Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Урадам зацверджана Палажэнне аб парадку наведвання грамадзянамі турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" або спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку "Аўгустоўскі канал" і прылеглых да яго тэрыторый. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2017 г. № 1017.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2017 года № 1014 Астроўскі Уладзімір Іванавіч назначаны намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
У Беларусі у 2018 годзе будзе пашыраны пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (грошы «ідуць» за вучнем), які рэалізуецца ў 2015-2017 гг. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2017 г. № 1009.
Беларусь з 1 студзеня 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2017 г. № 1007.
Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2018 года складзе Br24,5. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 22 снежня 2017 г. № 997.
Савет Міністраў даручыў Міністэрству фінансаў выдзеліць у 2017 годзе са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 123 тыс. рублёў Упраўленню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Белавежская пушча". Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 19 снежня 2017 г. № 988.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 18.12.2017 г. № 436р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі ўзгодненых прапаноў па пытаннях ажыццяўлення закупак тавараў і карэкціроўкі парадку цэнаўтварэння пры арганізацыі харчавання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Яе кіраўніком назначаны Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.
Урад Беларусі прадаставіць Міжнароднаму банку рэканструкцыі і развіцця гарантыю ў пагашэнні знешняй пазыкі, якая выдаецца ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" у суме 60 млн. долараў ЗША на фінансаванне праекта "Пашырэнне доступу да фінансавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь", а таксама ў выплаце працэнтаў і іншых плацяжоў у адпаведнасці з умовамі гарантаванай пазыкі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2017 г. № 957.
Савет Міністраў Беларусі ўстанавіў на 2018 год памеры кампенсацыі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам расходаў па зборы адходаў тавараў і адходаў упакоўкі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 12 снежня 2017 г. № 954.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2017 года № 428р года створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню у 2018 годзе ў г. Гомелi першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Старшынёй аргкамітэта назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка.