Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Прэм'ер-міністр Беларусі зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 1 верасня зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць.
 

Беларусь у студзені-верасні 2009 года гандлявала са 176 краінамі

Беларусь у студзені-верасні 2009 года ажыццяўляла экспартна-імпартныя аперацыі са 176 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 135 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 167 краін.

Геаграфія беларускіх паставак пашырылася ў параўнанні з пачаткам года. Для параўнання: у студзені Беларусь гандлявала са 127 краінамі, экспарт ажыццяўляўся на рынкі 86 дзяржаў, імпарт - са 118 краін.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў студзені-верасні былі Расія (47 працэнтаў усяго аб'ёму тавараабароту), Нідэрланды (7,9 працэнта), Германія (6,2 працэнта), Украіна (5,9 працэнта), Латвія (3,5 працэнта), Польшча (3,3 працэнта), Кітай (2,5 працэнта), Злучанае Каралеўства (2,1 працэнта), а таксама Італія, Бразілія і Індыя.

Пастаўкі беларускіх тавараў у Расію па выніках дзевяці месяцаў 2009 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года скараціліся на 44,8 працэнта да $4729 млн. і склалі ў аб'ёме экспарту рэспублікі 31,5 працэнта. Экспарт у Нідэрланды зменшыўся на 39,5 працэнта да $2618 млн. Наступствы сусветнага крызісу паўплывалі на гандаль Беларусі і з многімі іншымі краінамі. Так, беларускі экспарт ва Украіну ў студзені-верасні склаў $1174,6 млн., або 49,5 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года, у Польшчу - $603 млн. (39,1 працэнта), Германію - $634,3 млн. (99,6 працэнта), Латвію - $1140,2 млн. (65,2 працэнта). У той жа час ёсць і станоўчыя тэндэнцыі: экспартныя пастаўкі ў Індыю за дзевяць месяцаў узраслі на 89,9 працэнта да $405,7 млн.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі Беларусі ў студзені-верасні бягучага года склаў $35,04 млрд., або 61,3 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. У тым ліку экспарт тавараў знізіўся да $15,009 млрд. (56,7 працэнта да студзеня-верасня 2008 года), імпарт - да $20,03 млрд. (65,2 працэнта).

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2010 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
У Беларусі з 1 верасня павышана зарплата асобным катэгорыям бюджэтнікаў

У Беларусі асобным катэгорыям бюджэтнікаў з 1 верасня павышана заработная плата. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1267 ад 1 верасня 2010 года.

Амаль Br280 млрд. плануецца накіраваць у 2011-2015 гадах на рэалізацыю проціпаводкавых мерапрыемстваў на Палессі

На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы "Інжынерныя водагаспадарчыя мерапрыемствы па абароне населеных пунктаў і сельскагаспадарчых зямель ад паводак у найбольш паводканебяспечных раёнах Палесся на 2011-2015 гады" плануецца накіраваць Br278 млрд. са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Аб гэтым 31 жніўня паведаміла першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец, прадстаўляючы праект праграмы на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

34 энергааб'екты плануецца пабудаваць у Беларусі з прыцягненнем кітайскіх крэдытаў

У Беларусі плануецца пабудаваць 34 энергетычныя аб'екты з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў банкаў Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пералік гэтых аб'ектаў зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 1210.

Курская вобласць зацікаўлена ў стварэнні зборачных вытворчасцей МАЗаў і тралейбусаў "Белкамунмаш"

Курская вобласць Расіі зацікаўлена ў стварэнні зборачных вытворчасцей беларускіх МАЗаў і тралейбусаў "Белкамунмаш". Аб гэтым 26 жніўня заявіў Губернатар Курскай вобласці Аляксандр Міхайлаў на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

 
Рэспубліканскі фестываль "Кліч Палесся" пройдзе 24-25 верасня

Рэспубліканскі фестываль "Кліч Палесся" пройдзе 24-25 верасня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Аб гэтым журналістам паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза.

 
Урад Беларусі адобрыў канцэпцыю саюзнай праграмы "Стандартызацыя-СД" на 2011-2014 гады

Урад Беларусі адобрыў канцэпцыю саюзнай праграмы "Распрацоўка інтэграванай сістэмы стандартызацыі касмічнай тэхнікі, што ствараецца ў рамках праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы" ("Стандартызацыя-СД") на 2011-2014 гады. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 1227.

 
Беларусь і Бранская вобласць Расіі плануюць давесці аб'ём тавараабароту да $500 млн. у 2010 годзе

Беларусь і Бранская вобласць Расіі плануюць давесці аб'ём тавараабароту да $500 млн. у 2010 годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза 26 жніўня па выніках сустрэчы з дэлегацыяй гэтага расійскага рэгіёна.

 
АРХІЎ НАВІН
ПОШУК