Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

УРАД АДЗНАЧАЕ ПРАГРЭС У РАБОЦЕ ПА ІМПАРТАЗАМЯШЧЭННЮ Ў БЕЛАРУСІ.

Першы намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка адзначае прагрэс у рабоце па імпартазамяшчэнню ў Беларусі. У краіне рэалізуюцца дзяржаўная, галіновыя, рэгіянальныя праграмы, праекты прадпрыемстваў па арганізацыі вытворчасці імпартазамяшчальных дэталей, вузлоў, сістэм, машын, матэрыялаў, канстатаваў Уладзімір Сямашка сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Напрыклад, патрэбнасць рэспублікі ў камбайнах практычна поўнасцю забяспечваецца за кошт уласных машын. Да 70 працэнтаў бытавой тэхнікі, што рэалізуецца ў Беларусі, вырабляюць айчынныя прадпрыемствы.

У Беларусі асвоена вытворчасць пральных машын, пыласосаў, ЗВЧ-печаў. У гэтай справе, лічыць Уладзімір Сямашка, "нельга ўдавацца ў падрабязнасці, нельга ўсё, да балта, вырабляць у сябе". Наяўнасць імпартнага тавару неабходна, каб у спажыўца быў выбар.

"Напярэдадні развалу СССР Беларусь выпускала не больш за 17 працэнтаў сельскагаспадарчай тэхнікі ад патрэбнасці, - нагадаў Першы намеснік Прэм'ер-міністра. - Сёння айчынныя вытворцы выпускаюць больш за 90 працэнтаў неабходных відаў сельгастэхнікі і агрэгатаў. Калі ўлічыць, што некаторыя імпартныя машыны ў паўтара-два разы даражэйшыя за айчынныя, то тут мы бачым яўны рух наперад". Пры гэтым ён падкрэсліў, што імпартазамяшчэнне - працэс даволі інерцыйны, "ён не вырашаецца за адзін год".

Адзін з найважнейшых складальнікаў пры рэалізацыі імпартазамяшчальных праектаў - зніжэнне сабекошту прадукцыі, адзначыў першы віцэ-прэм'ер. Ён таксама звярнуў увагу на тое, што, купляючы імпартныя камплектуючыя, нашы вытворцы не павінны "прывязвацца да аднаго пастаўшчыка". Іх павінна быць як мінімум 2-3. Гэта павышае якасць і канкурэнтаздольнасць дэталей і вузлоў, якія пастаўляюцца.

У якасці станоўчага прыкладу імпартазамяшчэння Уладзімір Сямашка прывёў Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод: ён выпускае масленыя помпы, якія раней даводзілася імпартаваць. Цяпер і прадпрыемства загружана заказамі, і валютныя сродкі эканомяцца.

Малаэфектыўныя праекты павінны быць выключаны з праграм імпартазамяшчэння. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі. Ён паведаміў, што Міністэрствам эканомікі падрыхтаваны праект пастановы ўрада, які ўносіць змяненні і дапаўненні ў Пастанову Саўміна ад 24 сакавіка 2006 года нумар 402 "Аб Дзяржаўнай праграме імпартазамяшчэння на 2006-2010 гады". Праект узгоднены з усімі зацікаўленымі, у тым ліку і з Камітэтам дзяржаўнага кантролю. Дакумент накіраваны на далейшае ўдасканаленне дзеючага заканадаўства па пытаннях імпартазамяшчэння, а таксама павышэнне эфектыўнасці рэалізацыі адпаведных праграм.

У прыватнасці, удасканальваецца парадак фарміравання і маніторынгу імпартазамяшчальных праектаў, што дасць магчымасць пазбегнуць, па-першае, уключэння ў праграму малаэфектыўных праектаў, а па-другое, - неабгрунтаванага выключэння іншых. Упарадкуецца працэдура зацвярджэння пералікаў праектаў на чарговы год.

Таксама прадугледжваецца на працягу трох гадоў праводзіць маніторынг завершаных праектаў. Дзяржаўныя органы абавязаны будуць заключаць з выканаўцамі імпартазамяшчальных праектаў, фінансаванне якіх ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, дагаворы, у якіх агавораны ўмовы вяртання сродкаў у выпадку нямэтавага і неэфектыўнага іх выкарыстання.

Для ўдасканалення ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі праграм прапануецца дапоўніць справаздачу аб рэалізацыі імпартазамяшчальных праектаў новым паказчыкам: "доля імпартнай сыравіны, матэрыялаў, камплектуючых, выкарыстаных для вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі". Гэта неабходна для таго, каб разлічваць эканомію валютных рэсурсаў у выніку рэалізацыі такіх праграм, падкрэсліў Мікалай Зайчанка.

Прадугледжана, што кантраляваць выкананне імпартазамяшчальных праграм будзе Камісія па канкурэнтаздольнасці эканомікі пры Савеце Міністраў.

Імпартазамяшчальныя праекты павінны рэалізоўвацца без адміністрацыйнага націску. "У рэспубліцы неабходна стварыць агульнасістэмныя меры, якія будуць садзейнічаць як развіццю імпартазамяшчэння, так і павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі краіны", - адзначыў Мікалай Зайчанка. Пры гэтым імпартазамяшчэнне не павінна быць самамэтай, а галоўным крытэрыем у рэалізацыі такіх праектаў павінны быць эканамічныя механізмы і павышэнне канкурэнтаздольнасці. "Усё гэта неабходна ўлічваць у далейшым пры рэалізацыі праграм", - падкрэсліў міністр эканомікі. Ён дадаў, што пры выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі тэхнічныя параметры павінны быць не горшыя, чым у замежных аналагаў.

Мікалай Зайчанка таксама паведаміў, што ў міністэрствах і ведамствах прайшлі калегіі і пасяджэнні, на якіх абмеркаваны і прааналізаваны заўвагі і прапановы Камітэта дзяржаўнага кантролю па рэалізацыі праграм імпартазамяшчэння. У Міністэрстве прамысловасці і ў канцэрне "Белнафтахім" ужо намецілі план мерапрыемстваў па ўстараненню выяўленых недахопаў, дэталёва прапрацавалі імпартазамяшчальныя праекты з правядзеннем іх тэхніка-эканамічнага абгрунтавання.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК