Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ПРЫНЯЎ СА СПРАВАЗДАЧАЙ ПРЭМ'ЕР-МІНІСТРА КРАІНЫ СЯРГЕЯ СІДОРСКАГА

Як паведаміла прэс-служба Кіраўніка дзяржавы, Аляксандру Лукашэнку даложана аб выніках работы Урада па ўстараненню наступстваў урагану, які прайшоў па тэрыторыі рэспублікі 13 і 15 ліпеня. У выніку стыхіі пацярпелі Мінская вобласць, адзін раён у Магілёўскай і два раёны ў Брэсцкай вобласці, пашкоджана больш за 800 дамоў, грамадскіх будынкаў, школ, бальніц, ФАПаў. Найбольшую страту ўраган нанёс Бярэзінскаму раёну Мінскай вобласці. Як паведаміў Сяргей Сідорскі, на працягу сутак была адноўлена сувязь паміж раёнамі, пададзены часовыя крыніцы сілкавання, якія забяспечылі бесперапынную работу аб'ектаў народнай гаспадаркі.

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу ўрада на тое, што неабходна ў максімальна сціслыя тэрміны аднавіць пацярпелыя ад разгулу стыхіі жылыя дамы. На сённяшні дзень у аднаўленні маюць патрэбу 254 пабудовы.

Значна пацярпелі ад урагану і лясныя масівы - больш як 2 тыс.га, прычым на 1,5 тыс.га лесу патрабуюцца суцэльныя санітарныя высечкі. Для прыбірання лесу плануецца ў дапамогу МНС і Міністэрству лясной гаспадаркі накіраваць дадатковыя рэзервы. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу на працягу 2-3 месяцаў прыбраць павалены лес, накіраваць дзелавую драўніну на прадпрыемствы і перапрацаваць на другасную сыравіну.

Кіраўніку дзяржавы таксама даложана аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і бюджэту на 2009 год. Як паведаміў Сяргей Сідорскі, Урад падрыхтаваў ужо гэтыя дакументы. Так, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту на будучы год павінен скласці не менш як 110-112 працэнтаў. У гэтым годзе ВУП чакаецца ў аб'ёме Br123 трлн. Прэзідэнт чарговы раз падкрэсліў, што бюджэт павінен мець сацыяльны характар. У новым бюджэце акцэнт будзе зроблены на развіццё аховы здароўя, сацыяльнай інфраструктуры і сферы адукацыі. Расходы на гэтыя артыкулы бюджэту ў 2009 годзе будуць значна павялічаны. Прычым асноўныя затраты плануюцца на медыцынскую тэхніку і матэрыялы, высокатэхналагічную вытворчасць па выпуску медтэхнікі ў Беларусі, а таксама прадпрыемствы сацыяльнай сферы. Праектам бюджэту на канец 2009 года закладваецца сярэдняя заработная плата ў бюджэтнай сферы ў памеры $560. Прадугледжваецца таксама зніжэнне падатковай нагрузкі, дзякуючы чаму у рэальным сектары эканомікі застанецца Br2 трлн.

Прэзідэнт праінфармаваны аб ходзе ўборачнай кампаніі. Пачалася ўборка збожжавых у Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Як падкрэсліў Сяргей Сідорскі, у гэтым годзе назіраецца добрая гатоўнасць гаспадарак, што дасць магчымасць выйсці на вельмі высокія аб'ёмы ўборкі ўраджаю збожжавых. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу ў сціслыя тэрміны забяспечыць на месцах уборку ўраджаю пры максімальным выкарыстанні ўсёй сельгастэхнікі.

Кіраўніку дзяржавы даложана аб развіцці эканомікі за першае паўгоддзе 2008 года. На думку Прэм'ер-міністра, стабільная работа эканомікі і напаўненне бюджэту даюць упэўненасць, што ў гэтым годзе ў параўнанні з мінулым будуць значна павялічаны многія паказчыкі. З пачатку года тэмп росту прамысловасці ў рэспубліцы складае 113 працэнтаў. Добры тэмп дэманструюць высокатэхналагічныя галіны краіны, асабліва ў параўнанні з суседнімі краінамі, дзе прырост прамысловай вытворчасці складае 3-4 працэнты. Адзначаецца сур'ёзны рост інвестыцый (больш як на 23 працэнты да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года), а таксама ў жыллёвым будаўніцтве, дзе пры намечаным на год уводзе 5,2-5,7 млн.кв.м жылля ўжо ўведзена 2,7 млн.кв.м.

Узровень рэнтабельнасці ў бягучым годзе складзе больш за 17 працэнтаў. Гэта, паводле слоў Сяргея Сідорскага, абумоўлена высокім узроўнем выпускаемай прадукцыі, запатрабаванай у тым ліку і за межамі краіны. Тэмп росту экспарту ў гэтым годзе складае каля 160 працэнтаў. Прэзідэнт чарговы раз звярнуў увагу, што ў рэспубліцы павінны стварацца новыя прадпрыемствы і вытворчасці па выпуску запатрабаваных на знешніх рынках тавараў беларускіх вытворцаў.

Што датычыцца ўзроўню інфляцыі ў краіне за паўгоддзе, то гэты паказчык выходзіць за запланаваныя параметры і складае 7,3 працэнта. Як адзначыў Прэм'ер-міністр, прычынай з'яўляецца ўплыў знешніх сусветных фінансавых фактараў. Ён запэўніў, што ўрад прымае ўсе неабходныя меры, каб забяспечыць стабільнасць беларускай эканомікі і мінімізаваць узровень інфляцыі ў краіне.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК