Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Пытанні ўладкавання знешніх граніц Мытнага саюза будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце
1 2 3 4
Пытанні ўладкавання знешніх граніц мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка.
 

Падатковая нагрузка на эканоміку Беларусі ў 2006 годзе склала 42,8 працэнта

Падатковая нагрузка на эканоміку, якая характарызуе долю падаткаў і плацяжоў у мэтавыя бюджэтныя фонды ў ВУП з улікам адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, склала ў 2006 годзе 42,8 працэнта і ў параўнанні з 2005 годам знізілася на 0,9 працэнтнага пункта.

Як паведамілі у Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі, у гэтым паказчыку паступленні, якія кантралююцца падатковай службай, займаюць 30 працэнтаў, адлічэнні ў ФСАН - 11,7 працэнта, падатковыя плацяжы, якія спаганяюцца мытнымі органамі, - 1,1 працэнта. Паказчык падатковай нагрузкі з улікам рэгістрацыйных і ліцэнзійных збораў, дзяржаўных пошлін, падатковых даходаў ад знешнеэканамічнай дзейнасці, адлічэнняў у ФСАН у 2006 годзе склаў 45,7 працэнта, без уліку ФСАН - 34 працэнты.

На думку спецыялістаў, у сувязі з тым, што цяпер адзіны плацеж ад фонду заработнай платы адменены, у 2007 годзе прагназіруецца зніжэнне велічыні падатковай нагрузкі на эканоміку рэспублікі без уліку адлічэнняў у ФСАН да ўзроўню 30 працэнтаў да ВУП.

Як адзначылі ў Міністэрстве, у агульнай суме падатковых пастуленняў, што акумуліруюцца ў бюджэт рэспублікі, прэваліруюць ускосныя падаткі. Яны па сваёй эканамічнай прыродзе з'яўляюцца надбаўкай да цаны рэалізуемых тавараў, работ. За 2006 год паступленні ўскосных падаткаў павялічыліся ў параўнанні з 2005 годам у супастаўных цэнах на 5,5 працэнта. Іх удзельная вага ў ВУП склала 17,8 працэнта і скарацілася на 1,1 працэнтнага пункта, што абумоўлена апераджальнай дынамікай ВУП.

У структуры ўскосных падаткаў лідзіруючыя пазіцыі належаць ПДВ, плацяжам, вылічаным з выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, акцызам, падатку з продажаў. У прыватнасці, у мінулым годзе паступленні ад ПДВ павялічыліся на 12,5 працэнта, а яго доля ў ВУП адпавядала ўзроўню 2005 года - 9,3 працэнта.

Плацяжы, вылічаныя з выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, зменшыліся на 13,9 працэнта, а іх доля - на 1,1 працэнтнага пункта і склала 3,7 працэнта. Гэта стала вынікам скарачэння сукупнай падатковай стаўкі названых плацяжоў з 3,9 працэнта да 3 працэнтаў.

Як растлумачылі ў Міністэрстве па падатках і зборах, прычынай адмоўнай дынамікі па падатку з продажаў і адлічэннях у дарожны фонд і зніжэння іх долі ў ВУП з'явілася адмена ў 2006 годзе падатку з продажаў аўтамабільнага паліва, якое залічваецца ў дарожны фонд, а таксама падатку на набыццё бензіну і дызельнага паліва. У выніку паступленні па падатку з продажаў скараціліся амаль на 46 працэнтаў, адлічэнні ў дарожны фонд - больш як на 80 працэнтаў. Удзельная вага названых даходных крыніц у ВУП знізілася адпаведна на 0,5 і 1 працэнтны пункт.

У той жа час павелічэнне ў сярэднім у 2,5 раза стаўкі акцызаў на аўтамабільнае паліва дало магчымасць забяспечыць рост паступленняў акцызаў на 86,7 працэнта, пры гэтым іх удзельная вага павялічылася на 1,5 працэнтнага пункта і склала 3,6 працэнта ў ВУП.

Па астатніх відах ускосных падаткаў прасочвалася станоўчая дынаміка паступленняў у бюджэт, а іх доля ў ВУП не змянілася ў параўнанні з 2005 годам.

Паступленні прамых падаткаў (падатак на прыбытак і даходы, падаходны падатак, падатак на нерухомую маёмасць, адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, падатак на ігральны бізнес, мясцовыя падаткі, вылічаныя з прыбытку) павялічыліся ў параўнанні з 2005 годам на 10 працэнтаў, аднак іх удзельная вага ў ВУП скарацілася на 0,3 працэнтнага пункта і склала 9,2 працэнта.

Так, паступленні па падатку на прыбытак павялічыліся на 19,2 працэнта, доля падатку ў ВУП вырасла на 0,3 працэнтнага пункта і склала 4 працэнты. На думку спецыялістаў, падатак на прыбытак - даволі гібкая крыніца бюджэтных даходаў, паколькі непасрэдна залежыць ад фінансавых вынікаў функцыянавання розных звёнаў эканомікі. Так, у мінулым годзе прырост прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі ў сувязі з паляпшэннем фінансавага стану арганізацый у цэлым па рэспубліцы склаў больш як 15 працэнтаў.

У выніку росту рэальных грашовых даходаў насельніцтва ў цэлым па рэспубліцы на 17,5 працэнта, паступленні падаходнага падатку павялічыліся на 18,9 працэнта. Удзельная вага падатку ўзрасла на 0,1 працэнтнага пункта і склала 3,1 працэнта ў ВУП.

Па падатку на нерухомую маёмасць склалася дадатная дынаміка паступленняў (тэмп росту - 100,3 працэнта), а яго доля ў ВУП да канца мінулага года склала 1,1 працэнта і ў параўнанні з 2005 годам істотна не змянілася.

Паступленні адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў знізіліся на 15,1 працэнта, а іх удзельная вага ў ВУП - на 0,1 працэнтнага пункта да 0,3 працэнта. Адмоўная дынаміка паступленняў па гэтай даходнай крыніцы абумоўлена зніжэннем ставак адзінага падатку ў сярэднім на 25 працэнтаў, а таксама пераліку відаў дзейнасці, па якіх ён выплачваецца.

Акрамя таго, на істотнае зніжэнне паступленняў па падатку на даходы значны ўплыў аказаў перавод у 2006 годзе банкаў - асноўных плацельшчыкаў падатку на даходы - на агульнаўстаноўлены парадак падаткаабкладання прыбытку. У сувязі з гэтым падатковыя паступленні скараціліся на 48,3 працэнта, а доля падатку на даходы ў ВУП - на 0,3 працэнтнага пункта.

Да змешаных падаткаў, якія ўдзельнічаюць у працэсе цэнаўтварэння як элемент сабекошту, але маюць разнастайныя аб'екты падаткаабкладання, належаць падаткі, вылічаныя адзіным плацяжом ад фонду заработнай платы, зямельны і экалагічны падаткі, адлічэнні ў інавацыйныя фонды.

Тэмп росту паступленняў па змешаных падатках (зямельны і экалагічны падаткі, адлічэнні ў інавацыйныя фонды, падаткі, вылічаныя адзіным плацяжом ад фонду заработнай платы) склаў 122,2 працэнта. Удзельная вага гэтых падаткаў адносна 2005 года павялічылася на 0,4 працэнтнага пункта і склала 4,1 працэнта ў ВУП.

У асноўным гэта абумоўлена ростам адлічэнняў у інавацыйныя фонды (тэмп росту - 138 працэнтаў), якія ў структуры змешаных падаткаў займаюць амаль 50 працэнтаў. Доля адлічэнняў у інавацыйныя фонды ў ВУП у параўнанні з 2005 годам павялічылася на 0,4 працэнтнага пункта і склала 2 працэнты. Акрамя таго, павелічэнне фонду заработнай платы ў цэлым па народнагаспадарчаму комплексу рэспублікі на 16,4 працэнта садзейнічала росту паступленняў адзінага плацяжу ад фонду заработнай платы на 13,3 працэнта. У выніку ўдзельная вага гэтай крыніцы ўзрасла на 0,1 працэнтнага пункта і склала 0,9 працэнта.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС

Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС. Аб гэтым заявіў 6 сакавіка ў Мінску Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў аграрных ведамстваў Латвіі, Літвы і Польшчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, неабходна выконваць першапачатковыя дамоўленасці

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, вельмі важна, каб былі выкананы ўсе дамоўленасці, дасягнутыя пры яго стварэнні. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў - удзельніц СНД.

I.Бамбіза адзначае неабходнасць павышэння прадукцыйнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

У Беларусі неабходна павышаць прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на семінары-нарадзе па актывізацыі выкарыстання генетычнай навукі і ўзмацненню ўзаемадзеяння вучоных-генетыў і селекцыянераў-аграрнікаў.

 
А.Кабякоў прыняў удзел у сустрэчы сустаршынь саветаў па супрацоўніцтву краін-суседак у Калінінградзе

Чатырохбаковая сустрэча сустаршынь Саветаў па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву рэгіёнаў краін-суседак адбылася сёння ў Калінінградзе. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханьчык, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос.

Інвестыцый у асноўны капітал малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў склалі Br5,9 трлн

Амаль Br378 млрд. бюджэтных сродкаў накіравана ў 2009 годзе на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК