Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 31.12.2010

№ 1923

Урадам Беларусі вызначаны парадак ажыццяўлення электронных аўкцыёнаў

Урадам Беларусі зацверджана Палажэнне аб парадку ажыццяўлення электронных аўкцыёнаў. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 31 снежня 2010 года нумар 1923. Дакумент прыняты ў адпаведнасці з пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 года нумар 708 "Аб правядзенні электронных аўкцыёнаў" і ўступіў у сілу з 1 студзеня 2011 года.

Палажэннем аб парадку ажыццяўлення электронных аўкцыёнаў вызначаецца парадак выбару пастаўшчыка (падрадчыка, выканаўцы) пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак шляхам правядзення электронных таргоў (электронных аўкцыёнаў) таварамі (работамі, паслугамі) з паніжэннем іх кошту.

Дакументам вызначаны пералік тавараў (работ, паслуг), дзяржаўныя закупкі якіх могуць ажыццяўляцца на электронных аўкцыёнах.

Пастановай нумар 1923 таксама вызначаны пералік юрыдычных асоб, якія маюць права праводзіць электронныя аўкцыёны: гэта інфармацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн" і ААТ "Беларуская універсальная таварная біржа".

Міністэрства эканомікі Беларусі ўпаўнаважана тлумачыць пытанні, звязаныя з прымяненнем дадзенай пастановы.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным Ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з пастановай і прыняць іншыя меры па яе рэалізацыі.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: