Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 12.01.2011

№ 13

Канцэпцыя развіцця ігральнага бізнесу зацверджана Урадам Беларусі

Канцэпцыя развіцця ігральнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 12 студзеня 2011 года нумар 31.

Дадзеная Канцэпцыя распрацавана ў адпаведнасці з даручэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Канцэпцыяй прадугледжваецца ўдасканаленне падыходаў пры рэгуляванні дзяржавай дзейнасці ў сферы арганізацыі ігральнага бізнесу з улікам выкарыстання перадавых інфармацыйных тэхналогій.

Асноўнай мэтай рэалізацыі Канцэпцыі з'яўляецца стварэнне сістэмы эфектыўнага дзяржаўнага рэгулявання сферы ігральнага бізнесу, якая забяспечвае абарону насельніцтва Рэспублікі Беларусь ад негатыўных праяўленняў ігральнага бізнесу з адначасовым узмацненнем дзяржаўнага кантролю за абарачэннямі грашовых сродкаў у гэтай сферы.

Задачамі развіцця Канцэпцыі з'яўляюцца:
забеспячэнне адпаведнасці дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу ўзроўню сусветнага вопыту, у тым ліку шляхам прыцягнення ў Рэспубліку Беларусь замежных інвестыцый, накіраваных на цывілізаванае развіццё сферы ігральнага бізнесу з улікам перадавых сусветных тэхналогій;
укараненне сучасных тэхналогій як у ігральны бізнес, так і ў сродкі кантролю за ім;
устанаўленне дзяржаўнага кантролю за абаротам грашовых сродкаў у сферы ігральнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь;
абарона насельніцтва Рэспублікі Беларусь ад негатыўных, у тым ліку фінансавых, наступстваў, выкліканых удзелам у азартных гульнях.

Пры распрацоўцы Канцэпцыі прааналізавана заканадаўства замежных дзяржаў, якія з'яўляюцца лідэрамі ігральнай індустрыі, а таксама ўлічаны вопыт арганізацыі ігральнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: