Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

4 КРАСАВІКА 2008 ГОДА АДБЫЛАСЯ РАБОЧАЯ ПАЕЗДКА ПРЭМ'ЕР-МІНІСТРА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ С. СІДОРСКАГА Ў ВІЦЕБСКАЮ ВОБЛАСЦЬ

У сістэме ЖКГ Беларусі неабходна паскорыць укараненне аўтаматызаваных сістэм кіравання і збору даных па кантролю за цеплаэнергіяй. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў ходзе наведвання цэнтральнай кацельні КУП ЖКГ Шумілінскага раёна. Паводле даных раённай ЖКГ, эканамічны эфект ад укаранення аўтаматызаванай сістэмы кіравання і збору даных па цепла-, энерга- і водазабеспячэню 390 жылых дамоў за год склаў Br146 млн.

Міністр ЖКГ Уладзімір Белахвостаў паведаміў Прэм'ер-міністру, што ўкараненне аўтаматызаваных сістэм пачалося ўжо ў рэспубліцы. "У кожнай вобласці па новых тэхналогіях працуюць 2-3 прадпрыемствы ЖКГ", - сказаў ён. У ходзе рабочай паездкі ў Шумілінскі раён Віцебскай вобласці Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі азнаёміўся з работай мясцовага філіяла ААТ "Малако" па ўкараненню перадавых тэхналогій у вытворчасці малочнай прадукцыі.

У цэлым Сяргей Сідорскі станоўча ацаніў работу ААТ "Малако" і яго філіялаў па ўкараненню перадавых тэхналогій.

Галаўное прадпрыемства ААТ "Малако" ў рэканструкцыю філіяла ў 2007 года інвесціравала звыш Br7 млрд. Пасля рэканструкцыі філіял стаў спецыялізавацца на вытворчасці цвёрдых сыроў. У студзені-лютым гэтага года тут выпушчана прадукцыі на Br2,7 млрд. Доля экспарту складае амаль 70 працэнтаў.

У ходзе наведвання Обальскага керамічнага завода Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што Праграма развіцця будаўнічай галіны Рэспублікі Беларусь ацэньваецца ў Br6 трлн.

Паводле яго слоў, гэта праграма прадугледжвае як стварэнне новых вытворчасцей, так і аднаўленне прадпрыемстваў будаўнічай галіны, якія дзейнічалі ў рэспубліцы ў 90-я гады.

У Обалі плануецца будаўніцтва новага цагельнага завода магутнасцю 7-8 млн. штук цэглы ў год. Цікавасць да гэтага праекта праявілі расійскія інвестары, адзначыў Сяргей Сідорскі.

Рэалізацыя праграмы дасць магчымасць давесці будаўніцтва жылля да 2010 года да 10 млн.кв.м. Каб вырашыць пастаўленыя задачы, неабходна поўнасцю рэканструяваць прадпрыемствы будіндустрыі і ўвесці новыя магутнасці, сказаў Прэм'ер-міністр.

Малыя і сярэднія гарады Беларусі становяцца прывабнымі для замежных інвестараў, заявіў на сустрэчы з журналістамі Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі ў час рабочай паездкі ў Шумілінскі раён Віцебскай вобласці.

За два месяцы гэтага года інвестарам перададзена зямельных участкаў на агульную суму Br32 млрд., у той час як за ўвесь 2007 год гэта сума склала Br26 млрд. А падатковыя паступленні ў бюджэт за студзень-люты 2008 года ўзраслі ў 4,6 раза.

Павышэнню дзелавой актыўнасці садзейнічаў шэраг мер, накіраваных на развіццё малых гарадоў, лічыць Сяргей Сідорскі. У рэспубліцы спрошчаны механізм перадачы зямельных участкаў, створана сістэма "аднаго акна", якая дае магчымасць у кароткія тэрміны аформіць неабходныя дакументы, прадастаўлены значныя падатковыя прэферэнцыі. "У малых гарадах створаны ўмовы для развіцця бізнесу, параўнальныя са свабоднымі эканамічнымі зонамі", - канстатаваў Прэм'ер-міністр.

На яго думку, яны будуць ацэнены як беларускімі, так і замежнымі інвестарамі, і на працягу 1-1,5 года будзе дасягнуты рэальны эканамічны эфект у развіцці малых гарадоў.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК