Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

У БЕЛАРУСІ НЕ БУДЗЕ ДАПУШЧАНА НЕАБГРУНТАВАНАГА РОСТУ ЦЭН

У Беларусі не будзе дапушчана неабгрунтаванага росту цэн, заявіў сёння Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што ўрад сумесна з Нацыянальным банкам рэалізуе прынятую стратэгію і рэгулюе ўзровень цэн для дасягнення запланаванага ўзроўню інфляцыі 6-8 працэнтаў. "Уважліва адсочваюцца тэндэнцыі з цэнамі на міжнародных рынках. І там, дзе зусім відавочныя рэчы, дзе проста ўзнаўленне тавараў і паслуг і параметр перасягне зададзены, давядзецца прымаць рашэнні", - растлумачыў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта не будзе сігналам для іншых галін, каб узнімаць цэны, таму што павышэнне цэн не дае эфектыўнасці павышэння вытворчасці.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, пакуль у Беларусі робіцца ўсё магчымае для таго, каб прагнозны паказчык інфляцыі захоўваўся на запланаваным узроўні, і гэта амаль ўдаецца.

Высокія тэмпы росту паказчыкаў рэальнага сектара эканомікі Беларусі даюць магчымасць у поўным аб'ёме вырашаць задачы сацыяльнага блока. Аб гэтым заявіў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сумесным пасяджэнні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Паводле яго даных, у студзені - лютым гэтага года рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 12,9 працэнта. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў павялічылася на 22,5 працэнта і склала Br759 тыс.

Віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на тое, што рэальная заработная плата вырасла на 8,6 працэнта, а прадукцыйнасць працы - на 9,2 працэнта. "Гэта вельмі добрая тэндэнцыя, якая сведчыць аб збалансаванасці эканамічнай палітыкі ў краіне", - лічыць Андрэй Кабякоў.

Ён таксама нагадаў, што з 1 лютага гэтага года па рашэнню Прэзідэнта праведзены пераразлік працоўных пенсій. У студзені - сакавіку 2008 года сярэднямесячны памер пенсій у параўнанні з паказчыкам аналагічнага перыяду 2007 года павялічыўся на 23 працэнты і склаў Br359,4 тыс., у тым ліку ў сакавіку - Br366,3 тыс.

Віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў адзначае наяўнасць усіх перадумоў для выканання намечаных паказчыкаў па знешнеэканамічнай дзейнасці. Паводле слоў віцэ-прэм'ера, за два месяцы гэтага года тэмп росту знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў 162,8 працэнта да такога ж перыяду мінулага года, у тым ліку экспарту - 172,3 працэнта, імпарту - 154,3 працэнта. "Можна ацаніць імпарт як невыкананне паказчыка, і мы на гэта нацэльваем органы дзяржкіравання, але пры гэтым паказчык росту экспарту перавышаны на 18 працэнтных пунктаў, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Калі так і будзе, то мы выканаем намечаныя паказчыкі".

Андрэй Кабякоў нагадаў, што па выніках двух месяцаў гэтага года адмоўнае сальда знешняга гандлю сфарміравалася ў памеры $20,6 млн. "З улікам паказчыка ў памеры $1 млрд. 420 млн. на бягучы год, гэты паказчык у прымальных межах", - дадаў ён.

Найбольш праблемны, паводле слоў Андрэя Кабякова, знешні гандаль таварамі, па якому адмоўнае сальда склала $361 млн. У бягучым годзе павелічэнне вартасных аб'ёмаў знешняга гандлю таварамі абумоўлена ў большай ступені павышэннем цэн на іх, чым ростам патокаў таварнай масы, растлумачыў віцэ-прэм'ер. Так, за два месяцы агульны кошт толькі імпарту нафты павялічыўся амаль на $1,2 млрд., газу - амаль на $100 млн., падаражэла большасць іншых відаў сыравіны і матэрыялаў. "Усё гэта нам удалося амаль поўнасцю кампенсаваць за кошт экспарту і дадатнага сальда па экспарту паслуг у памеры $340 млн.", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Ён падкрэсліў, што Урадам даведзены да міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама прагноз штомесячнага, з нарастаючым пашагавым вынікам, выканання параметру па сальда гандлю таварамі. На кантролі Урада знаходзіцца таксама план галіновых і рэгіянальных дзеянняў па выкананню паказчыкаў знешнеэканамічнай дзейнасці.

На думку Андрэя Кабякова, асноўным складальнікам інфляцыі ў Беларусі ў першым квартале гэтага года стаў рост тарыфаў на паслугі ЖКГ. Індэкс спажывецкіх цэн у першым квартале склаў 104,1 працэнта пры прагнозным паказчыку на год 106-108 працэнтаў. У сярэднямесячным вылічэнні за перыяд з пачатку года інфляцыя ў краіне склала 1,3 працэнта. Паслугі ЖКГ у студзені - сакавіку падаражэлі на 1,66 працэнта.

У чацвёртым квартале 2007 года мы сутыкнуліся з рэзкім ростам інфляцыі. Гэты працэс закрануў не толькі нас. Але ў студзені гэтага года Урад прыняў папераджальныя меры", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Прырост спажывецкіх цэн у значнай ступені дасягнуты ў сувязі з павелічэннем цэн на мяса-малочную прадукцыю (0,3 працэнта) і за кошт сезоннага росту цэн на плодаагароднінную прадукцыю, растлумачыў віцэ-прэм'ер. Пры гэтым ён падкрэсліў, што цэны на жыллёва-камунальныя паслугі павялічыліся ў строгай адпаведнасці з даручэннем Кіраўніка дзяржавы - не больш як на $5.

Гаворачы аб тым, што ў першым квартале гэтага года інфляцыя склала 4,1 працэнта, Андрэй Кабякоў удакладніў, што ў Расіі гэты паказчык склаў 4,8 працэнта, а ва Украіне - 9,7 працэнта.

Як адзначыў сення Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, ролю Нацыянальнага інвестыцыйнага агенцтва Беларусі пры правядзенні інвестыцыйнай палітыкі неабходна ўзмацніць. Паводле слоў Андрэя Кабякова, у краіне неабходна арганізаваць эфектыўную работу са зваротамі замежных інвестараў. Ва Урадзе гэты сектар эканомікі пастаўлены на асаблівы кантроль. На думку віцэ-прэм'ера, для гэтага неабходна актывізаваць дзейнасць Нацыянальнага інвестыцыйнага агенцтва Міністэрства эканомікі. Гэта структура павінна забяспечыць узаемадзеянне дзяржорганаў Беларусі з канкрэтнымі інвестарамі, аказваць поўнае садзейнічанне інвестарам пры рэалізацыі праектаў у рэспубліцы. "Інвестар, прыходзячы ў краіну, павінен адкрыць толькі адны дзверы - дзверы гэтага агенцтва", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Ён таксама адзначыў, што ў рабоце з інвестарамі ў цэлым трэба выходзіць на новы этап. "Мы ўжо не разглядаем замежных інвестараў як крыніцу простага папаўнення сродкаў арганізацый або бюджэту. Нам патрэбны інвестары як стратэгічныя партнёры на рынках збыту і сыравіны. Такімі партнёрамі павінны стаць буйныя замежныя кампаніі, ТНК", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Усе гэтыя меры неабходна прыняць у бягучым годзе для таго, каб выйсці на запланаваныя паказчыкі па тэмпу росту інвестыцый (125 працэнтаў). Па выніках першага квартала ў рэспубліцы было асвоена Br5,8 трлн. інвестыцый у асноўны капітал (тэмп росту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года - 120 працэнтаў). Аднак урад занепакоены тым, што многія дзяржорганы не выконваюць даведзеныя заданні па інвестыцыях (напрыклад, Мінпрам).

Віцэ-прэм'ер дадаў, што высокі тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал у студзені - сакавіку быў забяспечаны за кошт галін невытворчай сферы. Найбольшы аб'ём капіталаўкладанняў асвойваецца ў вытворчай сферы. Сярод крыніц інвестыцый ключавая роля належыць сродкам бюджэту і саміх прадпрыемстваў. Аднак гэтага недастаткова, лічыць Андрэй Кабякоў і адзначае, што тут важна актывізаваць работу па прыцягненню замежных інвестараў. Усяго ў 2008 годзе плануецца прыцягнуць $2,7 млрд. замежных інвестыцый. У першым квартале бягучага года гэты паказчык склаў амаль $300 млн., што крыху ніжэй за чаканае значэнне. Урад спадзяецца на актывізацыю работы з замежнымі інвестарамі з другога квартала, таму што з 1 красавіка ўступіў у сілу шэраг нарматыўных дакументаў, якія стымулююць прыцягненне такіх інвестыцый.

Як паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі, рамер золатавалютных рэзерваў Беларусі блізкі да міжнародных стандартаў. "Калі арыентавацца на сусветны крытэрый дастатковасці золатавалютных рэзерваў (трохмесячны памер імпарту), то мы дасягнулі прыкладна дзве трэці гэтага значэння, значыць, блізкія да крытэрыю дастатковасці з пункту гледжання сусветных падыходаў", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

На 1 красавіка гэтага года золатавалютныя рэзервы ў нацыянальным вызначэнні перасягнулі $5,5 млрд.

Паводле яго слоў, у фінансавай сістэме Беларусі захоўваецца стабільнасць. Банкаўская сістэма таксама паспяхова спраўляецца са сваімі задачамі. Курс беларускага рубля да долара ЗША за тры месяцы ўмацаваўся на 0,2 працэнта, хоць да іншых валют ён зніжаецца. Аб'ём выдадзеных банкамі крэдытаў за студзень - сакавік павялічыўся на 9,2 працэнта і склаў больш як Br33 трлн. Растуць зберажэнні насельніцтва ў банках у нацыянальнай і замежнай валютах (на 9,3 працэнта за першы квартал да Br11,5 трлн.).

Па выніках студзеня - сакавіка ў бюджэт Беларусі паступіла Br10,5 трлн. даходаў. Усё гэта сведчыць аб высокай ступені макраэканамічнай стабільнасці і аб гарантыях яе захавання на перспектыву, падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў адзначае стабілізацыю работы нафтахімічнага комлексу Беларусі. У 2008 годзе быў своечасова зацверджаны баланс нафтавай сыравіны ў аб'ёмах, неабходных для загрузкі вытворчых магутнасцей беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, з расійскімі нафтавымі кампаніямі ўзгоднена формула цаны на нафту. Пастаўкі ажыццяўляюцца такімі буйнымі кампаніямі, як "Раснафта", "Лукойл", "Руснафта" і іншымі. "Гэтыя дамоўленасці - гарантыя поўнага забеспячэння ўнутранага рынку нафтапрадуктамі і значная экспартная крыніца", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Ён паведаміў, што ў 2008 годзе на беларускія НПЗ будзе пастаўлена 21,5 млн.т расійскай нафты, у тым ліку 18 млн.т - трубаправодам і 3,5 млн.т - чыгуначным транспартам.

Андрэй Кабякоў нагадаў парламентарыям, што ўрад Беларусі прыняў рашэнне аб паскарэнні тэмпаў развіцця эканомікі ў гэтым годзе. Прагноз сфарміраваны даволі напружаны. За першы квартал 2008 года з 19 параметраў прагнозных паказчыкаў выкананы 17. "Недапрацаваны паказчыкі па прадукцыі сельскай гаспадаркі і па імпарту", - удакладніў віцэ-прэм'ер.

Ён канстатаваў, што па выніках трох месяцаў гэтага года тэмп росту ВУП склаў 110,5 працэнта. Гэта лічба блізкая да ўстаноўленага задання - 111 працэнтаў. Аб'ём прамысловай вытворчасці ў першым квартале павялічыўся на 13,6 працэнта. На думку Андрэя Кабякова, істотную ролю ў забеспячэнні прамысловага росту адыгралі меры па забеспячэнню стабілізацыі работы нафтахімічнага комплексу. "Прынятыя ў мінулым годзе эканамічныя рашэнні па загрузцы сыравінай нафтаперапрацоўчых заводаў паспяхова дзейнічаюць у бягучым годзе", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Як паведаміў сёння журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, Беларусь і Расія прадаўжаюць перагаворы па пытанню прадастаўлення расійскага крэдыту. Віцэ-прэм'ер таксама абвергнуў інфармацыю аб тым, што расійскі бок быццам бы адмовіў Беларусі ў выдзяленні сродкаў. "Адмовы не было, перагаворы вядуцца", - падкрэсліў ён, дадаўшы, што ў выпадку паспяховага завяршэння перагавораў чакаецца, што сродкі паступяць у Беларусь да канца гэтага года. Паводле слоў Намесніка Прэм'ер-міністра, пакуль размова ідзе пра крэдыт у аб'ёме $2 млрд.

Андрэй Кабякоў таксама паведаміў журналістам, што бюджэт Беларусі 2009 года фарміруецца з разліку, што цана на газ складзе $140 за 1 тыс.куб.м. Ён адзначыў, што гэта лічба адпавядае дамоўленасцям, замацаваным у дагаворы з "Газпрамам" у 2006 годзе. Яна ўзята ў якасці разліковай пры фарміраванні бюджэту.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што цяпер ідзе падрыхтоўка бюджэту на 2009 год. Адказваючы на пытанне аб магчымасці фарміравання ў Беларусі бюджэту на 2-3 гады, ён сказаў, што, хутчэй за ўсё, гэта будзе звязана з новым цыклам планавання на сярэднетэрміновы перыяд (5 гадоў) і пры падрыхтоўцы праграм на 2011-2015 гады будзе разглядацца такая магчымасць.

"У сённяшнім свеце, калі ўсё актыўна змяняецца, і перш за ўсё ў знешнім гандлі, вядома, можна спланаваць параметры бюджэту і на 2010 год і далей, але наколькі яны будуць вывераны", - растлумачыў віцэ-прэм'ер.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК