| |
МІНЛЯСГАС БЕЛАРУСІ ПЛАНУЕ Ў 2008 ГОДЗЕ ПАВЯЛІЧЫЦЬ ІНВЕСТЫЦЫІ Ў АСНОЎНЫ КАПІТАЛ НЕ МЕНШ ЯК НА 40 ПРАЦЭНТАЎ
Мінлясгас Беларусі плануе ў 2008 годзе інвесціраваць у асноўны капітал не менш як Br113 млрд., паведаміў сёння міністр лясной гаспадаркі Пётр Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім разгледжаны ход выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па павышэнню эфектыўнасці работы лясной гаспадаркі, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Яно прайшло пад старшынствам Прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага. Пётр Сямашка адзначыў, што ў 2007 годзе ў параўнанні з 2006-м аб'ём інвестыцый у асноўны капітал у галіне павялічыўся на Br37,4 млрд. і дасягнуў Br80 млрд.
Такім чынам, у бягучым годзе плануецца нарасціць інвестыцыі не менш як на 40 працэнтаў.
У лясной галіне ў гэтым годзе запланавана рэалізацыя 7 праектаў, уключаных у дзяржпраграму інавацыйнага развіцця. Два праекты першага ўзроўню завершаны ў першым квартале - гэта стварэнне пелетных вытворчасцей у Стаўбцоўскім і Жыткавіцкім лясгасах. Пяць праектаў другога ўзроўню прадугледжваюць арганізацыю вытворчасцей па выпуску піламатэрыялаў і паганажных вырабаў. На гэты час распрацаваны бізнес-планы, вырашаны пытанні фінансавання, заключаны кантракты на закупку абсталявання. Пуск новых вытворчасцей намечаны на снежань бягучага года.
Акрамя таго, у лясной гаспадарцы па галіновай інвестпраграме рэалізуецца 20 інвестыцыйных праектаў, 4 з іх прадугледжваюць стварэнне і развіццё кацельна-сушыльных комплексаў (плануемы аб'ём фінансавання - Br2,3 млрд.). Будзе арганізавана 6 вытворчасцей па ацыліндроўцы драўніны (плануемыя інвестыцыі - Br3,9 млрд.), 9 вытворчасцей па выпуску палетных дошак (Br1,98 млрд.). Важным праектам з'яўляецца таксама стварэнне вытворчасці па перапрацоўцы нізкасортнай драўніны цвердалістых парод (Br0,85 млрд.).
Паводле слоў міністра, пакуль што 53 працэнты дзелавой драўніны ў рэспубліцы ідзе на выпуск піламатэрыялаў і толькі 20 працэнтаў - на вытворчасць прадукцыі высокай дабаўленай вартасці (фанера, драўняныя пліты, мэбля, цэлюлоза і інш.). Для ўдасканалення структуры перапрацоўкі драўніны ў рэспубліцы прадугледжана стварэнне плітных і цэлюлозна-папяровых вытворчасцей.
Разам з тым прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што перааснашчэнне ў лясной гаспадарцы неабходна весці больш дынамічна і намечаныя планы па мадэрнізацыі павінны дакладна выконвацца.
Акрамя танго, доля рэалізацыі дзелавой драўніны ў Беларусі праз біржавыя таргі ў 2009 годзе ўзрасце да 83 працэнтаў. Пётр Сямашка адзначыў, што ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы ў рэспубліцы ў бягучым годзе ўдасканалены механізм рэалізацыі драўніны. У 2008 годзе праз біржавыя таргі будзе рэалізавана 6,6 млн.куб.м дзелавой драўніны, або 77 працэнтаў ад нарыхтаванай.
Паводле слоў міністра, у будучым годзе доля рэалізацыі драўніны на таргах узрасце, у той жа час прапануецца захаваць цэнтралізаванае выдзяленне драўняных рэсурсаў аблвыканкамам, насельніцтву, МУС, Мінабароны, Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта, Мінадукацыі, НАН Беларусі. Плануецца, што гэтым арганізацыям у 2009 годзе, мінуючы біржавыя таргі, будзе рэалізавана 1,6 млн.куб.м дзелавой драўніны.
Падрыхтаваны праект указа, у адпаведнасці з якім прапануецца захаваць цэнтралізаванае выдзяленне драўняных рэсурсаў. У прыватнасці, аблвыканкамам гарантаванае забеспячэнне драўнінай патрабуецца для рэалізацыі сацыяльных праграм па будаўніцтву жылля ў вёсцы, для стварэння жывёлагадоўчых ферм у сельгасарганізацыях, забеспячэння патрэб сацыяльнай сферы. Патрэбнасць насельніцтва ў дзелавой драўніне для будаўніцтва, рэканструкцыі і рамонту жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў складае 363,5 тыс.куб.м. Драўніна, якая не будзе выкарыстана аблвыканкамамі, насельніцтвам і іншымі спажыўцамі, уключанымі ў праект указа, падлягае рэалізацыі на біржавых таргах, сказаў Пётр Сямашка.
Доля бюджэтных сродкаў у расходах на вядзенне лясной гаспадаркі ў Беларусі ў 2008 годзе знізіцца да 35 працэнтаў. Даходы арганізацый галіны, што накіроўваюцца на фінансаванне лясной гаспадаркі, у 2007 годзе ўзраслі ў паўтара раза да Br237 млрд. Пры гэтым доля бюджэтных сродкаў у расходах на вядзенне лясной гаспадаркі знізілася з 51 працэнта ў 2006 годзе да 40,3 працэнта ў 2007 годзе. "Згодна з прагнозам на 2008 год гэты паказчык складзе каля 35,3 працэнта", - сказаў Пётр Сямашка.
Міністр адзначыў, што ў галіне рэалізуецца комплекс мер, накіраваных на павышэнне прадукцыйнасці і паляпшэнне якасных паказчыкаў лясоў, павелічэнне эфектыўнасці выкарыстання драўняных рэсурсаў. У 2007 годзе плошча ўкрытых лесам зямель рэспублікі павялічылася ў параўнанні з 2006 годам на 79,2 тыс.га. Агульны запас драўніны на пні ўзрос на 63,3 млн.куб.м, у тым ліку запас драўніны ў спелых насаджэннях - на 15 млн.куб.м. У мінулым годзе практычна на 100 працэнтаў асвоена разліковая лесасека, аб'ёмы высечак догляду лесу, а таксама аб'ёмы лесаўпарадкавальных работ павялічыліся на 30 працэнтаў. За мінулы год у 4,5 раза зменшыўся ўрон, нанесены ляснымі пажарамі.
Разам з тым Пётр Сямашка прызнаў, што ў рабоце лясной гаспадаркі яшчэ маюць месца асобныя недахопы, выяўленыя ў выніку кантрольных мерапрыемстваў. Так, у 2007 годзе парушэнні лесакарыстальнікамі заканадаўства зафіксаваны на 2811 лесасеках (21,8 тыс.га). Выяўлена 1831 несанкцыянаваная звалка смецця ў лясах.
Магутнасці па вытворчасці паліўных шчэпак у Беларусі будуць штогод павялічвацца на 150 тыс.куб.м. Яб міністр лясной гаспадаркі, ў адпаведнасці з даручэннем Кіраўніка дзяржавы аб комплексным вырашэнні праблем нарыхтоўкі, дастаўкі і спажывання драўнянага паліва Мінлясгасам арганізавана 21 вытворчасць па выпуску драўняных паліўных шчэпак магутнасцю 208 тыс.куб.м у год. На гэтыя мэты ў 2007 годзе накіравана Br17,1 млрд. інвестыцый, у 2008 годзе намечана інвесціраваць больш за Br24,3 млрд. "Гэта дасць магчымасць штогод павялічваць магутнасці па вытворчасці паліўных шчэпак на 150 тыс.куб.м, уключаючы ў гаспадарчы абарот нявыкарыстаную цяпер дрывяную драўніну і адходы лесанарыхтовак", - сказаў Пётр Сямашка.
Аўтамабільныя дарогі агульнай працягласцю 111 км будуць уведзены да канца 2008 года ў лясным фондзе Беларусі. У рэспубліцы штогод будуецца не менш як 100 км аўтамабільных дарог у лясным фондзе. У мінулым годзе было пабудавана 102 км такіх дарог. Па выніках першага паўгоддзя 2008 года ўведзена пакуль што толькі 3 км, але вядзецца будаўніцтва 26 аўтамабільных дарог агульнай працягласцю 111 км, на гэтыя мэты асвоена Br8,8 млрд., або 47 працэнтаў ад гадавога плана. "На ўсіх дарогах работы выконваюцца ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі, іх увод будзе ажыццёўлены да канца бягучага года", - падкрэсліў міністр лясной гаспадаркі.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|