| |
|
|
|
|
|
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
|
|
| Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 1 верасня зрабіў рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. |
|
| |
Падзеі
|
 |
Краінам ЕўрАзЭС удалося захаваць устойлівасць эканомік ва ўмовах крызісу. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы ў Маскве на пасяджэнні Міждзяржаўнага савета Еўразійскага эканамічнага супольніцтва. Сустрэча праходзіць на фоне глабальнага фінансавага і эканамічнага крызісу. Усім краінам ЕўрАзЭС удалося пазбегнуць самага сумнага варыянта развіцця падзей, захаваць устойлівасць эканомік, падкрэсліў Уладзімір Пуцін. На яго думку, краінам ЕўрАзЭС неабходна прадоўжыць правядзенне кансалідаванай работы. "Такі падыход аб'ядноўвае партнёраў па супольніцтве", - сказаў ён. |
|
 |
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі і Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін па выніках праведзенага 30 студзеня 2009 г. у Маскве пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы падпісалі План сумесных дзеянняў урадаў дзвюх краін па мінімізацыі наступстваў сусветнага фінансавага крызісу, паляпшэнню параметраў плацежнага балансу, удасканаленню ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ўзаемнага гандлю. "У дакуменце прадугледжана эфектыўная сістэма мер, якая дасць магчымасць захаваць нашы рынкі", - паведаміў журналістам кіраўнік беларускага Урада. |
|
 |
Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў
канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў
прывітанне ўдзельнікам Беларускага інвестыцыйнага форуму ў Лондане. Прывітанне зачытаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. "Шчыра рады, што нам
удалося прыцягнуць да гэтага мерапрыемства такую аўтарытэтную дзелавую аўдыторыю. Ваш удзел у ім мы разглядаем як сведчанне растучай цікавасці замежнага
бізнесу да нашай краіны, і гэту цікавасць мы будзем падтрымліваць", - гаворыцца ў прывітанні. |
|
 |
Сістэму тарыфнага рэгулявання Беларусі і Расіі неабходна выкарыстоўваць для развіцця Мытнага саюза краін ЕўрАзЭС. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ў Мінску на сустрэчы ў вузкім складзе са Старшынёй Урада Расіі Уладзімірам Пуціным. Сяргей Сідорскі з задавальненнем канстатаваў, што Беларусь і Расія істотна рушылі наперад ва уніфікацыі нацыянальных сістэм тарыфнага рэгулявання, а менавіта ва ўстанаўленні аднолькавых памераў ставак увазных і вывазных мытных пошлін. Цяпер ступень уніфікацыі складае 95,6 працэнта. Разам з тым уніфікацыя мытных тарыфаў Казахстана, Расіі і Беларусі значна ніжэйшая і складае толькі 40-50 працэнтаў. |
|
 |
Беларусь і Саратаўская вобласць прапрацоўваюць пытанне арганізацыі зборачнай вытворчасці беларускіх камбайнаў на базе ААТ "Тралейбусны завод" у горадзе Энгельсе (Саратаўская вобласць Расійскай Федэрацыі). Аб гэтым ішла сёння размова на сустрэчы Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з Губернатарам Саратаўскай вобласці Паўлам Іпатавым. З такой прапановай выступіў саратаўскі бок. На думку прадстаўнікоў бізнесу і кіраўніцтва Саратаўскай вобласці, арганізацыя гэтай вытворчасці на "Тралейбусным заводзе" ў горадзе Энгельсе будзе больш выгадна, чым звычайная купля камбайнаў. |
|
 |
Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі чакае істотнага павелічэння тавараабароту Беларусі з Растоўскай вобласцю. Аб гэтым кіраўнік беларускага Урада заявіў сёння на сустрэчы з Губернатарам Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Чубам. Растоўская вобласць цяпер з'яўляецца адным з вядучых гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі. Сяргей Сідорскі выказаў надзею, што яго цяперашні візіт у расійскі рэгіён будзе садзейнічаць актывізацыі кантактаў паміж бакамі, нарошчванню ўзаемнага тавараабароту. У сваю чаргу Губернатар Растоўскай вобласці Уладзімір Чуб, гаворачы аб перспектывах узаемадзеяння бакоў, адзначыў, што "пакуль цяжка загадваць, які тавараабарот будзе па выніках 2008 года". |
|
 |
Беларусь адкрыта для перагавораў з любымі інвестарамі, заявіў 30 мая 2008 года Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях у Мінску. "Мы адкрыты для перагавораў з інвестарамі і гатовы разглядаць любыя прапановы ад іх", - падкрэсліў кіраўнік Урада. Паводле яго слоў, галоўная задача Урада Беларусі - далейшае паляпшэнне інвестыцыйнага клімату і ўваходжанне рэспублікі ў лік краін з найбольш прывабнымі ўмовамі для інвесціравання - цяпер Беларусь займае 110-ю пазіцыю ў гэтым спісе. "Мы робім усё магчымае, каб інвестары ў Беларусі адчувалі сябе камфортна, інвестыцыйны клімат паляпшаўся", - дадаў Сяргей Сідорскі. |
|
 |
Савет кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД прыняў рашэнне па ўсіх 20 пытаннях парадку дня на пасяджэнні, якое завяршылася сёння ў Мінску. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў. Паводле яго слоў, гэта пераважна пытанні эканамічнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, былі разгледжаны некаторыя арганізацыйна-пратакольныя пытанні. У прыватнасці, было прынята рашэнне аб старшынстве ў СКУ. З гэтага моманту старшынства ў Савеце Кіраўнікоў урадаў СНД ад Украіны пераходзіць да Беларусі. |
|
 |
Прадпрыемствы перапрацоўчай галіны Беларусі будуць поўнасцю перааснашчаны на працягу бліжэйшых 2-3 гадоў. Аб гэтым паведаміў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі пад час рабочай паездкi ў Магілёўскую вобласць. Кiраўнiк Урада знаёміўся з ходам рэалізацыі трох буйных інвестпраектаў: па будаўніцтву завода па перапрацоўцы бульбы на крухмал у ААТ "Новая Друць" Бялыніцкага раёна, рэканструкцыі і мадэрнізацыі ААТ "Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод" і КВУП "Слаўгарадскі харчавік". |
|
 |
Беларусь і Расія будуць паскараць інтэграцыю, нягледзячы на сусветныя фінансавыя катаклізмы. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы ў вузкім коле са Старшынёй Урада Расіі Віктарам Зубковым. "За апошні час мы змаглі палепшыць эканамічныя адносіны. Работа ў Саюзнай дзяржаве ідзе актыўна, выконваюцца даручэнні кіраўнікоў дзяржаў, дадзеныя на апошнім пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета ў снежні 2007 года", - адзначыў Сяргей Сідорскі. Прэм'ер-міністр Беларусі даў добрую ацэнку дзейнасці рабочых груп па падрыхтоўцы пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. |
Старонкі: 1 2 3 4 5 6
| |
© 2005-2010 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|
|
|
|
У Беларусі асобным катэгорыям бюджэтнікаў з 1 верасня павышана заработная плата. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1267 ад 1 верасня 2010 года.
|
|
|
На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы "Інжынерныя водагаспадарчыя мерапрыемствы па абароне населеных пунктаў і сельскагаспадарчых зямель ад паводак у найбольш паводканебяспечных раёнах Палесся на 2011-2015 гады" плануецца накіраваць Br278 млрд. са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Аб гэтым 31 жніўня паведаміла першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец, прадстаўляючы праект праграмы на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.
|
|
|
У Беларусі плануецца пабудаваць 34 энергетычныя аб'екты з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў банкаў Кітайскай Народнай Рэспублікі. Пералік гэтых аб'ектаў зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 1210.
|
|
|
Курская вобласць Расіі зацікаўлена ў стварэнні зборачных вытворчасцей беларускіх МАЗаў і тралейбусаў "Белкамунмаш". Аб гэтым 26 жніўня заявіў Губернатар Курскай вобласці Аляксандр Міхайлаў на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
|
| |
|
Рэспубліканскі фестываль "Кліч Палесся" пройдзе 24-25 верасня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Аб гэтым журналістам паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза.
|
| |
|
Урад Беларусі адобрыў канцэпцыю саюзнай праграмы "Распрацоўка інтэграванай сістэмы стандартызацыі касмічнай тэхнікі, што ствараецца ў рамках праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы" ("Стандартызацыя-СД") на 2011-2014 гады. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 1227.
|
| |
|
Беларусь і Бранская вобласць Расіі плануюць давесці аб'ём тавараабароту да $500 млн. у 2010 годзе. Аб гэтым паведаміў журналістам Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза 26 жніўня па выніках сустрэчы з дэлегацыяй гэтага расійскага рэгіёна.
|
| |
|
|