Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

АФІЦЫЙНЫ ВІЗІТ У РЭСПУБЛІКУ КАРЭЯ, РАБОЧЫ ВІЗІТ У КРАСНАЯРСКІ КРАЙ І ІРКУЦКУЮ ВОБЛАСЦЬ РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ

Цэнтр сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі будзе створаны ў Краснаярскім краі

Цэнтр сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі будзе створаны ў бліжэйшы час у Краснаярскім краі Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, падводзячы вынікі сустрэчы ў Краснаярску з Губернатарам края Аляксандрам Хлапоніным.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, у Краснаярскім краі актыўна развіваецца прамысловасць і сельская гаспадарка, і патрэбнасць у беларускай тэхніцы расце.

"Мы адышлі сёння ад простых схем у гандлі. Мы гаварылі аб кааперацыі, - падкрэсліў Прэм'ер-міністр. - Разгледзелі магчымасці выкарыстання беларускіх вытворчых магутнасцей у Краснаярскім краі".

Закранаючы супрацоўніцтва ў галіне паставак сельгастэхнікі ў Краснаярскі край, прэм'ер-міністр Беларусі праінфармаваў, што абмяркоўвалася пытанне пераносу беларускіх тэхналогій у гэты расійскі рэгіён. Размова ідзе аб магчымым стварэнні сумесных вытворчасцей. Беларусь вырабляе камбайны, якія могуць працаваць на сібірскіх землях. Акрамя таго, на сустрэчы разглядалася магчымасць кааперацыі ў сферы вытворчасці дарожнай тэхнікі.

У сваю чаргу губернатар Краснаярскага края Аляксандр Хлапонін падкрэсліў, што беларуская тэхніка па якасці перасягае асобныя замежныя аналагі.

Бакі дамовілівя правесці ў 2008 годзе Дні эканомікі Беларусі ў Краснаярскім краі.

Па выніках сустрэчы падпісаны пратакол аб асноўных напрамках супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Краснаярскім краем на 2008-2010 гады. Прадугледжваецца, у прыватнасці, развіваць супрацоўніцтва ў прамысловасці, будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, навуцы, а таксама ў сферы паставак спажывецкіх тавараў (прадуктаў харчавання, мэблі, прадукцыі лёгкай прамысловасці).

Краснаярскі край з'яўляцца суб'ектам Сібірскай федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі і займае 39-е месца ва ўзаемным гандлі Беларусі з рэгіёнамі Расіі.

У студзені - жніўні 2007 года тавараабарот Беларусі і Краснаярскага края дасягнуў $52,4 млн. і ўзрос у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 51,1 працэнта. Экспарт беларускіх тавараў павялічыўся на 55,3 працэнта і склаў $38,3 млн., імпарт вырас на 41 працэнт да $14,1 млн. Сальда гандлёвага балансу склалася дадатнае ў памеры $24,1 млн. і ў параўнанні са студзенем - жніўнем 2006 года павялічылася ў 1,65 раза.

Структуру беларускага экспарту ў Краснаярскі край вызначаюць дзве асноўныя таварныя групы: машынабудаўнічая і нафтахімічная прадукцыя. У студзені - жніўні на рынак Краснаярскага края пастаўляліся: злучэнні, якія змяшчаюць функцыянальную нітрыльную групу (18,3 працэнта ў аб'ёме экспарту); грузавыя аўтамабілі (14,7 працэнта); шыны і пакрышкі пнеўматычныя (11,3 працэнта); трактары (10,2 працэнта); аўтобусы (4,1 працэнта); машыны для ўборкі і абмалоту сельскагаспадарчых культур (3,2 працэнта); малако і вяршкі згушчаныя (2,3 працэнта); прычэпы і паўпрычэпы (2 працэнты), а таксама мэбля, шпалеры, сметанковае масла.

Галоўнымі таварнымі пазіцыямі імпарту з Краснаярскага края з'яўляюцца прадукцыя каляровай і чорнай металургіі, а таксама драўніна і вырабы з яе. У студзені - жніўні 2007 года Беларусь закупляла ў расійскім рэгіёне дрот алюмініевы (21,7 працэнта ў аб'ёме імпарту); дрот медны (16,1 працэнта); лесаматэрыялы распілаваныя (6,2 працэнта); апаратуру электрычную (6,1 працэнта); халадзільнікі, маразільнікі (4,3 працэнта); шкіпінар жывічны (3,9 працэнта); каўчук сінтэтычны (3 працэнты); абсталяванне для вытворчасці цэлюлозных матэрыялаў (2,6 працэнта).

Прэм'ер-міністр Беларусі і Прэзідэнт Рэспублікі Карэя абмеркавалі пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

Пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Карэяй абмеркаваны на сустрэчы Прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага і Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Ро Му Хёна.

У час афіцыйнага візіту беларускі Прэм'ер-міністр правёў перагаворы з кіраўніцтвам Карэйскага агенцтва садзейнічання гандлю і інвестыцыям (КОТРА). Запланавана сустрэча Сяргея Сідорскага з Прэм'ер-міністрам Карэі Хан Док Су.

Тавараабарот Беларусі і Карэі ў 2006 годзе ў параўнанні з 2005 годам павялічыўся на 52,2 працэнта і склаў $87 млн. (экспарт - $9,7 млн., імпарт - $77,3 млн.).

Па выніках студзеня-жніўня 2007 года тавараабарот дзвюх краін дасягнуў $90,6 млн. і ўзрос у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 95,2 працэнта. У тым ліку экспарт беларускіх тавараў павялічыўся ў 2,4 раза і склаў $13,4 млн. Імпартныя пастаўкі склалі $77,2 млн. і ўзраслі на 88,5 працэнта.

Беларусь і Карэя маюць вялікі патэнцыял развіцця гандлёва-эканамічных адносін - КОТРА

Беларусь і Карэя маюць вялікі патэнцыял развіцця гандлёва-эканамічных адносін. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Карэйскага агенцтва садзейнічання гандлю і інвестыцыям (КОТРА) Хонг Кі Хва.

Паводле яго слоў, візіт беларускай дэлегацыі ў Карэю на чале з Прэм'ер-міністрам Сяргеем Сідорскім стане добрым крокам для развіцця далейшых адносін паміж краінамі ва ўсіх галінах. Першым крокам, лічыць Прэзідэнт КОТРА, па наладжванню такога супрацоўніцтва стала азнаямленне карэйскіх прадпрымальнікаў з беларускімі дзелавымі коламі, у час якога адбыліся прэзентацыі эканамічных магчымасцей Беларусі.

Хонг Кі Хва запэўніў, што прадстаўнікі бізнесу Карэі маюць намер абмяркоўваць з беларускімі бізнесменамі ўсе прапановы па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама прапрацоўваць магчымыя сумесныя праекты.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што знешні дыпламатычны курс Беларусі і Карэі супадае, суадносныя таксама прыярытэты эканамічнага развіцця. Сёлетні візіт беларускай дэлегацыі ў Карэю будзе садзейнічаць атрыманню карэйскімі прадпрыемствамі поўнай і зразумелай інфармацыі аб эканамічным патэнцыяле Беларусі, а таксама будзе садзейнічаць актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Карэйскае агенцтва садзейнічання гандлю і інвестыцыям (КОТРА), створанае ў 1962 годзе першапачаткова пад назвай Карэйская карпарацыя садзейнічання гандлю, з'яўляецца асноўным элементам дзяржаўнай сістэмы садзейнічання знешняму гандлю, прыцягненню і размяшчэнню інвестыцый Рэспублікі Карэя. У структуру КОТРА уваходзіць 101 замежнае аддзяленне ў 73 краінах свету, кожнае з якіх выконвае функцыі афіцыйнага гандлёвага прадстаўніцтва Рэспублікі Карэя.

Беларусь і Карэя могуць рэалізаваць некалькі ўзаемавыгадных сумесных праектаў - С.Сідорскі

Беларусь і Карэя могуць рэалізаваць некалькі ўзаемавыгадных сумесных праектаў. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў інтэрв'ю карэйскаму тэлеканалу "Arirang".

У прыватнасці, беларускі бок зацікаўлены правесці перагаворы з карэйскай кампаніяй Hyundai па сумеснай зборцы грузавікоў сярэдняй магутнасці.

Беларусь таксама лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Карэяй у галіне радыёэлектронікі. Напрыклад, вялікая ўвага будзе ўдзяляцца ўзаемадзеянню з такімі карэйскімі кампаніямі, як LG, Philips LCD і іншымі.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, добрыя перспектывы ёсць у краін і па стварэнню сумеснай вытворчасці кантэйнераў. Ён адзначыў, што цяпер у свеце ідзе вялікі рост кантэйнерных перавозак. На еўрапейскім рынку цяпер занята больш за 7 тыс. беларускіх кантэйнераў.

Акрамя таго, узаемавыгадным можа стаць супрацоўніцтва Беларусі і Карэі ў хімічнай галіне. Размова ідзе аб удзеле карэйскага капіталу ў праектах па рэканструкцыі буйных беларускіх прадпрыемстваў гэтай галіны.

Прапрацоўваецца пытанне арганізацыі сумеснай вытворчасці медыцынскага абсталявання на РУВП "Віцязь" (Віцебск).

Карпарацыя LG Group была заснавана ў 1947 годзе. Цяпер LG Group - буйнейшая карпарацыя (група кампаній), вытворца электронікі, бытавой тэхнікі, нафтахімічных прадуктаў, паўправаднікоў, вадкакрышталічных панэлей і многіх іншых тавараў, інвестыцыйны і будаўнічы холдынг. Важным напрамкам дзейнасці з'яўляюцца таксама паслугі тэлекамунікацыі, якія ўключаюць у сябе мабільную сувязь, доступ у сетку Інтэрнэт. Агульны абарот карпарацыі ў 2006 годзе склаў $91,3 млрд. У склад LG Group уваходзіць больш за 30 кампаній са 130 замежнымі прадстаўніцтвамі.

Група кампаній Hyundai пачала сваю работу ў 1947 годзе з заснавання аўтарамонтнай майстэрні. Цяпер асноўныя напрамкі работы групы Hyundai звязаны з пашырэннем дзейнасці ў суднабудаванні (Hyundai Heavy Industries), хімічнай прамысловасці (Hyundai Chemical Industries), вытворчасці аўтамабіляў і запчастак (Hyundai-Kia Automotive Group, уключаючы Hyundai Motor Company і Hyundai Mobis), ліфтабудаванні (Hyundai Elevator), аказанні фінансавых і банкаўскіх паслуг (Hyundai Capital і Hyundai Сard), ажыццяўленні міжнародных перавозак (Hyundai Logistics), а таксама буйнатанажных марскіх перавозак (Hyundai Merchant Marine). Кампанія Hyundai Asan мае спецыяльныя правы на рэалізацыю праектаў супрацоўніцтва з КНДР. Сукупны чысты даход Hyundai Group па выніках 2006 года ацэньваецца ў памеры больш як $7 млрд.

Гандлёва-эканамічныя адносіны паміж Беларуссю і Карэяй будуць развівацца на якасна новым узроўні

Далейшае развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Карэяй будзе адбывацца на якасна новым узроўні. Аб гэтым заявіў журналістам Прэм'ер-міністр Рэспублікі Карэя Хан Док Су, каменціруючы вынікі праведзеных сёння перагавораў з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Паводле яго слоў, у многім гэтаму будзе садзейнічаць адкрыццё ў канцы года пасольства Карэі ў Беларусі, а таксама прадстаўніцтва КОТРА у Мінску.

Хан Док Су адзначыў, што гэта першы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі ў Карэю, і ён мае важнае значэнне для далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Кіраўнік паўднёвакарэйскага ўрада падкрэсліў канструктыўны характар праведзеных перагавораў.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Карэя пацвердзіў, што бакі плануюць супрацоўнічаць у галіне машынабудавання, радыёэлектронікі, энергетыкі і іншых сферах. Акрамя таго, Карэя мае намер актыўна падтрымліваць Беларусь у працэсе ўступлення ў СГА.

У Беларусі можа быць арганізавана вытворчасць карэйскіх аўтамабіляў Hyundai.

Як паведаміў журналістам Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, "сёння і заўтра прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Карэі будуць весці перагаворы па гэтым пытанні".

Ён падкрэсліў, што гэты візіт беларускай дэлегацыі ў Карэю праходзіць у год 15-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, створана прававая база для развіцця адносін на высокім узроўні.

Па выніках студзеня-жніўня 2007 года тавараабарот дзвюх краін дасягнуў $90,6 млн. і ўзрос у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 95,2 працэнта. У тым ліку экспарт беларускіх тавараў павялічыўся ў 2,4 раза і склаў $13,4 млн.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што патэнцыял узаемадзеяння паміж краінамі даволі вялікі. На яго думку, эканомікі Беларусі і Карэі дапаўняюць адна адну: не маючы дастатковых прыродных выкапняў, энергетычных рэсурсаў, Беларусь і Карэя будуюць высокатэхналагічныя эканомікі. У якасці прыкладу супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы Сяргей Сідорскі прывёў пастаўкі ў Карэю паўправаднікоў, што вырабляюцца беларускім НВА "Інтэграл".

Карэйскія прадпрыемствы будуць удзельнічаць у праектах рэканструкцыі нафтахімічнага комплексу Беларусі

Карэйскія прадпрыемствы будуць удзельнічаць у праектах па рэканструкцыі нафтахімічнага комплексу Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

"Праведзены перагаворы з некаторымі кампаніямі, якія маюць намер удзельнічаць у рэканструкцыі нафтахімічнай вытворчасці, у прыватнасці, у праекце па вытворчасці параксілолу", - сказаў Прэм'ер.

Кошт праекта ацэньваецца прыкладна $126 млн.

Акрамя таго, карэйскія прадпрыемствы зацікаўлены ўдзельнічаць у вытворчасці корднай ніці ў Беларусі. Ёсць цікавасць да супрацоўніцтва ў галіне чыгуначных зносін. Размова ідзе аб развіцці ўзаемных транспартных патокаў паміж Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам і Еўропай праз Беларусь.

Магчыма таксама арганізаваць сумесную вытворчасць вагонаў і кантэйнераў.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, вялікі патэнцыял мае супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці электроннай бытавой тэхнікі, медыцынскага абсталявання.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што Беларусь запрашае бізнесменаў з Карэі папрацаваць са свабоднымі эканамічнымі зонамі, Паркам высокіх тэхналогій.

Беларусь і Карэя падпісалі пагадненне аб паветраных зносінах

Беларусь і Карэя падпісалі міжурадавае пагадненне аб паветраных зносінах паміж тэрыторыямі дзяржаў і за іх межамі. Дакумент падпісаны ў сталіцы Рэспублікі Карэя Сеуле па выніках сустрэчы Прэм'ер-міністраў дзвюх краін Сяргея Сідорскага і Хан Док Су.

Акрамя таго, падпісаны міжурадавыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і аб узаемных бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі і мытнай службай Рэспублікі Карэя ў галіне інфарматызацыі і камп'ютэрызацыі і мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне стандартызацыі.

Прэм'ер-міністр Беларусі сустрэўся з кіраўніцтвам кампаніі Hyundai

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сустрэўся з Прэзідэнтам, Старшынёй Праўлення карпарацыі Hyundai-Kia Automotive Group Чонг Монг Ку.

У час пратакольнай сустрэчы кіраўнік беларускага Урада адзначыў, што ў краіне актыўна развіваецца рынак аўтамабілебудавання і трактарабудавання. "Нашы кампаніі вядуць актыўныя перагаворы з вядучымі кампаніямі свету", - падкрэсліў ён. Беларусь з'яўляецца лідэрам па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў. "Мы ганарымся, што на долю Беларусі прыпадае 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў. Адным з удачных праектаў з'яўляецца вытворчасць тралейбусаў", - сказаў Сяргей Сідорскі.

Прэм'ер-міністр паведаміў, што ў Беларусі штогод выпускаецца каля 60 тыс. трактароў амаль 50 мадыфікацый. "Вядуцца перагаворы з замежнымі вытворцамі для таго, каб у сегменце аўтамабільнага рынку Беларусі прысутнічалі і іншыя кампаніі. Нам таксама цікавыя сярэднетанажныя аўтамабілі. Актыўна ідуць перагаворы з кампаніямі, якія выпускаюць легкавыя аўтамабілі. Рынак легкавых аўтамабіляў у Беларусі расце. У рэспубліку штогод увозіцца такіх аўтамабіляў на $1,5 млрд.", - расказаў Сяргей Сідорскі. Ён адзначыў, што Беларусь мае з Расіяй агульную эканамічную прастору, і гэта дае магчымасць пастаўляць на рынак суседняй краіны прадукцыю бяспошлінна.

Група кампаній Hyundai пачала сваю работу ў 1947 годзе з заснавання аўтарамонтнай майстэрні. Цяпер асноўныя напрамкі работы групы Hyundai звязаны з пашырэннем дзейнасці ў суднабудаванні (Hyundai Heavy Industries), хімічнай прамысловасці (Hyundai Chemical Industries), вытворчасці аўтамабіляў і запчастак (Hyundai-Kia Automotive Group, уключаючы Hyundai Motor Company і Hyundai Mobis), ліфтабудаванні (Hyundai Elevator), аказанні фінансавых і банкаўскіх паслуг (Hyundai Capital і Hyundai Сard), ажыццяўленні міжнародных перавозак (Hyundai Logistics), а таксама буйнатанажных марскіх перавозак (Hyundai Merchant Marine). Сукупны чысты даход Hyundai Group па выніках 2006 года ацэньваецца ў памеры больш як $7 млрд.

Карпарацыя Hyundai-Kia Automotive Group з'яўляецца пятым па велічыні вытворцам легкавых аўтамабіляў у свеце і мае самы сучасны і магутны (да 1,6 млн. аўтамабіляў у год) аўтамабільны завод у г.Ульсан (Паўднёвая Карэя).

Прадстаўнікі корэйскай фінансавай кампаніі Good Morning Shinhan Securities плануюць наведаць Беларусь

Прадстаўнікі карэйскай фінансавай кампаніі Good Morning Shinhan Securities на наступным тыдні плануюць наведаць Беларусь. Яны маюць намер правесці перагаворы па прапрацоўцы канкрэтных праектаў з удзелам беларускіх прадпрыемстваў. Аб гэтым паведаміў Прэзідэнт кампаніі Лі Донг Гёль на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім. У гэтай сустрэчы таксама прынялі ўдзел Старшыня Праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Надзея Ермакова і іншыя члены дэлегацыі.

Прэзідэнт карэйскай фінансавай кампаніі ў цэлым лічыць беларускі рынак выгадным і перспектыўным. Ён выказаў зацікаўленасць у наладжванні супрацоўніцтва з Беларуссю.

Пры гэтым Лі Донг Гёль падкрэсліў, што кампанія хацела б атрымаць дадатковую інфармацыю аб Беларусі. У сувязі з гэтым у краіну на наступным тыдні і прыбудзе рабочая група.

LG Group гатова разгледзець пытанні магчымага інвесціравання сродкаў у Беларусь

LG Group гатова разгледзець пытанні магчымага інвесціравання сродкаў у Беларусь. Аб гэтым паведаміў віцэ-старшыня праўлення LG Group, Прэзідэнт карпарацыі LG Electronics Нам Ёнг на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Сёння Сяргей Сідорскі наведаў завод LG.Philips LCD, дзе азнаёміўся з вытворчасцю вадкакрысталічных панэлей.

Кіраўнік беларускага Урада адзначыў, што "завод зрабіў добрае ўражанне як з пункту гледжання прымянення найноўшых тэхналогій, так і архітэктурных рашэнняў". Пры гэтым ён сказаў, што ў Беларусі таксама ёсць прадпрыемствы з аналагічным узроўнем развіцця тэхналогій - НВА "Інтэграл". Аб'яднанне ўжо 12 гадоў пастаўляе ў Карэю паўправаднікі. 5 лістапада быў падпісаны чарговы кантракт на пастаўку паўправаднікоў на суму $10 млн.

Паводле слоў Прэм'ер-міністра, мэтай яго сённяшняй сустрэчы з кіраўніцтвам LG Group было азнаямленне з найноўшымі тэхналогіямі вытворчасці вадкакрысталічных панэлей, каб у перспектыве выкарыстоўваць іх у Беларусі. У цэлым Сяргей Сідорскі выказаў задавальненне тымі падыходамі ў супрацоўніцтве, якія выкарыстоўваюць LG і НВА "Інтэграл". Ён адзначыў, што Урад прыняў рашэнне аб будаўніцтве ў Беларусі завода па вытворчасці святлодыёдаў. "Беларусь актыўна шукае партнёра для работы ў радыёэлектроннай галіне і гатова прадэманстраваць усе магчымасці прадпрыемстваў у гэтай галіне", - падкрэсліў Прэм'ер.

Карэя звярнулася да Беларусі з просьбай падтрымаць яе кандыдатуру на правядзенне Сусветнай выстаўкі "ЭКСПО-2012"

Карэя звярнулася да Беларусі з просьбай падтрымаць яе кандыдатуру на правядзенне Сусветнай выстаўкі "ЭКСПО-2012". Аб гэтым паведаміў спікер Нацыянальнай асамблеі Карэі Лім Чхэ Чжонг на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Спікер высока ацаніў узровень эканамічнага развіцця Беларусі. На яго думку, актывізацыі двухбаковых адносін будзе садзейнічаць маючае адбыцца адкрыццё пасольства Карэі ў Мінску, а таксама першы візіт беларускага Прэм'ер-міністра ў Карэю, праведзены 5-6 лістапада.

Сяргей Сідорскі адзначыў, што Беларусь і Карэю звязваюць адзіныя падыходы ў правядзенні эканамічнай палітыкі, прыярытэрам якой з'яўляецца развіццё экспарту.

Бакі таксама абмеркавалі пытанні развіцця міжпарламенцкіх адносін Беларусі і Карэі.

Прэм'ер-міністр Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Іркуцк

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прыбыў з рабочым візітам у Іркуцк. Гэта першы візіт Прэм'ера ў гэты рэгіён Расійскай Федэрацыі. Заўтра тут прадугледжваюцца сустрэча з Губернатарам Іркуцкай вобласці Аляксандрам Цішаніным, правядзенне перагавораў па пашырэнню супрацоўніцтва ў мэтах павелічэння экспарту прадукцыі беларускіх вытворцаў, наладжвання вытворчай кааперацыі, удзелу беларускіх арганізацый у федэральных і рэгіянальных праграмах, якія рэалізуюцца ў Іркуцкай вобласці.

Адначасова з візітам Прэм'ер-міністра Беларусі ў Іркуцк адбудзецца візіт беларускіх дзелавых колаў (прадстаўнікі ААТ "Амкадор", ВА "БелАЗ", ВА "Гомсельмаш", ВА "Мінскі трактарны завод", ААТ "Лідскі малочнакансервавы камбінат").

У студзені - жніўні 2007 года тавараабарот паміж Беларуссю і Іркуцкай вобласцю склаў $38,3 млн. і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года павялічыўся на 68,7 працэнта; экспарт - $21,8 млн., павялічыўся на 97,1 працэнта; імпарт - $16,5 млн., павялічыўся на 41,1 працэнта.

Аснову экспарту Беларусі ў Іркуцкую вобласць складаюць грузавыя аўтамабілі, шыны, трактары, сельскагаспадарчая тэхніка, халадзільнікі, мэбля і прадукты харчавання.

З Іркуцкай вобласці ў Беларусь у студзені - жніўні 2007 года імпартаваліся дрот алюмініевы, цэлюлоза драўняная (растваральныя гатункі), лесаматэрыялы распілаваныя, пігменты, неапрацаваныя шкуры буйной рагатай жывёлы, цэлюлоза драўняная (акрамя растваральных гатункаў), палявы і плаўніковы шпат, парашкі і лускавінкі алюмініевыя.

Беларусь і Іркуцкая вобласць прапрацоўваюць пытанні супрацоўніцтва ў абаронна-тэхнічнай прамысловасці

Пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Іркуцкай вобласці ў абаронна-тэхнічнай прамысловасці разгледжаны 7 лістапада на сустрэчы Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і губернатара Іркуцкай вобласці Расіі Аляксандра Цішаніна.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, Беларусь захавала сваю абаронна-тэхнічную прамысловасць, і гэты сектар паспяхова развіваецца. "Мы канкурыруем як на постсавецкай прасторы па вытворчасці асобных блокаў і вузлоў, спецыяльнай тэхнікі, так і пастаўляем прадукцыю на экспарт па тэматыцы спецыяльнага прызначэння", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік беларускага Урада наведаў ААТ "Навукова-вытворчая карпарацыя "Іркут", дзе азнаёміўся з тэхналогіяй вытворчасці самалётаў розных мадыфікацый. "У Беларусі мадэрнізуюцца сістэмы самалётаў СУ. Асаблівыя поспехі дасягнуты ў галіне высокатэхнічнай мадэрнізацыі сістэм начнога бою", - падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

Навукова-вытворчая карпарацыя "Іркут" - буйное машынабудаўнічае прадпрыемства Расіі, асноўная дзейнасць якога сканцэнтравана на вытворчасці грамадзянскай і ваеннай авіяцыйнай тэхнікі. Карпарацыя займае лідзіруючыя пазіцыі сярод расійскіх авіябудаўнічых прадпрыемстваў і другое месца па аб'ёмах выручкі і колькасці існуючых экспартных кантрактаў у галіне высокіх тэхналогій.

Мадэльны рад карпарацыі ўключае знішчальнікі Су-27УБ, Су-30МК, СУ-30КН, шматмэтавы самалёт-амфібія БЕ-200, ваенна-транспартны самалёт МТА і інш. Цяпер партфель заказаў складае больш за $4,6 млрд. У 2006 годзе аб'ём паставак перасягнуў $832 млн.

Іркуцкая вобласць зацікаўлена ў набыцці лесанарыхтоўчай тэхнікі

Іркуцкая вобласць Расіі зацікаўлена ў набыцці лесанарыхтоўчай тэхнікі. Аб гэтым паведаміў губернатар Іркуцкай вобласці Аляксандр Цішанін на сустрэчы 7 лістапада з Прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Сяргей Сідорскі адзначыў, што ў Беларусі асвоена вытворчасць шырокай наменклатуры тэхнікі для лесатэхнічных мэт і лясныя машыны паспяхова працуюць у многіх расійскіх рэгіёнах.

У сваю чаргу губернатар Іркуцкай вобласці падкрэсліў, што выкарыстанне беларускага вопыту вытворчасці лесанарыхтоўчай тэхнікі дасць магчымасць рэгіёну павялічыць даходнасць у гэтай сферы дзейнасці.

Беларускі бок прапанаваў Іркуцкай вобласці павялічыць пастаўкі спецыяльнай тэхнікі для патрэб лесапрамысловага комплексу, у тым ліку на аснове развіцця вытворчай кааперацыі, са стварэннем сэрвісных цэнтраў па яе абслугоўванню і рамонту.

Іркуцкая вобласць Расіі мае унікальныя лясныя рэсурсы, 82 працэнты яе тэрыторыі пад лясной расліннасцю.

Продажы беларускай машынабудаўнічай прадукцыі ў Іркуцкую вобласць у 2008 годзе могуць павялічыцца ў 2 разы

Аб'ём продажаў беларускай машынабудаўнічай прадукцыі ў Іркуцкую вобласць у 2008 годзе можа павялічыцца прыкладна ў 2 разы. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра прамысловасці Беларусі Генадзь Свідзерскі на сустрэчы 7 лістапада Прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага і губернатара Іркуцкай вобласці Аляксандра Цішаніна з дзелавымі коламі двух бакоў.

У прыватнасці, у 2008 годзе плануецца прадаць дарожна-будаўнічай тэхнікі ААТ "Амкадор" на суму $2 млн., што ў 2 разы перасягне ўзровень продажаў 2007 года. Пастаўкі трактароў МТЗ у Іркуцкую вобласць у будучым годзе таксама ўзрастуць прыкладна ў два разы. Усяго цяпер беларускімі прадпрыемствамі заключаны кантракты на пастаўку сельскагаспадарчай тэхнікі на суму не менш як $5,6 млн. Акрамя таго, Беларусь плануе павялічыць пастаўкі ў Іркуцкую вобласць лесанарыхтоўчай тэхнікі.

У студзені-верасні бягучага года БелАЗ накіраваў у гэты расійскі рэгіён прадукцыі на суму $7,4 млн., у тым ліку 24 адзінкі тэхнікі. У перспектыве завод мае намер павялічыць экспартныя пастаўкі тэхнікі і стварыць сэрвісныя цэнтры па яе рэалізацыі і абслугоўванню.

7 лістапада завяршыўся двухдзённы візіт прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ў Іркуцкую вобласць. Напярэдадні дзелавыя колы Беларусі і расійскага рэгіёну правялі некалькі сустрэч, дзе таксама былі абмеркаваны пытанні пашырэння паставак у Іркуцкую вобласць тавараў сельскагаспадарчай вытворчасці, племянной прадукцыі і насення беларускай селекцыі. Вобласць выказала зацікаўленасць у комплексных пастаўках па перспектыўных напрамках жывёлагадоўлі. З Беларусі плануецца пастаўляць у Іркуцкую вобласць мяса-малочную прадукцыю. Па гэтых напрамках супрацоўніцтва былі падпісаны адпаведныя пагадненні.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК