БЕЛАРУСЬ І КУБА ПАДПІСАЛІ МІЖУРАДАВАЕ ПАГАДНЕННЕ АБ ПАСТАЎЦЫ 100 АЎТОБУСАЎ МАЗ
Міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і Кубай аб пастаўцы 100 аўтобусаў МАЗ падпісана 27 лютага ў Мінску. У дакуменце агавораны ўмовы прадастаўлення ААБ "Беларусбанк" крэдыту Кубе для фінансавання гэтых паставак. Са свайго боку Куба прадаставіць неабходныя гарантыі па яго пагашэнню. Як адзначыў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з міністрам урада Кубы Рыкарда Кабрысасам Руісам, Куба з'яўляецца адным з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі на лацінаамерыканскім кантыненце. "Добрыя адносіны паміж лідэрамі нашых краін садзейнічаюць развіццю двухбаковых адносін", - падкрэсліў ён.
На думку Прэм'ер-міністра, адкрыццё крэдытнай лініі для Кубы для фінансавання паставак беларускіх аўтобусаў будзе ў многім гэтаму садзейнічаць.
Міністр прамысловасці Беларусі Анатоль Русецкі паведаміў, што ўжо ў бліжэйшы час на Кубу будзе пастаўлена 6 аўтобусаў, астатнія - на працягу паўгода.
На думку міністра Урада Рыкарда Кабрысаса Руіса, "падпісанне пагаднення стала знакавай падзеяй для далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кубай". 28 лютага кубінская дэлегацыя мае намер наведаць МАЗ, дзе азнаёміцца з прадукцыяй, што выпускаецца на заводзе.
Рыкарда Кабрысас Руіс падкрэсліў: "Мы не проста задаволены, а вельмі задаволены вынікамі сённяшняй сустрэчы. Мы лічым, што ў Беларусі і Кубы ёсць вялікі патэнцыял для нарошчвання супрацоўніцтва". Разам з тым, паводле яго слоў, вытворчаму сектару Кубы цяпер не хапае поўнай інфармацыі аб усіх дасягненнях беларускай эканомікі. У сувязі з гэтым кубінскі бок прапанаваў наладзіць пастаянны абмен інфармацыяй паміж краінамі па пытаннях эканамічнага развіцця.
У ходзе сённяшняй сустрэчы бакі таксама абмеркавалі пытанні паставак беларускай сельгастэхнікі, аўтамабіляў у гэту лацінаамерыканскую краіну.
У канцы сакавіка ў Гаване адбудзецца чарговае пасяджэнне беларуска-кубінскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Чакаецца, што ў ім прымуць удзел кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў, у прадукцыі якіх сёння зацікаўлена Куба, з мэтай заключэння прамых дагавораў. Як адзначыў міністр прамысловасці Беларусі, рэалізацыя намечаных пагадненняў дасць магчымасць павялічыць беларускі экспарт на Кубу ў бягучым годзе ў два разы ў параўнанні з мінулым годам.
Куба вельмі зацікаўлена ў пастаўках беларускай сельгастэхнікі. Аб гэтым паведаміў сёння міністр Урада Кубы Рыкарда Кабрысас Руіс на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
У сваю чаргу Куба гатова пастаўляць у Беларусь навінкі фармацэўтычнай вытворчасці.
Паводле слоў Рыкарда Кабрысаса Руіса, сельгасвытворчасць Кубы мае патрэбу ў абнаўленні, таму зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне паставак сельскагаспадарчай тэхнікі. Ён лічыць, што значны патэнцыял развіцця дзвюх краін пакуль задзейнічаны не ў поўным аб'ёме. Неабходна наладжваць не толькі двухбаковае супрацоўніцтва, але і трохбаковае, маючы на ўвазе адносіны паміж Беларуссю, Кубай і Венесуэлай, падкрэсліў міністр урада Кубы.
Куба - адзін з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі ў Лацінскай Амерыцы. У 2007 годзе ў параўнанні з 2006 годам тавараабарот Беларусі з Кубай знізіўся на 3,5 працэнта за кошт падзення імпарту і склаў $21,2 млн. Пры гэтым экспарт павялічыўся на 43,2 працэнта да $14,8 млн., імпарт знізіўся на 45 працэнтаў і склаў $6,4 млн. Сальда для беларускага боку склалася дадатнае ў памеры $8,4 млн.
Забяспечана замацаванне складанатэхнічнай прадукцыі на кубінскім рынку. У 2007 годзе асноўнымі экспартнымі пазіцыямі з'яўляліся трактары (рост паставак у 2,6 раза), рухавікі ўнутранага згарання (рост паставак у 2,1 раза), грузавыя аўтамабілі, часткі і абсталяванне для аўтамабіляў і трактароў. У 2,1 раза павялічыліся пастаўкі шын.
Замацавалася тэндэнцыя дыверсіфікацыі экспарту, у яго структуры з'явіліся новыя таварныя пазіцыі: бытавая апаратура, сінтэтычныя валокны, электратрансфарматары, абсталяванне для сарціроўкі і здрабнення грунту, мэбля, друкаваная прадукцыя.
У Беларусі завершаны ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для падпісання міжурадавага пагаднення аб пастаўцы на Кубу 100 аўтобусаў МАЗ і прадастаўленні крэдыту. У стадыі выканання знаходзяцца кантракты на пастаўку газавых пліт вытворчасці ААТ "Брэстгазаапарат", абсталявання і запасных частак магілёўскага завода "Строммашына". Аказана садзейнічанне навукова-тэхнічнаму цэнтру "Белмікрасістэмы" НВА "Інтэграл" у наладжванні кааперацыйнага супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Міністэрства інфарматыкі і камунікацый Кубы.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|