Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

У БЕЛАРУСІ АБ'ЁМ ІНВЕСТЫЦЫЙ У АСНОЎНЫ КАПІТАЛ У 2006 ГОДЗЕ ВЫРАС НА 31,4 ПРАЦЭНТА

У Беларусі аб'ём інвестыцый у асноўны капітал і будаўніцтва ў 2006 годзе склаў Br19,2 трлн., што ў супастаўных цэнах на 31,4 працэнта больш, чым за 2005 год, паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.

У мінулым годзе будаўніча-мантажных работ было выканана на Br8,1 трлн., што ў супастаўных цэнах на 25 працэнтаў больш у параўнанні з 2005 годам.

З агульнага аб'ёму выкарыстаных інвестыцый на аб'екты вытворчага прызначэння было накіравана Br12,6 трлн. (на 36,7 працэнта больш, чым за 2005 год), на аб'екты невытворчага прызначэння – Br6,6 трлн. (на 23,2 працэнта больш).

Затраты на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў у 2006 годзе склалі Br9,1 трлн., або 141,8 працэнта да ўзроўню 2005 года. Удзельная вага гэтых затрат у агульным аб'ёме інвестыцый вырасла да 47,2 працэнта.

Паводле даных Мінстата, арганізацыі дзяржаўнай формы ўласнасці за 2006 год выкарысталі Br9,9 трлн. інвестыцый у асноўны капітал (на 32,3 працэнта больш за ўзровень 2005 года), у тым ліку арганізацыі рэспубліканскай уласнасці – Br6 трлн., камунальнай – Br3,9 трлн.

Асноўнымі крыніцамі інвестыцый у 2006 годзе былі ўласныя сродкі арганізацый (Br8,220 трлн.), бюджэтныя сродкі (Br5,105 трлн.), крэдыты банкаў (Br3,464 трлн.) і ўласныя сродкі насельніцтва (Br1,455 трлн.).

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК