Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

ПЕРАШКОД ДЛЯ РАЗВІЦЦЯ БІЗНЕСУ Ў БЕЛАРУСІ І УКРАІНЫ НЯМА

У Беларусі і Украіны няма перашкод для развіцця бізнесу. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, прымаючы Першага віцэ-Прэм'ер-міністра Украіны Аляксандра Турчынава, сустаршыню міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Як адзначыў Кіраўнік беларускага Ўрада, Беларусь зацікаўлена ў яшчэ больш актыўным развіцці супрацоўніцтва з Украінай. "Мы робім усё неабходнае, каб украінскі бізнес камфортна адчуваў сябе ў Беларусі", - падкрэсліў ён. Сяргей Сідорскі таксама адзначыў, што як Прэм'ер-міністр ён працуе ўжо з чацвёртым складам украінскага Ўрада.

"Але гэта не праблема. Я думаю, што мы і далей будзем эфектыўна супрацоўнічаць", - дадаў ён. "За час маёй працы ў беларускім урадзе ў нас не ўзнікала пытанняў, якія маглі б стаць перашкодай у гандлёва-эканамічных адносінах. Ёсць асобныя пытанні па невялікіх таварных групах, аднак не гэта галоўнае", сказаў Сяргей Сідорскі.

Кіраўнік Ўрада Беларусі таксама паведаміў, што дамоўленасць аб аднаўленні работы міжурадавай камісіі дасягнута ў ходзе тэлефоннай размовы з Прэм'ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнка. З беларускага боку камісію ўзначаліў Першы віцэ-Прэм'ер Уладзімір Сямашка - як і ў ранейшым складзе.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, дасягнутыя дамоўленасці закладваюць аснову для далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прэм'ер нагадаў, што яшчэ некалькі гадоў таму тавараабарот Беларусі і Украіны не перавышаў $500 млн., цяпер ён складае $3 млрд. Дзейнічаюць амаль 100 сумесных прадпрыемстваў. З пункту погляду прававой і дагаворнай базы, ні з беларускага, ні з украінскага боку няма ніякіх перашкод для штогадовага пашырэння бізнес-кантактаў. А гэта, у сваю чаргу, будзе працаваць на развіццё эканомік дзвюх краін.

Першы віцэ-Прэм'ер-міністр Украіны Аляксандр Турчынаў адзначыў, што работа камісіі ў Мінску прайшла эфектыўна. Пратакол пасяджэння прыняты без заўваг.

Украінскі госць высока ацаніў дынаміку развіцця гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Украіны. Паказчык тавараабароту - яркае пацвярджэнне таго, што эканомікі дзвюх краін сінхранізаваныя і дапаўняюць адна адну, адзначыў Аляксандр Турчынаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што мэта ўрадаў дзвюх краін - працаваць у інтарэсах народаў.

Ён таксама паведаміў, што бакі на пасяджэнні камісіі абгаварылі шырокі спектр пытанняў - ад медыцыны да космасу. "Мы лічым, што зачын зроблены, фундамент ёсць, цяпер трэба будаваць далей і хутчэй", - сказаў Аляксандр Турчынаў.

Наступнае пасяджэнне беларуска-ўкраінскай камісіі плануецца ў кастрычніку 2008 года, і яно супадзе з правядзеннем выстаўкі Беларусі ва Украіне.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК