Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Пытанні ўладкавання знешніх граніц Мытнага саюза будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы ў Брэсце
1 2 3 4
Пытанні ўладкавання знешніх граніц мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Брэсце 16 сакавіка.
 

Беларусь у студзені-лістападзе 2009 года гандлявала са 180 краінамі свету

Беларусь у студзені-лістападзе 2009 года ажыццяўляла экспартна-імпартныя аперацыі са 180 краінамі свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 139 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 168 краін.

Геаграфія беларускіх паставак у параўнанні з пачаткам 2009 года пашыралася. У студзені мінулага года Беларусь гандлявала са 127 краінамі, экспарт ажыццяўляўся на рынкі 86 дзяржаў, імпарт - са 118 краін.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў студзені-лістападзе 2009 года былі Расія (47,3 працэнта ўсяго аб'ёму тавараабароту), Нідэрланды (7,7 працэнта), Германія (6,3 працэнта), Украіна (6,1 працэнта), Латвія (3,5 працэнта), Польшча (3,2 працэнта), Кітай (2,5 працэнта), Злучанае Каралеўства (2,1 працэнта), а таксама Італія, Бразілія і Індыя.

Пастаўкі беларускіх тавараў у Расію па выніках 11 месяцаў 2009 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года скараціліся на 39,5 працэнта да $6,039 млрд. і склалі ў аб'ёме экспарту рэспублікі 31,7 працэнта. Экспарт у Нідэрланды зменшыўся на 36,7 працэнта да $3,234 млрд. Наступствы сусветнага крызісу паўплывалі на гандаль Беларусі і з многімі іншымі краінамі. Так, беларускі экспарт ва Украіну ў студзені-лістападзе склаў $1,543 млрд., або 57 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2008 года, у Латвію - $1,445 млрд. (70,8 працэнта), Літву - $336 млн. (57,8 працэнта), Польшчу - $732,9 млн. (42,4 працэнта). У той жа час ёсць і станоўчыя тэндэнцыі: экспартныя пастаўкі ў Германію за 11 месяцаў узраслі на 12,4 працэнта да $862,9 млн., у Індыю - на 61,9 працэнта да $473,9 млн.

Аб'ём знешняга гандлю таварамі Беларусі ў студзені-лістападзе 2009 года склаў $44,487 млрд., або 65,9 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2008 года. У тым ліку экспарт тавараў знізіўся да $19,06 млрд. (61,6 працэнта да студзеня-лістапада 2008 года), імпарт - да $25,427 млрд. (69,6 працэнта). Па выніках 11 месяцаў 2009 года сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі склалася адмоўнае ў памеры $6,367 млрд.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

TNPA.BY
 
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ rss
Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС

Польшча хацела б стаць варотамі для беларускага сельгасэкспарту ў ЕС. Аб гэтым заявіў 6 сакавіка ў Мінску Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Марак Савіцкі ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў аграрных ведамстваў Латвіі, Літвы і Польшчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, неабходна выконваць першапачатковыя дамоўленасці

Каб мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана адбыўся, вельмі важна, каб былі выкананы ўсе дамоўленасці, дасягнутыя пры яго стварэнні. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы 5 сакавіка ў Маскве на Міжнародным эканамічным форуме дзяржаў - удзельніц СНД.

I.Бамбіза адзначае неабходнасць павышэння прадукцыйнасці раслінаводства і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

У Беларусі неабходна павышаць прадукцыйнасць раслінаводства і жывёлагадоўлі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на семінары-нарадзе па актывізацыі выкарыстання генетычнай навукі і ўзмацненню ўзаемадзеяння вучоных-генетыў і селекцыянераў-аграрнікаў.

 
А.Кабякоў прыняў удзел у сустрэчы сустаршынь саветаў па супрацоўніцтву краін-суседак у Калінінградзе

Чатырохбаковая сустрэча сустаршынь Саветаў па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву рэгіёнаў краін-суседак адбылася сёння ў Калінінградзе. У ёй прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханьчык, віцэ-міністр замежных спраў Літвы Эвалдас Ігнатавічус і губернатар Калінінградскай вобласці Георгій Баос.

Інвестыцый у асноўны капітал малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў склалі Br5,9 трлн

Амаль Br378 млрд. бюджэтных сродкаў накіравана ў 2009 годзе на фінансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК