Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Пытанні ўладкавання знешніх граніц Мытнага саюза будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце
1 2 3 4
Пытанні ўладкавання знешніх граніц мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка.
 

Інфрамацыя аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007 - 2010 гады

У 2007 годзе ў ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гады поўнасцю ўведзены ў эксплуатацыю 166 аб'ектаў і тры часткова.

Па вынікам папярэдняга маніторынгу выканання праграмы за 2007 год, ў мінулым годзе ў тым ліку пачалі дзейнічаць 24 аб'екты першага ўзроўню, 55 аб'ектаў поўнасцю і два часткова другога ўзроўню, 90 аб'ектаў поўнасцю і адзін часткова трэцяга ўзроўню.

Згодна з зацверджанымі планамі, у 2007 годзе ў Беларусі быў намечаны ўвод у эксплуатацыю 178 аб'ектаў (без заданняў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм), у тым ліку 24 аб'екты першага ўзроўню, 57 - другога, 97 - трэцяга.

У цэлым па праграме ў 2007-2010 гадах прадугледжана рэалізацыя 1302 праектаў у адпаведнасці з трыма ўзроўнямі. Да першага ўзроўню належаць праекты па стварэнню новых вытворчасцей. Такіх налічваецца 173. На другім узроўні - арганізацыя новых вытворчасцей на аснове дзеючых (274 праекты). Трэці ўзровень - мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцей на аснове ўкаранення перадавых тэхналогій (855 праектаў). У гэту колькасць (трэці ўзровень) уключаны 397 праектаў па мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцей на аснове ўкаранення перадавых (новых і высокіх) тэхналогій і асваенне 458 новых тэхналогій па заданнях дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм (ДНТП).

Дзяржаўнымі заказчыкамі прадугледжваецца выкананне 551 праекта на аснове ўкаранення айчынных тэхналогій і 293 праектаў на аснове замежных (па першаму і трэцяму ўзроўнях, без заданняў ДНТП). Аб'ём фінансавання ўсіх праектаў складае Br15,8 трлн.

Сярод найбольш буйных праектаў, рэалізаваных у мінулым годзе, - стварэнне вытворчасцей аўтаматычных пральных машын на ЗАТ "Атлант", бясшвовых гарачакачаных труб на РУП "БМЗ", трактара "Беларус-921" на РУП "Смаргонскі агрэгатны завод" ВА "МТЗ", лакіравання і літаграфіі бляхі на РУВП "Бярозатара", будаўніцтва ГЭС на рацэ Шчара, будаўніцтва свінагадоўчай племянной фермы на 250 асноўных свінаматак на РСУП СГЦ "Задняпроўскі" Аршанскага раёна.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС

Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС. Аб гэтым заявіў 6 сакавіка ў Мінску Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў аграрных ведамстваў Латвіі, Літвы і Польшчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, неабходна выконваць першапачатковыя дамоўленасці

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, вельмі важна, каб былі выкананы ўсе дамоўленасці, дасягнутыя пры яго стварэнні. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў - удзельніц СНД.

I.Бамбіза адзначае неабходнасць павышэння прадукцыйнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

У Беларусі неабходна павышаць прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на семінары-нарадзе па актывізацыі выкарыстання генетычнай навукі і ўзмацненню ўзаемадзеяння вучоных-генетыў і селекцыянераў-аграрнікаў.

 
А.Кабякоў прыняў удзел у сустрэчы сустаршынь саветаў па супрацоўніцтву краін-суседак у Калінінградзе

Чатырохбаковая сустрэча сустаршынь Саветаў па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву рэгіёнаў краін-суседак адбылася сёння ў Калінінградзе. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханьчык, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос.

Інвестыцый у асноўны капітал малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў склалі Br5,9 трлн

Амаль Br378 млрд. бюджэтных сродкаў накіравана ў 2009 годзе на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК