Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
У Лондане пачаў работу Беларускі інвестыцыйны форум

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Беларускага інвестыцыйнага форуму ў Лондане. Прывітанне зачытаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. "Шчыра рады, што нам удалося прыцягнуць да гэтага мерапрыемства такую аўтарытэтную дзелавую аўдыторыю. Ваш удзел у ім мы разглядаем як сведчанне растучай цікавасці замежнага бізнесу да нашай краіны, і гэту цікавасць мы будзем падтрымліваць", - гаворыцца ў прывітанні.

 

БЕЛАРУСКАЯ УНІВЕРСАЛЬНАЯ ТАВАРНАЯ БІРЖА Ў 2008 ГОДЗЕ АРГАНІЗУЕ ЭЛЕКТРОННЫЯ ТАРГІ Ў РАЙЦЭНТРАХ

Беларуская універсальная таварная біржа ў 2008 годзе арганізуе электронныя таргі ў райцэнтрах

У 2008 годзе ў рабоце Беларускай універсальнай таварнай біржы чакаюцца новаўвядзенні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, які сёння прымае ўдзел у пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама.

У ліку новаўвядзенняў - пашырэнне наменклатуры тавараў, якія прадаюцца і купляюцца. У прыватнасці, плануецца пашырыць гандаль шкурамі буйной рагатай жывёлы. "Сітуацыя парадаксальная, што мы толькі прыкладна на 50 працэнтаў закрываем патрэбнасці сваёй гарбарна-абутковай галіны", - дадаў першы віцэ-прэм'ер.

Акрамя таго, у гэтым годзе плануецца арганізаваць правядзенне электронных таргоў не толькі ў буйных абласных цэнтрах, але і ў раённых. "Раней усе таргі былі лакалізаваны ў Мінску і мелі явачны характар, гэта значыць людзі павінны былі прыехаць у сталіцу з усёй Беларусі і ўдзельнічаць у таргах. Сёння мы праводзім электронныя таргі па кожнаму абласному цэнтру. На гэты момант вядзецца работа па адкрыццю філіялаў біржы ў буйных населеных пунктах краіны", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Ён адзначыў, што біржа - гэта інструмент, які паказвае рэальную цану таго, што "прадаецца на экспарт і купляецца". Напрыклад, на працягу першага года яе работы ў некалькі разоў узняліся цэны на драўніну, якая пастаўлялася ў Еўропу, Скандынавію, краіны Балтыі. Калі два гады таму гэта прадукцыя пастаўлялася па цане $17-23 за 1 куб.м, то сёння - па $75-80. Тое ж адбылося і з сухім малаком.

ААТ "Беларуская універсальная таварная біржа" зарэгістравана ў маі 2004 года. Біржа створана ў мэтах удасканалення механізма дзяржаўнага рэгулявання ў сферы ўнутранага і знешняга гандлю, развіцця арганізаванага аптовага рынку тавараў, забеспячэння суб'ектам гаспадарання роўнага доступу на рынак і стварэння для іх дадатковых эканамічных стымулаў.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

СНД павінна адыгрываць значную ролю ў працэсе фарміравання новай сусветнай фінансавай архітэктуры

СНД як рэгіянальная арганізацыя з устойлівымі тэмпамі эканамічнага развіцця павінна адыгрываць значную ролю ў працэсе фарміравання новай сусветнай фінансавай архітэктуры. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - удзельніц СНД.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі ў Рыгу

Прэм'ер-міністры Беларусі і Латвіі Сяргей Сідорскі і Іварс Годманіс прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Нацыянальнай выстаўкі Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы "БеларусьЭКСПА-2008" сёння 12 лістапада ў Рызе.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК