Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

У БЕЛАРУСІ Ў СТУДЗЕНІ - ЛІСТАПАДЗЕ ВЫКАНАНЫ 13 З 16 ПАРАМЕТРАЎ ПРАГНОЗУ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ

У Беларусі ў студзені - лістападзе 2006 года выкананы 13 з 16 важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2006 год. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.

Рост ВУП склаў, з улікам метадалогіі разліку індэкса фізічнага аб'ёму прадукцыі прамысловасці, 109,9 працэнта да аналагічнага перыяду 2005 года пры прагнозе на год - 107-108,5 працэнта. Удзельная вага ў ВУП дабаўленай вартасці прамысловасці за гэты перыяд была на ўзроўні 27,8 працэнта, сельскай гаспадаркі - 8 працэнтаў, будаўніцтва - 7,7 працэнта, транспарту і сувязі - 8,9 працэнта, гандлю і грамадскага харчавання - 10,6 працэнта.

Энергаёмістасць ВУП у студзені - кастрычніку 2006 года знізілася ў параўнанні з адпаведным перыядам 2005 года на 1,9 працэнта (прагноз на год - мінус 6-7 працэнтаў).

У прамысловасці ў студзені - лістападзе 2006 года індэкс фізічнага аб'ёму прадукцыі забяспечаны з перавышэннем верхняй мяжы прагнозных параметраў і склаў 111,9 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2005 года (прагноз на год - 106,5-108 працэнтаў).

Аб'ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый у студзені - лістападзе 2006 года павялічыўся да ўзроўню студзеня - лістапада 2005 года на 5,6 працэнта пры прагнозе на 2006 год - на 6-8 працэнтаў.

Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал у студзені - лістападзе 2006 года ўзрос на 32,4 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2005 года (прагноз на год - 13-14 працэнтаў).

За кошт усіх крыніц фінансавання ў студзені - лістападзе было ўведзена ў эксплуатацыю 3531 тыс.кв.м агульнай плошчы жылых дамоў, у тым ліку ў сельскіх населеных пунктах і малых гарадскіх паселішчах - 1546 тыс.кв.м. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ўвядзенне ў дзеянне жылля павялічылася на 345 тыс.кв.м, або на 10,8 працэнта.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі (па метадалогіі Плацежнага балансу) склаў 129,9 працэнта да студзеня - кастрычніка 2005 года (прагноз на год - 108,3-109,3 працэнта), у тым ліку экспарт - 124,5 працэнта (108,5-109,5 працэнта), імпарт - 135,6 працэнта (108-109 працэнтаў).

У студзені - кастрычніку 2006 года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі было адмоўнае і склала $845,9 млн., у тым ліку сальда знешняга гандлю таварамі адмоўнае - $1448,7 млн., паслугамі дадатнае - $602,8 млн.

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва (даходы, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн) за студзень - кастрычнік 2006 года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічыліся на 17,4 працэнта пры прагнозе на год - на 7-8,5 працэнта. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя па стану на 1 снежня 2006 года склаў 1,2 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Прырост аб'ёму рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі забяспечаны на ўзроўні 17,8 працэнта да адпаведнага перыяду 2005 года пры прагнозе яго росту на год - 9-10,5 працэнта.

Аб'ём платных паслуг, аказаных насельніцтву праз усе каналы рэалізацыі ў студзені - кастрычніку 2006 года, склаў у супастаўных цэнах 111,5 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2005 года (пры прагнозе на год - 108-109 працэнтаў).

За студзень - лістапад 2006 года прырост індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, які характарызуе інфляцыю, склаў 5,7 працэнта, або 0,5 працэнта ў сярэднім за месяц, што ніжэй за прагнозны паказчык на 2006 год (0,6-0,7 працэнта ў сярэднямесячным вылічэнні).

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг за 10 месяцаў склала 13,8 працэнта (у студзені - кастрычніку 2005 года - 14,3 працэнта), рэнтабельнасць продажаў - 8,2 працэнта (у студзені - кастрычніку 2005 года - 8,7 працэнта).

Такім чынам, у студзені - кастрычніку 2006 года не ўдалося выйсці на прагнозныя параметры па энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту і імпарту тавараў і паслуг. Акрамя таго, у студзені - лістападзе бягучага года вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый да ўзроўню адпаведнага перыяду 2005 года склалася на ўзроўні ніжэйшым за прагнознае значэнне на 2006 год.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК