Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Пытанні ўладкавання знешніх граніц Мытнага саюза будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце
1 2 3 4
Пытанні ўладкавання знешніх граніц мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка.
 

У Беларусі ў студзені-лютым у ключавых галінах эканомікі захавана дадатная дынаміка

У студзені-лютым 2007 года ў Беларусі захавалася дадатная дынаміка вытворчай і інвестыцыйнай дзейнасці ў ключавых галінах эканомікі. Па выніках работы народнай гаспадаркі рэспублікі за два месяцы дасягнуты 13 з 19 важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2007 год, паведамілі у Міністэрствt эканомікі.

Паводле даных Мінэканомікі, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі ў студзені-лютым 2007 года склаў 109 працэнтаў да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года пры прагнозе на год - 108-109 працэнтаў, на першы квартал 2007 года - 106,5 працэнта. Зніжэнне энергаёмістасці ВУП у студзені забяспечана на ўзроўні 24,7 працэнта (прагноз на год - 6-7 працэнтаў).

У прамысловасці ў студзені-лютым выраблена прадукцыі на 6,9 працэнта больш, чым за два месяцы 2006 года (пры прагнозе прыросту ў 2007 годзе на 7,5-8,5 працэнта, у першым квартале - на 5 працэнтаў). Выпуск спажывецкіх тавараў узрос на 6 працэнтаў, у тым ліку нехарчовых - на 11,2 працэнта. У вытворчасці харчовых спажывецкіх тавараў адбылося зніжэнне на 0,3 працэнтнага пункта ў параўнанні з узроўнем адпаведнага перыяду 2006 года (прагноз на год - 109-110 працэнтаў). Прадукцыйнасць працы ў прамысловасці ўзрасла на 7,1 працэнта.

Што датычыцца фінансавых вынікаў работы арганізацый рэальнага сектара эканомікі, то ў цэлым па народнай гаспадарцы рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг у студзені 2007 года склала 11,5 працэнта. Рэнтабельнасць у прамысловасці ў першым месяцы дасягнула 12,1 працэнта.

Зніжэнне ўзроўню матэрыялаёмістасці прадукцыі ў прамысловасці ў студзені 2007 года ў супастаўных цэнах склала 6,1 працэнта, што значна перавышае прагназуемы на першы квартал узровень у 0,7 працэнта, падкрэслілі ў Мінэканомікі.

Па выніках двух месяцаў аб'ём вытворчасці сельгаспрадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый павялічыўся ў параўнанні са студзенем-лютым 2006 года на 5,2 працэнта (пры прагнозе на 2007 год 6-7,5 працэнта, на першы квартал - 2 працэнты). У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках аб'ём прадукцыі за гэты перыяд павялічыўся на 7,9 працэнта пры прагнозе росту ў першым квартале 2007 года на 3 працэнты. У гаспадарках насельніцтва вытворчасць прадукцыі зменшылася на 6,2 працэнта, што звязана, галоўным чынам, са змяншэннем пагалоўя жывёлы ў гэтым сектары.

Як адзначаюць у Мінэканомікі, у студзені-лютым бягучага года ў Беларусі тэмп росту аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал склаў 133,7 працэнта да аналагічнага перыяду 2006 года (прагноз на год - 114,5-117 працэнтаў), а па аб'ектах вытворчага прызначэння - 134,6 працэнта. Удзельная вага інвестыцый у вытворчасць у агульным аб'ёме інвестыцый склала 63,4 працэнта.

На будаўніцтва жылых дамоў у студзені-лютым 2007 года выкарыстана 20,9 працэнта агульнага аб'ёму інвестыцый, або 130,7 працэнта да ўзроўню студзеня-лютага мінулага года. Па выніках двух месяцаў за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 585 тыс.кв.м агульнай плошчы жылых дамоў, у тым ліку ў сельскіх населеных пунктах і малых гарадскіх паселішчах - 321 тыс.кв.м. У параўнанні са студзенем-лютым 2006 года ўвод жылля павялічыўся на 36,9 працэнта.

У Міністэрстве эканомікі праінфармавалі таксама аб выніках знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі. У студзені тэмп росту аб'ёму знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацежнага балансу склаў 114,9 працэнта да студзеня 2006 года (прагноз на год - 110,8-112 працэнтаў), у тым ліку экспарту - 101,5 працэнта (прагноз 113,2-114,5 працэнта), імпарту - 129,3 працэнта (108,5-109,5 працэнта). У першым месяцы бягучага года сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі было адмоўнае і склала $288,6 млн. (прагнозам на 2007 год прадугледжваецца дадатнае сальда ў памеры $500-600 млн.).

На думку спецыялістаў, эканамічны рост у краіне садзейнічаў захаванню тэндэнцыі апераджальнага росту даходаў грамадзян. Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва (скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн) у студзені 2007 года ў параўнанні з першым месяцам мінулага года павялічыліся на 17,4 працэнта пры прагнозе на год 7,5-8,5 працэнта.

Па стану на 1 сакавіка ўзровень рэгіструемага беспрацоўя склаў 1,2 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (паводле прагнозу - 1,5-1,8 працэнта). Колькасць занятых у эканоміцы рэспублікі ў студзені бягучага года, паводле папярэдніх даных, склала 4367,9 тыс. чалавек, што ніжэй за прагнозны паказчык на 2007 год, устаноўлены ў дыяпазоне 4375-4448 тыс. чалавек.

На спажывецкім рынку рэспублікі ў студзені-лютым захаваны станоўчыя тэндэнцыі росту рэалізацыі тавараў і паслуг. Рознічны тавараабарот, уключаючы грамадскае харчаванне, праз усе каналы рэалізацыі па выніках двух месяцаў павялічыўся на 21,1 працэнта ў параўнанні з узроўнем аналагічнага перыяду 2006 года (прагноз на год - 9,5-10,5 працэнта). Тэмп росту рэалізацыі платных паслуг насельніцтву праз усе каналы ў студзені 2007 года склаў 113 працэнтаў да ўзроўню першага месяца мінулага года, што таксама перавышае прагнозны паказчык.

Індэкс спажывецкіх цэн у студзені-лютым бягучага года склаў 102,6 працэнта, або 101,3 працэнта ў сярэднямесячным вылічэнні, пры прагнозе на 2007 год 100,5-100,6 працэнта ў месяц. Гэта абумоўлена як сезонным фактарам (у пачатку года назіраюцца больш высокія тэмпы інфляцыі, чым у летне-асенні перыяд), так і змяненнем агульных макраэканамічных умоў, выкліканых ростам цэн на энерганосьбіты, растлумачылі ў Мінэканомікі.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС

Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС. Аб гэтым заявіў 6 сакавіка ў Мінску Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў аграрных ведамстваў Латвіі, Літвы і Польшчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, неабходна выконваць першапачатковыя дамоўленасці

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, вельмі важна, каб былі выкананы ўсе дамоўленасці, дасягнутыя пры яго стварэнні. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў - удзельніц СНД.

I.Бамбіза адзначае неабходнасць павышэння прадукцыйнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

У Беларусі неабходна павышаць прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на семінары-нарадзе па актывізацыі выкарыстання генетычнай навукі і ўзмацненню ўзаемадзеяння вучоных-генетыў і селекцыянераў-аграрнікаў.

 
А.Кабякоў прыняў удзел у сустрэчы сустаршынь саветаў па супрацоўніцтву краін-суседак у Калінінградзе

Чатырохбаковая сустрэча сустаршынь Саветаў па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву рэгіёнаў краін-суседак адбылася сёння ў Калінінградзе. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханьчык, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос.

Інвестыцый у асноўны капітал малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў склалі Br5,9 трлн

Амаль Br378 млрд. бюджэтных сродкаў накіравана ў 2009 годзе на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК