Пастанова Савета Міністраў

ад 30.12.2010

№ 1911

Урадам Беларусі вызначаны асаблівасці стварэння і дзейнасці суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва

У адпаведнасці з Законам "Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва" Урадам Беларусі вызначаны асаблівасці стварэння і дзейнасці суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку ўстаноў фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 1911, якая ўступіла ў дзеянне з 16 студзеня 2011 года.

Гэтым дакументам зацверджаны шэраг палажэнняў - Палажэнне аб цэнтрах падтрымкі прадпрымальніцтва, Палажэнне аб інкубатарах малога прадпрымальніцтва, Палажэнне аб установах фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, а таксама Палажэнне аб таварыствах узаемнага крэдытавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

У адпаведнасці з пастановай нумар 1911, юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя раней у якасці цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва, інкубатараў малога прадпрымальніцтва, устаноў фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, таварыстваў узаемнага крэдытавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, абавязаны да 1 сакавіка 2011 года забяспечыць выкананне патрабаванняў і ўмоў, устаноўленых гэтай пастановай, і прадставіць інфармацыю аб іх выкананні ў Міністэрства эканомікі або адпаведны рэгіструючы орган.

У выпадку невыканання юрыдычнай асобай абавязкаў, прадугледжаных пастановай нумар 1911, такая юрыдычная асоба губляе статус цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва альбо інкубатара малога прадпрымальніцтва, а ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў альбо таварыства ўзаемнага крэдытавання суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва падлягае ліквідацыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: