Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Эканомікам Беларусі, Расіі і Казахстана трэба пераадольваць сусветны крызіс сумеснымі намаганнямі

Эканомікам Беларусі, Расіі і Казахстана трэба пераадольваць сусветны крызіс сумеснымі намаганнямі. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў Жодзіне ў час наведвання Беларускага аўтамабільнага завода. На сённяшні дзень узаемадапаўняльнасць эканомік Беларусі і Расіі складае ад 60 працэнтаў да 90 працэнтаў па асобных відах кааперацыі. "Цяпер спыніліся расійскія ГАЗ, КамАЗ і гродзенскія прадпрыемствы, што ўваходзяць у ААТ "Белкард", якія пастаўляюць у Расію камплектуючыя", - канстатаваў Прэм'ер.

 

БЕЛАРУСЬ ПРАПАНУЕ САРАТАЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ ПРЫНЯЦЬ ДАДАТКОВЫЯ МЕРЫ ПА ПАДТРЫМЦЫ ЭКАНОМІК ВА ЎМОВАХ СУСВЕТНАГА КРЫЗІСУ

Беларусь прапануе Саратаўскай вобласці прыняць дадатковыя меры па падтрымцы эканомік ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з Губернатарам Саратаўскай вобласці Расіі Паўлам Іпатавым. "Нам давядзецца прыняць дадатковыя меры, каб выйсці на запланаваны тавараабарот па выніках 2008 года, каб дасягненні, якія былі ў папярэднія гады, не далі спаду, каб зняць бар'еры, падтрымаць эканомікі Беларусі і Саратаўскай вобласці", - сказаў Сяргей Сідорскі.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што ў верасні бягучага года адбыўся яго візіт у Саратаўскую вобласць, у ходзе якога былі прыняты важныя рашэнні па развіццю двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, падпісаны адпаведны пратакол, які вызначыў канкрэтныя шляхі развіцця супрацоўніцтва на 2008-2010 гады. "Мы зрабілі ўсё, каб суб'екты гаспадарання, бізнес аптымальна развіваліся, але жыццё ўносіць свае карэктывы", - сказаў кіраўнік беларускага Урада і адзначыў, што ў самы разгар сусветнага фінансавага крызісу, які паступова ўцягвае і расійскія суб'екты гаспадарання, неабходна аказаць падтрымку рэальнай эканоміцы.

Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што Беларусь адчувае працэсы, якія адбываюцца ў Расіі на фоне гэтага крызісу, асабліва ў сферы машынабудавання. Ён таксама адзначыў, што Беларусь мае заводы па вытворчасці мінеральных угнаенняў, прадукцыя якіх таксама актыўна экспартуецца, а значыць звязана з сусветнай эканомікай. У сувязі з гэтым Прэм'ер-міністр лічыць неабходным прыняць дадатковыя меры па падтрымцы эканомік Беларусі і Саратаўскай вобласці ў існуючых умовах. У цэлым Сяргей Сідорскі ацэньвае перспектыву развіцця гандлёва-эканамічных адносін як значную і адзначае высокі патэнцыял развіцця супрацоўніцтва.

Губернатар Саратаўскай вобласці адобрыў прапанову беларускага боку. "Наша задача - адказаць падвоенай энергіяй на гэты выклік. І я ўпэўнены, што мы адкажам дастойна", - сказаў ён.

Павел Іпатаў таксама адзначыў эфектыўную работу сельскай гаспадаркі Беларусі і падкрэсліў, што гэта галіна, нягледзячы на не самыя спрыяльныя кліматычныя ўмовы, мае вялікія дасягненні.

Ён запэўніў Сяргея Сідорскага, што расійскі бок мае намер дакладна выконваць мерапрыемствы, прадугледжаныя падпісаным у верасні бягучага года пагадненнем, прытрымлівацца прыярытэтаў, закладзеных у гэтым дакуменце.

Візіт дэлегацыі Саратаўскай вобласці ў Беларусь прадоўжыцца па 11 лістапада. Расійскія бізнесмены азнаёмяцца з вопытам работы асобных беларускіх прадпрыемстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і іншых галін.

Саратаўская вобласць мае намер паглыблена вывучыць беларускі вопыт сельгасвытворчасці. Аб гэтым паведаміў журналістам у Мінску губернатар Саратаўскай вобласці Расіі Павел Іпатаў. У прыватнасці, Саратаўская вобласць зацікаўлена практыкай стварэння ў Беларусі аграгарадкоў. Вялікая ўвага ў ходзе візіту будзе ўдзелена рабоце беларускай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. А для больш глыбокага вывучэння гэтых тэм тэрмін візіту саратаўскай дэлегацыі ў Беларусь будзе прадоўжаны, паведаміў Павел Іпатаў.

Гаворачы аб выніках праведзенай сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім, губернатар Саратаўскай вобласці адзначыў, што бакі дэталёва абмеркавалі мерапрыемствы, закладзеныя ў пратаколе, які быў падпісаны 1,5 месяца таму ў Саратаве. Асобныя мерапрыемствы, прадугледжаныя дакументам, пачалі ўжо рэалізоўвацца, але для больш актыўнага развіцця праектаў неабходны дадатковы час.

Асноўная мэта паглыблення двухбаковых адносін у перспектыве і цяпер ва ўмовах фінансавай нестабільнасці ў свеце - каб суб'екты гаспадарання Беларусі і Саратаўскай вобласці сталі больш моцнымі, а іх прадукцыя больш канкурэнтаздольнай, адзначыў Павел Іпатаў.

Балакоўская АЭС з 2009 года гатова дапамагаць Беларусі ў падрыхтоўцы спецыялістаў для будучай атамнай станцыі. "Мы можам аказаць падтрымку ў падрыхтоўцы спецыялістаў для будучай беларускай АЭС і гатовы пачаць такую падрыхтоўку з 2009 года. Таксама мы гатовы дапамагчы з дакументацыяй", - сказаў Павел Іпатаў.

Нагадаем, Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў верасні наведаў Балакоўскую АЭС. У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам станцыі дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб супрацоўніцтве.

Балакоўская АЭС - буйнейшы ў Расіі вытворца электраэнергіі. Штогод станцыя выпрацоўвае больш за 30 млрд.кВт.гадз, забяспечваючы тым самым чвэрць вытворчасці электраэнергіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе і пятую частку выпрацоўкі ўсіх атамных станцый Расійскай Федэрацыі.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Тром самым буйным зверагаспадаркам Белкаапсаюза ў 2009 годзе будуць прадастаўлены льготныя крэдыты

Тром самым буйным зверагадоўчым гаспадаркам спажыўкааперацыі ў 2009 годзе будуць прадастаўлены льготныя крэдыты для гадоўлі пушных звяроў. Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1997.

Новы памер мінімальнай заработнай платы ўстаноўлены ў Беларусі з 1 студзеня 2009 года

Урад Беларусі ўстанавіў з 1 студзеня 2009 года новы памер мінімальнай заработнай платы (МЗП). У адпаведнасці з Пастановай Саўміна нумар 2020 месячная мінімальная заработная плата ўстаноўлена ў памеры Br229 тыс. 700, пагадзінная мінімальная заработная плата - у памеры Br1 тыс. 360.

У Беларусі вытворчасць кукурузнага крухмалу і патакі павінна быць забяспечана айчыннай сыравінай

У Беларусі вытворчасць кукурузнага крухмалу і патакі павінна быць забяспечана айчыннай сыравінай. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі сёння на адкрыцці цэха па вытворчасці кукурузнага крухмалу і патакі ў РУВП "Экзон-глюкоза" (Брэсцкая вобласць).

''Белнафтахім'' скароціць тэрміны разгляду заяў на размяшчэнне складоў нафтапрадуктаў і АЗС

Канцэрн "Белнафтахім" скароціць тэрміны разгляду заяў на размяшчэнне складоў нафтапрадуктаў і аўтазаправачных станцый на тэрыторыі рэспублікі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў Беларусі нумар 2004 ад 22 снежня.

 
Урад Беларусі зацвердзіў Комплексны план развіцця льняной галіны да 2010 года

Урад Беларусі Пастановай нумар 1954 зацвердзіў Комплексны план развіцця льняной галіны да 2010 года.Каменціруючы асноўныя палажэнні дакумента, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі паведаміў, што ў яго ўвайшлі ўсе прапановы Мінсельгасхарча па аздараўленню льняной галіны.

Сродкі фонду нацыянальнага развіцця будуць выкарыстаны для падтрымкі экспартаарыентаваных прадпрыемстваў

Сродкі фонду нацыянальнага развіцця будуць выкарыстаны для падтрымкі экспартаарыентаваных прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваліся меры па забеспячэнню стабільнай работы валаўтваральных і іншых прадпрыемстваў Беларусі.

 
У Беларусі ў 2009 годзе плануецца пабудаваць 6 млн.кв.м жылля

У 2009 годзе ў Беларусі будзе пабудавана 6 млн.кв.м жылля. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Урада нумар 1982/19 ад 19 снежня.

Урад Беларусі і Знешэканомбанк Расіі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі лічыць неабходным паскорыць пераход у разліках паміж суб'ектамі гаспадарання Беларусі і Расіі на рэгіянальную валюту. Аб гэтым кіраўнік беларускага Урада заявіў 20 снежня на сустрэчы са Старшынёй дзяржаўнай карпарацыі "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканомбанк)" (РФ) Уладзімірам Дзмітрыевым.

 
Усе работы па рэканструкцыі будынка тэатра оперы і балета Беларусі павінны быць завершаны да 20 лютага

Усе работы на аб'екце "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь" павінны быць завершаны да 20 лютага 2009 года. Такую задачу паставіў сёння ў час наведвання рэканструюемага будынка тэатра Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
Беларусь вітае інвестараў з канкрэтнымі тэрмінамі рэалізацыі праектаў і фінансаваннем

Беларусь вітае любых інвестараў з канкрэтнымі планамі па тэрмінах рэалізацыі праектаў і фінансаванню, сказаў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Бура.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК