Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданэзія будзе адкрыта ў 2011 годзе. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2011 года нумар 57.
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы будзе адкрыта ў 2011 годзе.
Канцэпцыя развіцця ігральнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 12 студзеня 2011 года нумар 31.
Урадам Беларусі зацверджана Палажэнне аб парадку ажыццяўлення электронных аўкцыёнаў.
Урад Беларусі пастановай нумар 1912 вызначыў комплекс мер па своечасовай падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый рэспублікі да веснавой і асенняй сяўбы, догляду за пасевамі, стварэнню трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2011 годзе.
У адпаведнасці з Законам "Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва" Урадам Беларусі вызначаны асаблівасці стварэння і дзейнасці суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку ўстаноў фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 1911, якая ўступіла ў дзеянне з 16 студзеня 2011 года.
Дзяржаўная праграма развіцця сярэдняй спецыяльнай адукацыі на 2011-2015 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 1901.
Дзяржаўная праграма развіцця прафесійна-тэхнічнай адукацыі на 2011-2015 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 1900.
Праграма развіцця ўнутранага воднага і марскога транспарту Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў нумар 1895.
Дзяржаўная праграма развіцця аўтамабільнага транспарту Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў нумар 1886.