| |
У малых гарадах Беларусі ў студзені-верасні 2009 года створана больш як 1,2 тыс. прадпрыемстваў
У рамках выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў на 2007-2010 гады ў студзені-верасні 2009 года ў малых і сярэдніх гарадскіх паселішчах Беларусі створана больш за 1,2 тыс. малых прадпрыемстваў. Колькасць малых прадпрыемстваў павялічылася тут да 8,9 тыс., што склала 110,3 працэнта ад даведзенага на год задання.
Па выніках дзевяці месяцаў у малых і сярэдніх гарадскіх паселішчах выраблена прадукцыі прамысловасці на Br11,4 трлн., што перасягае ўзровень аналагічнага перыяду 2008-га на 1,6 працэнта. Вытворчасць спажывецкіх тавараў павялічылася на 6,2 працэнта да Br5,4 трлн.
Рэалізацыя мерапрыемстваў праграмы дала магчымасць павялічыць у студзені-верасні колькасць занятых у эканоміцы малых гарадоў да 826,7 тыс. чалавек супраць 813,8 тыс. чалавек за аналагічны перыяд мінулага года. Колькасць безработных скарацілася ў параўнанні са студзенем-вераснем 2008-га на 924 чалавекі, або на 10,5 працэнта. Узровень беспрацоўя ў выніку знізіўся з 1,1 працэнта да 0,9 працэнта. Таксама было створана каля 23 тыс. рабочых месц. Намінальная налічаная заработная плата ў малых гарадах вырасла ў верасні бягучага года да Br858,8 тыс. (у верасні 2008 года - Br771,6).
Для забеспячэння занятасці жыхароў малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў больш як 26 тыс. беспрацоўным было аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні на пастаянную работу, каля 600 беспрацоўных атрымалі фінансавую падтрымку ў выглядзе субсідый (пазык) для садзейнічання ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. Для больш як 3,9 тыс. беспрацоўных была арганізавана прафесійная падрыхтоўка і перападрыхтоўка.
У малых і сярэдніх гарадскіх паселішчах у студзені-верасні выкарыстана больш за Br4 трлн. інвестыцый у асноўны капітал, уведзена ў дзеянне каля 802 тыс.кв.м жылля.
Усяго з пачатку рэалізацыі праграмы завершана 99 важнейшых інвестыцыйных праектаў, у выніку рэалізацыі якіх створана больш як 2770 рабочых месц, у тым ліку ў студзені-верасні бягучага года - больш за 800. Па выніках 9 месяцаў уведзены ў гаспадарчы абарот 643 аб'екты дзяржаўнай уласнасці, у тым ліку 45 аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці і 598 аб'ектаў камунальнай уласнасці, якія знаходзяцца на тэрыторыі малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Прададзена 114 аб'ектаў дзяржуласнасці, з іх 61 - з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні (цяпер адна базавая велічыня складае Br35 тыс.).
| |
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|