УРАД БЕЛАРУСІ РЭКАМЕНДАВАЎ 19 КРАСАВІКА ПРАВЕСЦІ РЭСПУБЛІКАНСКІ СУБОТНІК
Урад Беларусі рэкамендаваў органам дзяжаўнага кіравання, арганізацыям, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на добраахвотнай аснове правесці 19 красаіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах. Замест гэтага можна ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан сквераў, паркаў, іншых зон масавага адпачынку, праезнай часткі вуліц, тратуараў і дваровых тэрыторый. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 7 красавіка 2008 года нумар 517.
Дакумент прыняты ў сувязі з аб'яўленнем 2008 года Годам здароўя і ў мэтах падтрымкі прапаноў калектываў работнікаў арганізацый і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб правядзенні рэспубліканскага суботніка.
Заробленыя на рабочых месцах у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка грашовыя сродкі ў аб'ёмах, што вызначаюцца работнікамі, у добраахвотным парадку пералічваюцца ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, якія ў сваю чаргу накіроўваюць 50 працэнтаў гэтых сродкаў у Міністэрства фінансаў. Гэтыя сродкі будуць зрасходававны на набыццё рэанімабіляў з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым неабходным абсталяваннем для Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця" і іншых дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, якія аказваюць медыцынскую дапамогу дзецям.
Другія 50 працэнтаў грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і выкарыстоўваюцца на набыццё медыцынскай тэхнікі (ультрагукавых апаратаў, рэнтгеналагічнага, лабараторнага і відэаэндаскапічнага абсталявання, абсталявання для лячэння рэтынапатыі неданошаных, апаратаў для рэгістрацыі отаакустычнай эмісіі немаўлят) для дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу дзецям.
Утрыманне наймальнікам грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 19 красавіка 2008 года з'яўляецца рабочым днём, праводзіцца добраахвотна.
Рабочую групу па падрыхтоўцы і правядзенню суботнікаў узначаліць Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец.
Міністэрству транспарту і камунікацый, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана забяспечыць у гэты дзень бесперабойную работу пасажырскага транспарту.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|