54,37 млрд., у тым ліку на будаўніцтва насеннеачышчальных комплексаў Br26,4 млрд. На фінансаванне комплексу работ па выкарыстанню торфу ў сельскай гаспадарцы плануецца выдзеліць Br50 млрд., на патанненне кошту прабірачных раслін бульбы Br39 млн., на закладку пладова-ягадных культур і догляд іх - Br28,7 млрд.

Рэспубліканскае аб'яднанне "Белнасенне" павінна забяспечыць вытворчасць у элітавытворчых арганізацыях рэспублікі 51,8 тыс.т насення эліты раянаваных і перспектыўных сартоў збожжавых і зернебабовых культур для правядзення планавай сартазмены і сортаабнаўлення, 17-18 тыс.т насення кукурузы гібрыдаў першага пакалення.

У 2011 годзе ў Беларусі плануецца атрымаць і рэалізаваць сельскагаспадарчым і іншым арганізацыям, сялянскім (фермерскім) гаспадаркам мінеральных угнаенняў 1 млн. 589,5 тыс.т дзеючага рэчыва, з іх 591,2 тыс.т азотных, 150 тыс.т фосфарных і 848,3 тыс.т калійных.

На перыяд палявых работ павінна быць забяспечана пастаўка сельскагаспадарчым і іншым арганізацыям, сялянскім (фермерскім) гаспадаркам 742,8 тыс.т дызельнага паліва, 98,4 тыс.т аўтамабільнага бензіну, 30,5 тыс.т маторных масел і змазак і 28,6 тыс.т пячнога паліва.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: