У БЕЛАРУСІ НЕАБХОДНА ЗАБЯСПЕЧЫЦЬ ЯКАСЦЬ І ЗАХАВАНАСЦЬ АГАРОДНІННАЙ ПРАДУКЦЫІ НА МІЖСЕЗОННЫ ПЕРЫЯД
У Беларусі неабходна забяспечыць якасць і захаванасць агародніннай прадукцыі на міжсезонны перыяд. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі на нарадзе Прэзідыума Савета Міністраў, на якім разглядаўся ход выканання праграмы забеспячэння патрэбнасцей рэспублікі ў агародніннай прадукцыі айчыннай вытворчасці з улікам стварэння неабходных умоў яе захоўвання на 2006-2010 гады. У бягучым годзе ў сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях рэспублікі плануецца сабраць 335 тыс.т агародніны.
"Важнасць заключаецца ў тым, каб не толькі сабраць прадукцыю, але і забяспечыць яе захаванасць, - сказаў Сяргей Сідорскі. - Мы павінны максімальна захаваць яе, каб не паўтараць памылак мінулых гадоў, калі ў красавіку не хапала агародніны беларускай вытворчасці".
Паводле слоў Прэм'ера, Урадам прыняты шэраг дакументаў, ёсць таксама даручэнне Кіраўніка дзяржавы па актывізацыі работы над стварэннем стабілізацыйных фондаў і агароднінасховішчаў. Асаблівую ўвагу гэтым пытанням павінны ўдзяляць у рэгіёнах. У адпаведнасці з просьбамі абласцей ва ўрадзе прыняты рашэнні, якія абмяжоўваюць пастаўку імпартнай агародніннай прадукцыі ў Беларусь. "Важна, каб агароднінная прадукцыя, якая вырабляецца ўнутры краіны, адпавядала еўрапейскім стандартам. Насельніцтва павінна атрымліваць якасны беларускі прадукт", - падкрэсліў Сяргей Сідорскі. Адпаведным чынам павінна быць арганізавана і работа гандлёва-рознічнай сеткі.
Беларусь плануе поўнасцю адысці ад імпарту морквы і сталовых буракоў, а таксама некаторых іншых відаў агародніны. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сямён Шапіра на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі.
Сямён Шапіра адзначыў, што ў Беларусі будзе зніжацца імпарт агародніннай прадукцыі за кошт рэалізацыі комплексу мер па вырошчванню ранняй агародніны. "Мы павінны поўнасцю адысці ад імпарту морквы ў 2009 годзе, сталовых буракоў, кабачкоў, спаржавай фасолі. Увоз у рэспубліку цыбулі таксама практычна павінен быць выключаны", - падкрэсліў міністр. У выніку застанецца вельмі вузкае кола імпартуемай агародніннай прадукцыі, напрыклад, захаваецца імпарт памідораў у студзені-лютым.
Паводле разлікаў Мінсельгасхарча, імпарт агародніны ў цэлым павінен скараціцца на 29 тыс.т супраць 58 тыс.т у бягучым годзе.
| |
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|