Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

ТЭМП РОСТУ ПАСЛУГ У БЕЛАРУСІ Ў 2009-2010 ГАДАХ ПАВІНЕН ДАСЯГНУЦЬ У СЯРЭДНІМ 120 ПРАЦЭНТАЎ

Тэмп росту ў сферы паслуг Беларусі ў 2009-2010 гадах павінен дасягнуць у сярэднім 120 працэнтаў. Аб гэтым заявіў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім разгледжаны ход выканання Комплекснай праграмы развіцця сферы паслуг у Рэспубліцы Беларусь на 2006-2010 гады. Ён адзначыў, што ставіцца задача забяспечыць апераджальнае развіццё сферы паслуг адносна прамысловага сектара. Доля сферы паслуг у ВУП у развітых краінах складае да 70 працэнтаў і больш.

У Беларусі за 2007 год гэты паказчык быў на ўзроўні 40,9 працэнта пры заданні 42-43 працэнты.

"Цяглавым канём нашай эканомікі ў папярэднія гады і па выніках 5 месяцаў бягучага года застаецца прамысловасць", - адзначыў Уладзімір Сямашка. Так, тэмп росту ВУП у студзені-маі склаў 110,4 працэнта, прамысловай вытворчасці - 113,3 працэнта. "Неабходна пераламаць сітуацыю, каб выйсці ў 2009-2010 гадах у сярэднім на 120 працэнтаў па развіццю сферы паслуг", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

Удзельная вага сферы паслуг у структуры ВУП у 2010 годзе павінна дасягнуць 46-48 працэнтаў, колькасць занятых у гэтай галіне - 57-58 працэнтаў ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы.

Як паведаміў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка, экспарт паслуг у Беларусі ў 2009 годзе ўзрасце не менш як на 20 працэнтаў у параўнанні з бягучым годам. Паводле яго слоў, ставяцца павышаныя задачы па развіццю сферы паслуг, якая "павінна стаць лакаматывам эканомікі". Тэмпы росту экспарту паслуг у 2009-2010 гадах чакаюцца на ўзроўні не менш як 120 працэнтаў, падкрэсліў Мікалай Зайчанка.

Міністр адзначыў, што ў бягучым годзе Комплексная праграма была скарэкціравана ў бок павелічэння і ў яе дабаўлены заданні па развіццю асобных відаў паслуг. "У цэлым экспарт паслуг за пяцігоддзе павінен узрасці на 243 працэнты", - сказаў ён. Павышаны заданні па аказанню страхавых паслуг, росту аб'ёмаў выручкі ад перавозак грузаў, перагледжаны паказчыкі па аказанню платных паслуг насельніцтву ў цэлым.

У 2007 годзе ў рэспубліцы забяспечана дынамічнае развіццё сферы паслуг, выканана заданне па росту іх экспарту, сказаў Мікалай Зайчанка. Забяспечаны рост аб'ёмаў выручкі ад перавозкі грузаў і пасажыраў усімі відамі транспарту, ад паслуг сувязі, банкаўскіх і іншых. Найбольш высокімі тэмпамі ў 2007 годзе сфера платных паслуг развівалася ў Мінску, на долю якога прыпадае каля 35 працэнтаў усяго аб'ёму платных паслуг, што аказваюцца насельніцтву ў Беларусі.

Разам з тым удзельная вага сферы паслуг у ВУП Беларусі ў 2007 годзе склала 40,9 працэнта, што ніжэй за ўстаноўлены паказчык па Комплекснай праграме (43-44 працэнты). Гэта звязана з апераджальнымі тэмпамі росту дабаўленай вартасці ў сферы вытворчасці тавараў у параўнанні са сферай паслуг, растлумачыў Мікалай Зайчанка. У сувязі з гэтым у рэспубліцы будуць прыняты меры для апераджальнага развіцця сферы паслуг. "Тэмпы росту вытворчасці ў сферы паслуг у 2009-2010 гадах павінны скласці каля 119-120 працэнтаў, што істотна апярэджвае тэмпы росту вытворчасці тавараў", - сказаў Мікалай Зайчанка.

Міністр эканомікі адзначыў той факт, што ў мінулым годзе не ў поўным аб'ёме выканалі заданні Мінтранс па росту аб'ёмаў перавозак грузаў паветраным транспартам, Мінспорту - па платных паслугах насельніцтву ў сферы фізкультуры і спорту, Мінфін - па аказанню страхавых паслуг юрыдычным і фізічным асобам, Дзяржкаммаёмасць - па паслугах з аперацыямі з нерухомай маёмасцю. У сувязі з гэтым у бягучым годзе павінны быць прыняты меры для выхаду на запланаваныя паказчыкі па аб'ёму гэтых паслуг.

Міністр таксама адзначыў, што сферу дзелавых паслуг у Беларусі трэба развіваць больш актыўна, бо пакуль што гэты сектар не адпавядае патрабаванням эканомікі.

"Цяпер у Беларусі актыўна развіваюцца банкаўскія паслугі, чаго нельга сказаць аб рыэлтарскіх і страхавых", - сказаў Мікалай Зайчанка. Паводле яго слоў, у адпаведнасці з комплекснай праграмай пастаўлена задача па павелічэнню аб'ёму рыэлтарскіх паслуг, што аказваюцца арганізацыямі дзяржаўнай формы ўласнасці. Асноўню долю (90,7 працэнта) гэтых паслуг па-ранейшаму аказваюць прыватныя кампаніі.

Міністр эканомікі таксама падкрэсліў, што перад Міністэрствам фінансаў стаяць задачы стварэння найбольш выгадных умоў добраахвотнага страхавання для страхавальнікаў і поўнага ахопу аб'ектаў, якія падлягаюць абавязковаму страхаванню.

Асаблівую ўвагу ў рэспубліцы неабходна ўдзяліць таксама развіццю транспартных паслуг, жыллёва-камунальных, паслуг сувязі, таму што яны займаюць істотную долю ў агульным аб'ёме платных паслуг насельніцтву. "Мінтранс павінен прааналізаваць сітуацыю з аказаннем паслуг пасажырскага транспарту і забяспечыць тэмп росту платных паслуг насельніцтву ў бягучым годзе не менш як 112 працэнтаў, каб перакрыць страты аб'ёму па паветранаму транспарту", - сказаў міністр эканомікі. На яго думку, неабходна больш актыўна павялічваць аб'ём аказання платных паслуг праз аб'екты прыдарожнага сэрвісу (у першым квартале бягучага года тэмп росту гэтых паслуг склаў 102,4 працэнта).

Значны патэнцыял па нарошчванню аб'ёму паслуг ёсць таксама ў сістэме Мінсувязі. Так, з прычыны насычэння рынку паслугамі сотавай сувязі, неабходна прыняць дадатковыя меры па развіццю сеткі Інтэрнэт, у тым ліку ў сельскай мясцовасці. "Доля даходаў ад паслуг сувязі юрыдычным і фізічным асобам, атрыманых ад доступу да сеткі Інтэрнэт, складае пакуль што толькі 4,8 працэнта", - сказаў міністр эканомікі.

Паводле яго слоў, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы Беларусі таксама ёсць перадумовы для выканання прагнозных паказчыкаў па росту платных паслуг. Штогадовы рост уводу жылля ў рэспубліцы павінен адбівацца і на павелічэнні спажывання жыллёва-камунальных паслуг, лічыць Мікалай Зайчанка. Ён растлумачыў, што спасылкі на тое, што насельніцтва актыўна ўстанаўлівае прыборы ўліку вады і газу і за кошт гэтага зніжае спажыванне паслуг, не заўсёды апраўданыя. З уводам новых кватэр павялічваюцца продажы пральных машын і іншай складанай бытавой тэхнікі, і адпаведна расце спажыванне насельніцтвам электраэнергіі і вады.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК