| |
АСНОЎНЫМ КАТЭГОРЫЯМ ПЕДРАБОТНІКАЎ ЗАХАВАНЫ ВОДПУСК 56 КАЛЯНДАРНЫХ ДЗЁН
Асноўным катэгорыям педработнікаў захаваны асноўны водпуск працягласцю 56 каляндарных дзён. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 100 "Аб прадастаўленні асноўнага водпуску працягласцю больш як 24 дні".
Згодна з дакументам, водпуск у памеры 56 дзён захаваны настаўнікам і педагогам агульнаадукацыйных устаноў, ПТВ, ССНУ і ВНУ, санаторных дашкольных устаноў, дапаможных школ (школ-інтэрнатаў), цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатаў працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў, цэнтраў дапрызыўной падрыхтоўкі, устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых, лячэбна-выхаваўчых, сацыяльна-педагагічных устаноў.
Астатнім катэгорыям - кіраўнікам, выхавацелям, метадыстам, музычным работнікам і кіраўнікам фізічнага выхавання ў дашкольных установах (акрамя спецыяльных або санаторных дашкольных устаноў (або груп) для дзяцей, хворых на туберкулёз і якія перанеслі анкагематалагічныя захворванні) - будзе прадастаўлены водпуск у памеры 30 каляндарных дзён. Такі ж водпуск прадастаўляецца загадчыкам вучэбна-метадычных кабінетаў, вучэбных лабараторый, выхавацелям, кіраўнікам гурткоў (клубаў па інтарэсах, калектываў аматарскіх аб'яднанняў, секцый, студый і іншых), канцэртмайстрам, акампаніятарам і метадыстам.
Пастанова захоўвае таксама вялікую працягласць працоўнага водпуску (больш як 24 рабочыя дні) для моладзі да 18 гадоў, работнікаў аварыйна-выратавальных службаў, інвалідаў і тых, хто працуе на тэрыторыях, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|