Рашэнні Савета Міністраў

  • Аб стварэнні рабочай групы

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2017 г. № 254р створана рабочая група для ўрэгулявання з расійскім бокам пытанняў ўзаемнага прызнання віз і іншых пытанняў, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года. Кіраўніком рабочай групы назначаны намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шастакоў.

  • Аб некаторых пытаннях аплаты працы педагагічных работнікаў

    ​Урадам ўнесены карэктывы ў аплату працы педагагічных работнікаў за кошт пазабюджэтных сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2017 г. № 530.

  • Аб адміністрацыйных працэдурах, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме

    ​Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь устанавіў пералікі адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг у дачыненні да грамадзян, а таксама ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2017 г. № 529.

  • Аб зацвярджэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія аб супрацоўніцтве

    ​Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 6 ліпеня 2017 г. № 506 зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія аб супрацоўніцтве ў сферы турызму, падпісанае ў г.Мiнску 26 студзеня 2017 года.

  • Аб стварэнні міжведамаснай групы

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Беларусі ад 28 чэрвеня 2017 года №234р створана міжведамасная група для каардынацыі ажыццяўлення пастаяннага маніторынгу сітуацыі на месцах па выкананню Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем'ях". Кіраўніком міжведамаснай групы прызначана намеснік Міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.

  • Аб комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх, спажыванне якімі наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных рэчываў ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам

    ​Урадам зацверджана Палажэнне аб парадку комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх, спажыванне якімі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, ўжыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2017 г. № 487.

  • Аб экспартных пошлінах на нафту і нафтапрадукты

    ​Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2017 г. № 484.

  • Аб зніжэнні спажывання прыроднага газу і павелічэнні выкарыстання мясцовых відаў паліва пры вытворчасці цеплавой энергіі

    Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь даручыў аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму знізіць спажыванне прыроднага газу і павялічыць выкарыстанне мясцовых відаў паліва пры вытворчасці цеплавой энергіі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 12 чэрвеня 2017 г. № 438.

  • Аб экспартных пошлінах на нафту і нафтапрадукты

    ​Беларусь з 1 чэрвеня знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2017 года № 397.

  • Аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 27.05.2017 г. № 192р створана міжведамасная рабочая група для вызначэння прычын узнікнення крытычнай сітуацыі з падтапленнем кар'ера "Гралева" ААТ "Даламіт" у Віцебскай вобласці. Яе ўзначаліў намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Сідараў.

1 2 3 4 5 6 7 8 9

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: