| |
|
|
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.
|
|
| |
БЕЛАРУСЬ І РАСІЯ ПАВІННЫ ПАСТУПОВА ЗДЫМАЦЬ ТРАНСПАРТНЫЯ АБМЕЖАВАННІ
Беларусь і Расія павінны паступова здымаць транспартныя абмежаванні. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ў Мінску на сустрэчы з міністрам транспарту Расіі Ігарам Лявіціным. Прэм'ер адзначыў, што паміж транспартнымі ведамствамі Беларусі і Расіі цяпер ідзе "сур'ёзная работа, якая напаўняецца канкрэтнымі дакументамі па выхаду суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін на новыя адносіны". Абарот у транспартнай сферы паміж Беларуссю і Расіяй у 2007 годзе павялічыўся ў 2,2 раза. Праз тэрыторыю Беларусі прайшло 245 тыс. расійскіх машын, удакладніў Прэм'ер.
Пытанні транспартнай палітыкі Беларусі і Расіі будуць абмяркоўвацца на маючым адбыцца пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца 27 чэрвеня ў Маскве, паведаміў Сяргей Сідорскі. Бакі разгледзяць таксама развіццё транспартнай інфраструктуры і іншыя актуальныя пытанні транспартных ведамстваў дзвюх краін.
На думку Прэм'ер-міністра, узаемадзеянне транспартнікаў Беларусі і Расіі "дае магчымасць рухацца наперад, вырашаць пытанні транзіту". У бягучым годзе Беларусь ратыфікавала пагадненне аб спрашчэнні ўсіх транспартных працэдур. Рэспубліка таксама выступае за зняцце транспартнага кантролю, выхад на знешнія граніцы Саюзнай дзяржавы. "Гэта дасць магчымасць нам адысці ад суправаджэння грузаў", - сказаў Сяргей Сідорскі, удакладніўшы, што быў ініцыятарам вырашэння гэтага пытання і абмяркоўваў яго яшчэ з былым расійскім Прэм'ерам.
Ігар Лявіцін у сваю чаргу адзначыў, што транспартныя ведамствы Беларусі і Расіі імкнуцца "аблегчыць работу перавозчыкам пры перасячэнні граніц". За апошні год павялічыўся не толькі аб'ём грузаперавозак, але і значна павялічыўся кошт фрахту. Гэта значыць, што транспартныя арганізацыі сталі больш зарабляць. Цяпер бакі працуюць над гарманізацыяй тарыфнай палітыкі ў сферы грузаперавозак.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|
|
|
|
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.
|
| |
|
Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.
|
| |
|
У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.
|
|
|
Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.
|
|
|
Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў
канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.
|
| |
|
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.
|
| |
|
У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.
|
|
|
17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.
|
| |
|
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.
|
|
|