Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

УРАД БЕЛАРУСІ РАЗГЛЕДЗІЎ ПРАГРАМУ АДРАДЖЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ ВЕСКІ

У Беларусі ў 2008 годзе плануецца пабудаваць 271 аграгарадок. Аб гэтым паведаміў сёння Намеснік Прэм'ер-міністра Іван Бамбіза на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі, на якім абмяркоўвалася выкананне Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага. У цэлым у бягучым годзе работа будзе весціся на 5 481 аб'екце. Намеснік Прэм'ер-міністра падкрэсліў, што ў гэтым годзе "нельга паўтарыць памылкі мінулых гадоў, асабліва ў частцы фінансавання".

На стварэнне сацыяльных аб'ектаў, інжынерна-тэхнічнай інфраструктуры і будаўніцтва жылля неабходна Br1,297 трлн., у тым ліку Br871 млрд. - на сацыяльную сферу. Адсутныя Br406 млрд. трэба накіраваць абласцям у выглядзе субвенцый з рэспубліканскага бюджэту. "Тады мы не сарвём тэрміны ўводу ў дзеянне 271 аграгарадка". Калі гэта прапанова будзе падтрымана, адпаведны нарматыўна-прававы акт будзе ўнесены на разгляд Кіраўніку дзяржавы.

Іван Бамбіза таксама звярнуў увагу кіраўнікоў абласцей на нізкія тэмпы падрыхтоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі па аб'ектах 2008 года. "Гэта заўсёды стрымлівала тэмпы добраўпарадкавання гарадкоў", - падкрэсліў ён і нагадаў пра даручэнне Прэм'ер-міністра завяршыць распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі па аб'ектах 2008 года да 15 сакавіка. Неабходна, каб гэта работа была выканана ў зададзеныя тэрміны, падкрэсліў Намеснік Прэм'ер-міністра.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, ацэньваючы ход выканання праграмы за апошнія тры гады, адзначыў, што гэта павінен быць комплексны працэс. Размова ідзе аб стварэнні ў аграгарадках як вытворчасцей па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі, такі і сацыяльнай інфраструктуры.

На думку віцэ-прэм'ера Івана Бамбізы, у цэлым праграма выконваецца, але недахопы ёсць практычна ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі, і ў асноўным яны датычацца стварэння сацыяльнай інфраструктуры ў аграгарадках. У 2007 годзе на гэтыя мэты было накіравана Br134 млрд., што дало магчымасць правесці аплату па незавершаных аб'ектах, якія пачалі будавацца яшчэ ў 2006 годзе. Акрамя таго, на стварэнне новых і развіццё дзеючых аб'ектаў накіравана Br20 млрд. субвенцый. Такім чынам, усе выкананыя ў 2007 годзе работы былі аплачаны.

Разам з тым па розных прычынах прыкладна 600 аб'ектаў інфраструктуры не было ўведзена ў эксплуатацыю - 66 лазняў, 32 вулічныя водаправоды, 26 школ, 18 дзіцячых дашкольных устаноў, 71 аб'ект культуры, 29 аб'ектаў бытавога абслугоўвання і інш. "Тут апраўданняў не можа быць. Людзі крытычна рэагуюць на падобнае і паўсюдна выказваюць неўразуменне, чаму за аграгарадкі далі справаздачу, а некаторыя аб'екты засталіся незавершаныя?", - сказаў Намеснік Прэм'ер-міністра. На яго думку, старшыні райвыканкамаў, якія не справіліся з гэтай работай, павінны панесці адказнасць.

У 2008 годзе на стварэнне інфраструктуры ў аграгарадках спатрэбіцца Br155,1 млрд.

Абмяркоўвая ход выканання за апошнія тры гады Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады была адзначына нізкая рэнтабельнасць вытворчасці, назіраемая ў шэрагу аграгарадкоў Беларусі.

Заслухоўваючы выступленні губернатараў, Прэм'ер-міністр задаў пытанне, чаму ў шэрагу аграгарадкоў, дзе створана вытворчасць і вядзецца гаспадарчая дзейнасць, у прыватнасці ў Ушацкім, Шумілінскім, Лепельскім, Віцебскім раёнах Віцебскай вобласці, нізкая рэнтабельнасць вытворчасці.

Сяргей Сідорскі таксама задаўся пытаннем, "ці трэба будаваць пацёмкінскія вёскі, калі яны не забяспечваюць узровень развіцця таварнай вытворчасці". Ён прапанаваў перагледзець некаторыя падыходы ў стварэнні аграгарадкоў.

Аналіз праблемы паказаў, што ў гаспадарках ёсць пустыя незаселеныя дамы. Так, у Віцебскай вобласці налічваецца 350 незаселеных дамоў. Як растлумачыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Андрэйчанка, праблема ў тым, што некаторыя дамы на 80-90 кв.м перавышаюць нормы службовага жылля, таму туды не могуць засяліць сям'ю із трох чалавек.

Кіраўнік Урада ў сувязі з гэтым прапанаваў пераразмеркаваць рэсурсы, што выдзяляюцца на добраўпарадкаванне аграгарадкоў, і аптымізаваць колькасць узводзімых домікаў у вёсцы. Губернатар Віцебскай вобласці Уладзімір Андрэйчанка таксама лічыць, што ў рэгіёне "на нейкі перыяд можна скараціць будаўніцтва жылля ў вёсцы і пераразмеркаваць рэсурсы".

Як адзначыў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, сельскія гаспадаркі не могуць узяць крэдытныя рэсурсы на працяглы тэрмін, напрыклад, да 10 гадоў - на тэрмін акупнасці рэалізуемага праекта. На думку губернатара, "банкі павінны пайсці насустрач сельгасвытворцам і па выдачы доўгатэрміновых крэдытаў на тэрмін акупнасці праектаў". Ён растлумачыў, што цяпер банкі прапануюць крэдыты гаспадаркам тэрмінам на 3-5 гадоў. "Але за гэты час прадпрыемства яшчэ не паспявае нарасціць магутнасці і вяртаць крэдыты", - адзначыў Канстанцін Сумар.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі таксама падкрэсліў важнасць вырашэння гэтай праблемы. "Чаму банкі адмаўляюць прадпрыемствам у выдачы крэдытаў, калі ў іх ёсць добры бізнес-план? ", - сказаў ён.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК