Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

УСЕ НАСТУПСТВЫ СТЫХІЙНАГА БЕДСТВА Ў БЯРЭЗІНСКІМ РАЁНЕ ПАВІННЫ БЫЦЬ ЛІКВІДАВАНЫ ЗА 3 МЕСЯЦЫ

Усе наступствы стыхійнага бедства ў Бярэзінскім раёне павінны быць ліквідаваны на працягу трох месяцаў. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам Намеснік Прэм'ер-міністра Віктар Бура. "У нас ёсць вымушаны тэрмін, устаноўлены прыродай, - тры месяцы, пакуль драўніна яшчэ з'яўляецца прыдатнай для выкарыстання ў якасці сыравіны", - канстатаваў ён. Неабходна захаваць максімальны аб'ём такой драўніны. "Мы поўнасцю ўкамплектаваны неабходнымі рэсурсамі будаўнічых матэрыялаў, тэхнікай і людзьмі", - праінфармаваў віцэ-прэм'ер.

Аднак калі гэтых сіл акажацца недастаткова, то будуць прыняты дадатковыя меры, якія дадуць магчымасць вырашыць гэту задачу. У першую чаргу будуць мабілізаваны ўсе лясніцтвы, а таксама задзейнічаны дадатковыя сілы сістэмы ЖКГ.

Акрамя таго, намечана вырашыць пытанне, што датычыцца ўсіх лесанарыхтовак, якія павінны быць ажыццёўлены ў бягучым годзе. "Сёння на пасяджэнні штаба мы прымем рашэнне, і нарыхтоўшчыкі будуць накіраваны ў гэты раён. Тут усе ўчасткі падзелены і будуць размеркаваны паміж нарыхтоўшчыкамі", - дадаў Віктар Бура. Пры гэтым ён падкрэсліў: "Мы не дапусцім ператварэння работы над ліквідацыяй наступстваў гэтага стыхійнага бедства ў стыхійную нарыхтоўку лесу".

Намеснік Прэм'ер-міністра адзначыў, што маштаб стыхійнага бедства ў Бярэзінскім раёне ў два-тры разы перасягае наступствы ад ураганаў, якія бушавалі на тэрыторыі нашай краіны за апошнія два дзесяткі гадоў. "Адпаведна, і меры рэагавання павінны быць значна больш маштабныя", - дадаў ён.

Што датычыцца тэрмінаў аказання дапамогі насельніцтву, то Віктар Бура запэўніў, што да канца дня ўсе дахі будуць адноўлены. Адновяць таксама агароджы і дапаможныя пабудовы.

Нагадаем, у ноч з 14 на 15 ліпеня на Бярэзінскі раён абрушыўся шквалісты вецер, скорасць якога дасягала 18 м у секунду. У выніку значны ўрон нанесены 15 населеным пунктам і райцэнтру. Пацярпеў 381 жылы дом і 443 гаспадарчыя пабудовы ў прыватным сектары. Вялікі ўрон нанесены 60 вытворчым будынкам, у ліку якіх і малочнатаварныя фермы. У выніку стыхіі выведзены са строю 9 АТС, без тэлефоннай сувязі засталіся 43 населеныя пункты. Пашкоджана 50 км ліній электраперадач. З-за моцнага ветру пацярпела прыкладна 1 тыс.га лесу і чвэрць усіх пасеваў збожжавых культур. У раёне створана спецыяльная камісія, якая каардынуе работы ўсіх службаў, задзейнічаных на ліквідацыі наступстваў стыхіі.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК