| |
ВУП Беларусі за два месяцы павялічыўся на 9 працэнтаў і склаў BR12,5 трлн.
Аб'ём валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі ў студзені - лютым 2007 года склаў у бягучых цэнах Br12,5 трлн. і павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў супастаўных цэнах на 9 працэнтаў, паведамілі у Міністэрстве статыстыкі і аналізу.
Прагнозам на 2007 год прадугледжаны рост ВУП на 8-9 працэнтаў, на першы квартал - на 6,5 працэнта.
Паводле даных Мінстата, удзельная вага ў ВУП дабаўленай вартасці прамысловасці была на ўзроўні 31,7 працэнта, транспарту і сувязі - 9,8 працэнта, гандлю і грамадскага харчавання - 11,3 працэнта, будаўніцтва - 6,6 працэнта, сельскай гаспадаркі - 2 працэнтаў.
Прадукцыйнасць працы ў разліку па валавому ўнутранаму прадукту за студзень 2007 года склала 109 працэнтаў да ўзроўню такога ж перыяду мінулага года.
| |
© 2005-2010 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|