Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

ЗАКУПАЧНЫЯ ЦЭНЫ НА ЖЫВЁЛАГАДОЎЧУЮ ПРАДУКЦЫЮ Ў БЕЛАРУСІ ПАВЯЛІЧАНЫ НА 10 ПРАЦЭНТАЎ

Закупачныя цэны на жывёлагадоўчую прадукцыю, у прыватнасці, на малако, буйную рагатую жывёлу і свіней, у Беларусі павялічаны на 10 працэнтаў з 22 ліпеня. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1061. Каменціруючы дакумент, начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Ганна Андрыевіч адзначыла, што павышэнне закупачных цэн на жывёлагадоўчую прадукцыю звязана з неабходнасцю пакрыцця затрат на яе вытворчасць і кампенсацыі ўзросшых цэн на матэрыяльныя рэсурсы, уключаючы паліва, угнаенні, кармы, збожжа, а таксама выраўноўвання цэн на аналагічную прадукцыю з суседнімі краінамі.

"Мы падрыхтавалі эканамічнае абгрунтаванне аб неабходнасці павелічэння закупачных цэн на жывёлагадоўчую прадукцыю і цяпер задаволены тым, што знайшлі ў гэтым пытанні ўзаемаразуменне з боку ўрада", - падкрэсліла спецыяліст. Згодна з разлікамі, дзякуючы павышэнню закупачных цэн на жывёлагадоўчую прадукцыю на 10 працэнтаў, сельгасарганізацыі атрымаюць да канца года Br200 млрд. дадатковай выручкі.

Новае павышэнне закупачных цэн на жывёлагадоўчую прадукцыю запатрабуе таксама паэтапнага павышэння гранічных адпускных цэн на малочную і мясную прадукцыю. Аднак пакуль што гранічныя адпускныя цэны не павышаны. Паводле слоў спецыяліста, гэтыя затраты часткова будуць ускладзены на перапрацоўчыя прадпрыемствы.

Папярэдняе павышэнне закупачных цэн на жывёлагадоўчую прадукцыю было 25 лютага 2008 года: на малако - на 10 працэнтаў, буйную рагатую жывёлу - на 5 працэнтаў, свіней - у сярэднім на 4 працэнты. Адпускныя ж цэны на сацыяльна значную прадукцыю павялічваюцца нязначна і паэтапна. Так, з 3 сакавіка яны былі павялічаны на малочныя прадукты - на 2 працэнты, ялавічыну тушамі - на 1,5 працэнта і свініну тушамі - на 1 працэнт. З 11 чэрвеня 2008 года закупачныя цэны на БРЖ былі павышаны яшчэ на 10 працэнтаў.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК