У БЕЛАРУСІ НЕАБХОДНА ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ УСЕ РЭЗЕРВЫ ПА ЗНІЖЭННЮ ЗАТРАТ НА ВЫПРАЦОЎКУ ЭЛЕКТРАЭНЕРГІІ
У Беларусі не выкарыстаны ўсе рэзервы па зніжэнню затрат на выпрацоўку электраэнергіі. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе абмяркоўваліся вынікі работы па энергазберажэнню ў рэспубліцы ў першым паўгоддзі 2008 года з улікам выканання патрабаванняў Дырэктывы нумар 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Як адзначыў кіраўнік Урада, у Беларусі пакуль што не створана дзейсная сістэма зніжэння затрат на вытворчасць электраэнергіі. Прынятую у 2006 годзе праграму па энергазберажэнню неабходна ўзмацніць.
На пасяджэнні Прэзідыума быў прааналізаваны ход выканання праграмы, яе рэзервы і механізм па дасягненню выніку.
Прэм'ер-міністр паставіў задачу не даганяць, а выйсці на ўзровень рыначных умоў па дасягненню высокіх тэмпаў росту вытворчасці энергарэсурсаў у краіне. "Беларусь з даганяючай павінна перайсці ў лік развітых па эканамічнаму выкарыстанню паліва і выпрацоўцы электраэнергіі. Гэта складана, але энергетыкі павінны за гэта адказваць, а выкананне праграмы павінна датычыцца кожнага дзяржаўнага органа", - падкрэсліў Сяргей Сідорскі.
Кіраўнік Урада раскрытыкаваў работу па энергазберажэнню ў абласцях, дзе зацягваюцца тэрміны прыняцця рашэнняў па ўкараненню энергаэфектыўнага абсталявання на энергааб'ектах. Ён таксама запатрабаваў ад Мінэнерга выканання сеткавых графікаў па мадэрнізацыі вялікай энергетыкі. Намечаныя да ўкаранення ў пэўныя тэрміны праекты павінны быць рэалізаваны, сказаў Сяргей Сідорскі.
Прэм'ер-міністр адзначыў ролю Дзяржстандарту ў гэтай сістэме. "Работу Дзяржстандарту тут неабходна ўзмацніць. Мы для гэтага вывелі Камітэт па энергаэфектыўнасці з падпарадкавання Мінэнерга і ўвялі ў сістэму Дзяржстандарту", - растлумачыў ён. У сувязі з гэтым дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту павінен як мага больш актыўна накіроўваць усе галіны на рэалізацыю мэт, вызначаных праграмай. Гэтай ідэяй павінна быць азадачана кожнае прадпрыемства, сказаў Сяргей Сідорскі.
Ён таксама запатрабаваў прапісаць канкрэтныя прозвішчы выканаўцаў за кожным мерапрыемствам праграмы па энергаэфектыўнасці. Да пачатку абагравальнага сезона 2008 года неабходна выканаць мерапрыемствы па энергазберажэнню, па якіх цяпер адзначана адставанне.
22 буйных энергаэфектыўных праектаў, запланаваных да ўкаранення ў бягучым годзе, сем знаходзяцца пад пагрозай зрыву. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Дзяржстандарту - дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Леанід Шанец сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна. Па выніках першага паўгоддзя 2008 года ўкаранёны два праекты, яшчэ два знаходзяцца ў стадыі завяршэння. Паводле слоў Леаніда Шанца, выклікае заклапочанасць выкананне сямі мерапрыемстваў, у тым ліку ў канцэрнах "Белнафтахім", "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам", а таксама Мінсельгасхарчы. Пры гэтым фінансаванне праграм энергазберажэння вядзецца з дадатнай дынамікай. Мерапрыемствы ў гэтым напрамку за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў прафінансаваны на 89,5 працэнта. Выкарыстанне сродкаў інавацыйнага фонду Мінэнерга склала Br30,5 млрд., або 51,1 працэнта ад плана паўгоддзя. Такім чынам, выдзеленыя на гэтыя мэты грошы асвойваюцца не поўнасцю.
Усяго ў бягучым годзе плануецца ўкараненне 308 котлаагрэгатаў, што працуюць на мясцовых відах паліва. Іх сумарная магутнасць павінна скласці 305,8 Гкал/гадз, у тым ліку 122 катлы з механізаванай палівападачай. У ходзе рэалізацыі рэгіянальных праграм энергазберажэння ў першым паўгоддзі ўкаранёна 70 катлоў (або 22,7 працэнта ад плана) сумарнай магутнасцю 61,8 Гкал/гадз. Нізкія тэмпы асваення магутнасцей адзначаны ў Брэсцкай вобласці і Мінску.
Леанід Шанец лічыць, што ўкараненне абсталявання на мясцовых відах паліва - "гэта не процістаянне вялікай энергетыцы, а дапаўненне яе". У сувязі з гэтым устаноўленыя заданні па павелічэнню выкарыстання МВП неабходна выконваць. У бягучым годзе ў параўнанні з мінулым рост выкарыстання МВП складзе 436 тыс.туп. У першым паўгоддзі выкарыстанне гэтых рэсурсаў па рэспубліцы ўзрасло толькі на 139,4 тыс.туп (32 працэнты ад гадавога задання). Такім чынам, доля МВП у абагульненых энергазатратах вырасла на 0,9 працэнта. Паводле даных дэпартамента па энергаэфектыўнасці, нездавальняюча вядзецца работа па выкарыстанню мясцовых відаў паліва і другасных энергарэсурсаў у Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцях.
Леанід Шанец таксама звярнуў увагу на неабходнасць пераносу максімальнага ўнутранага спажывання энергарэсурсаў з 8-11 гадзін раніцы на вячэрні час. У гэты перыяд затрачваецца найбольшая колькасць электраэнергіі, і яна самая дарагая. Калі б прадпрыемствы перамясцілі яе выкарыстанне на іншы час, яны плацілі б за яе менш, растлумачыў намеснік старшыні Дзяржстандарту.
На 2008 год прадугледжаны ўвод у эксплуатацыю электрагенерыруючага абсталявання з сумарнай магутнасцю 397 МВт, з іх па ДВА "Белэнерга" - 299 МВт, блокстанцыі - 98 МВт. Пакуль жа ў першым паўгоддзі ўведзена ў эксплуатацыю абсталяванне сумарнай устаноўленай электрычнай магутнасцю 28,25 МВт. Да канца года тэмпы ўводу генерыруючых магутнасцей будуць павялічаны і намечаныя заданні ў асноўным будуць выкананы.
На пасяджэнні Прэзідыума таксама былі адзначаны нізкія тэмпы работ па ўкараненню котлаагрэгатаў на мясцовых відах паліва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Так, у Мінжылкамгасе гадавое заданне складае 247,6 тыс.туп мясцовых відаў паліва. Фактычнае павелічэнне выкарыстання гэтых рэсурсаў у першым паўгоддзі склала 25,2 тыс.туп (10,2 працэнта выканання гадавога задання). Акрамя таго, некаторыя міністэрствы і ведамствы замест прыросту дапусцілі зніжэнне выкарыстання МВП і другасных энергарэсурсаў.
У сувязі з гэтым на другое паўгоддзе бягучага года неабходна павялічыць выкарыстанне мясцовых відаў паліва і другасных энергарэсурсаў у аб'ёме 436 тыс.туп. Запланаваныя да ўкаранення буйныя энергаэфектыўныя праекты таксама павінны быць рэалізаваны. Трэба выканаць і адно з самых эфектыўных мерапрыемстваў па эканоміі энергарэсурсаў - пераход на камбінаваную выпрацоўку электраэнергіі. З гэтай мэтай у другім паўгоддзі плануецца забяспечыць увод электрагенерыруючага абсталявання магутнасцю не менш як 378 МВт. Акрамя таго, цяпер ужо павінен быць падрыхтаваны зачын на будучы год. Размова ідзе аб распрацоўцы прапаноў па выключэнню прамога спальвання прыроднага газу ў тэхналагічных працэсах сушкі. Цяпер у рэспубліцы на гэта выкарыстоўваецца каля 20 млн. Гкал цяпла, што атрымліваюцца пры прамым спальванні паліва, што нерацыянальна і нідзе ў свеце не практыкуецца.
Леанід Шанец удакладніў, што да пачатку ацяпляльнага перыяду неабходна забяспечыць увод у эксплуатацыю запланаваных 308 катлоў на мясцовых відах паліва. Гэта дасць магчымасць замясціць 98,9 тыс.туп.
У Беларусі ў 2008 годзе на вытворчасць $1 тыс. ВУП будзе затрачана 270 кг нафтавага эквіваленту, паведаміў Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна.
Ён адзначыў, што яшчэ некалькі гадоў таму гэты паказчык у Беларусі складаў больш як 800 кг нафтавага эквіваленту, у 2007 годзе ён знізіўся да 390 кг. "Але Беларусі яшчэ далёка да Еўропы, дзе гэты паказчык складае 130-160 кг на $1 тыс. ВУП", - дадаў Уладзімір Сямашка.
Паводле яго слоў, на Бярозаўскай ДРЭС на вытворчасць 1 кВт.гадз электраэнергіі раней затрачвалася 370 г паліва. Пасля мадэрнізацыі затраты знізіліся да 306 г. "Але неабходна знізіць гэты паказчык да 240 г", - адзначыў Першы віцэ-прэм'ер.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|