Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

ПРЭМ'ЕР-МІНІСТР БЕЛАРУСІ ЎРУЧЫЎ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ ЗАСЛУЖАНЫМ ЛЮДЗЯМ КРАІНЫ

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Сярод амаль 100 узнагароджаных - работнікі авіяцыі, будаўнічага комплексу, нафтаздабыўной галіны, медыцыны, культуры. "Сёння - асаблівы выпадак, - сказаў Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі. - Частку заслужаных узнагарод я ўручаю родным і блізкім тых, чые жыцці былі перарваны ў мірны для нашай краіны час, але ў імя абароны міру, аховы бяспекі, у імя высокага абавязку". Ён адзначыў, што крыху больш як паўтара года таму ўсю нашу краіну ўзрушыла вестка аб гібелі ў небе над Самалі беларускага транспартнага самалёта Іл-76 з 11 членамі экіпажа і авіяцыйнымі спецыялістамі на борце.

Указам кіраўніка дзяржавы яны ўзнагароджаны пасмяротна ордэнамі "За асабістую мужнасць". Адзначаны таксама мужнасць і адвага членаў экіпажа другога беларускага самалёта Іл-76, абстралянага ў Самалі. Толькі дзякуючы прафесіяналізму і майстэрству беларускіх лётчыкаў удалося пасадзіць самалёт, і ўсе члены экіпажа засталіся жывыя.

Ордэнам "За асабістую мужнасць" пасмяротна ўзнагароджаны маёр міліцыі Юрый Шутаў за адвагу і храбрасць, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў. "Няхай гэтыя ўзгароды будуць не толькі светлай памяццю ў мірны час, але і прыкладам мужнасці і высокага абавязку для кожнага з нас", - падкрэсліў Прэм'ер-міністр.

Уручаючы ўзнагароды за працоўныя заслугі прадстаўнікам будаўнічых арганізацый, Сяргей Сідорскі адзначыў, што імі зроблена шмат для таго, каб жыллё, будынкі і збудаванні, якія ўзводзяцца ў нашай краіне, вызначаліся архітэктурнай навізной і зручнасцю. "Беларуская будіндустрыя ператварылася ў сучасную галіну, якая дынамічна развіваецца", - падкрэсліў ён. За 9 месяцаў 2008 года ў рэспубліцы ўведзена ў эксплуатацыю амаль 4 млн. кв.м жылля, што на 355 тыс.кв.м больш, чым за аналагічны перыяд 2007 года. Паспяхова выконваюцца задачы па будаўніцтву жылля ў сельскай мясцовасці, малых гарадах і пасёлках.

Медалямі "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны генеральны дырэктар ААТ "Буддэталі" Сяргей Жук, начальнік КУП "Дырэкцыя па будаўніцтву Мінскага метрапалітэна" Васіль Жыбуль, спецыялісты ААТ "МАПІД" і іншых будаўнічых арганізацый.

Асобна словы падзякі Сяргей Сідорскі накіраваў медыцынскім работнікам. "Гэты год аб'яўлены Кіраўніком дзяржавы Годам здароўя, і ваша высакародная праца накіравана на ахову менавіта самага дарагога для чалавека - жыцця і здароўя", - падкрэсліў ён. Паводле слоў прэм'ер-міністра, да несумненных дасягненняў беларускай медыцыны можна аднесці нядаўна паспяхова праведзеныя аперацыі па перасадцы жыццёва важных органаў чалавека. Медалямі "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны галоўны ўрач 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Аляксандр Балакіраў, работнікі 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі і іншых медустаноў.

Сяргей Сідорскі выказаў таксама ўдзячнасць работнікам культуры, прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі, выкладчыкам. Медалямі Францыска Скарыны ўзнагароджаны мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Мадэст Абрамаў, салістка оперы Аксана Волкава і іншыя дзеячы мастацтваў.

Звяртаючыся да ўсіх узнагароджаных, Прэм'ер-міністр падкрэсліў: "Сваім прыкладам вы пераканаўча даказваеце, наколькі вялікая роля кожнага чалавека ў эканамічным развіцці краіны, уздыме яе сацыяльнай і духоўнай сфер".

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК