| |
ВЫЗНАЧАНЫ ПЕРАЛІК ПРАДУКЦЫІ, ЭКСПАРТ ЯКОЙ МОЖА БЫЦЬ АБМЕЖАВАНЫ АБО ЗАБАРОНЕНЫ Ў БЕЛАРУСІ
Урад Беларусі зацвердзіў пералік найважнейшых харчовых і іншых тавараў, адносна якіх могуць быць устаноўлены часовыя абмежаванні або забарона на экспарт для прадухілення або змяншэння іх крытычнага недахопу на ўнутраным рынку. Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1001 ад 10 ліпеня бягучага года, якая ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. Каменціруючы асноўныя палажэнні дакумента, у галоўным упраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства гандлю Беларусі адзначылі, што зацверджаны пералік харчовых і іншых экспартуемых тавараў дасць магчымасць дакладна кантраляваць рэалізацыю гэтых тавараў і не дапусціць іх дэфіцыту на ўнутраным рынку.
"Гэтыя меры звязаны з выкананнем патрабаванняў па забеспячэнню харчовай бяспекі краіны", - падкрэслілі ў Мінгандлі. Пералік узгоднены з Мінсельгасхарчам.
Класіфікацыя тавараў прыведзена ў поўную адпаведнасць з Таварнай наменклатурай знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.
У пералік найважнейшых харчовых тавараў, адносна якіх могуць быць уведзены часовыя абмежаванні або забарона на экспарт, увайшлі: мяса буйной рагатай жывёлы свежае або ахалоджанае, а таксама замарожанае, свініна свежая і ахалоджаная, бараніна або казляціна свежая і ахалоджаная, малако і вяршкі нязгушчаныя і без дабаўлення цукру або іншых падсалоджваючых рэчываў, малако і вяршкі згушчаныя з дабаўленнем цукру і іншых падсалоджваючых рэчываў; амаль усе злакавыя (пшаніца, меслін, жыта, ячмень, авёс, кукуруза, грэчка, проса), а таксама мука пшанічная або пшанічна-жытняя, крупы, мука грубага памолу і гранулы з зерня злакаў, зерне злакаў апрацаванае іншымі спосабамі (напрыклад, лушчанае, плюшчанае, перапрацаванае ў шматкі, абдзёртае ў выглядзе сечкі або драблёнае), акрамя рысу таварнай пазіцыі 1006; зародкі зерня злакаў, цэлыя, плюшчаныя ў выглядзе шматкоў або молатыя. Упершыню ўключаны соевыя зярняты, драблёныя і недраблёныя, а таксама семя рапсу, сланечніка драблёнае і недраблёнае. У гэты пералік увайшлі таксама соевы алей або яго фракцыі, нерафінаваны і рафінаваны, але без змянення хімічнага саставу, а таксама алей сланечнікавы, рапсавы або гарчычны, рафінаваны або нерафінаваны, але без змянення хімічнага саставу.
Таксама ўключана прадукцыя, якая выкарыстоўваецца для кармоў жывёлы, неапрацаваныя скуры буйной рагатай жывёлы, лён мяты, трапаны, часаны або апрацаваны якім-небудзь іншым спосабам, але не прадзены.
Пры змяненні сітуацыі на ўнутраным рынку гэты пералік можа быць дапоўнены або зменены.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|