Паважаныя наведвальнікі Інтэрнэт-сайта Урада Рэспублікі Беларусь!

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ва Урадзе створана рабочая група па дэбюракратызацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый і іх узаемаадносін з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі.

У склад рабочай групы ўключаны:
Тозік
Анатолій Афанасьевіч
 
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (кіраўнік рабочай групы)
Бодак
Ала Мікалаеўна
намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Голухаў
Дзмітрый Уладзіміравіч
намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
 
Асноўнымі задачамі дзейнасці гэтай рабочай групы з'яўляюцца:
  • разгляд інфармацыі і прапаноў, якія паступаюць ад грамадзян і юрыдычных асоб, па пытаннях дэбюракратызацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый;
  • арганізацыя падрыхтоўкі прапаноў, у тым ліку праектаў нарматыўных прававых актаў, па пытаннях, якія патрабуюць рашэння Урада Рэспублікі Беларусь;
  • выпрацоўка прапаноў аб прыцягненні да адказнасці службовых асоб, вінаватых у фактах парушэння патрабаванняў заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
 
Вы можаце ўнесці свае прапановы або інфармацыю* па пытаннях дэбюракратызацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, запоўніўшы спецыяльную форму ў дадзеным раздзеле сайта.
 
Вы таксама можаце накіраваць інфармацыю:
  • з дапамогай электроннай пошты па адрасе: offer@government.by;
  • у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220010, г.Мінск, вул.Савецкая, 11 (Дом Урада).
 
*Заўвага: На разгляд інфармацыі, якая паступае ў адрас рабочай групы, не распаўсюджваецца парадак, прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і аб адміністрацыйных працэдурах.


Унесцi прапанову