Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

ПАСЯДЖЭННЕ САВЕТА КІРАЎНІКОЎ УРАДАЎ КРАІН СНД

Беларусь і Туркменістан разглядаюць варыянты супрацоўніцтва ў галіне паставак беларускай сельгастэхнікі

Беларусь і Туркменістан разглядаюць варыянты супрацоўніцтва ў галіне паставак беларускай сельгастэхнікі. Як заявіў сёння Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў на сустрэчы з Кіраўнікамі Урадаў дзяржаў - удзельніц СНД у Ашхабадзе, Туркменістан мае намер актыўна рэфармаваць сельскагаспадарчую вытворчасць і зацікаўлены ў пастаўцы новай сельгастэхнікі. Ён адзначыў, што па гэтаму пытанню ў Туркменістана ёсць добрыя пачынанні з Беларуссю.

21 лістапада адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Сустрэча праходзіла ў закрытым фармаце.

У цэлым Прэзідэнт Туркменістана выказаў упэўненасць у дасягненні плённых вынікаў пасяджэння Савета Кіраўнікоў Урадаў краін - удзельніц СНД. Пры гэтым ён падкрэсліў, што найбольшай увагі заслугоўваюць пытанні супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы.

Беларусь вядзе перагаворы аб магчымым удзеле ў здабычы газу ў Туркменістане - С.Сідорскі

Беларусь вядзе перагаворы аб магчымым удзеле ў здабычы газу ў Туркменістане. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Паводле яго слоў, "Белтрансгаз" і іншыя беларускія кампаніі вядуць такія перагаворы, аднак яны пакуль што не даюць чаканага выніку.

Як паведамлялася, 21 лістапада Сяргей Сідорскі сустрэўся з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Яны абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы. Прэм'ер-міністр адзначыў, што для Туркменістана сёння актуальнае пытанне сэрвіснага абслугоўвання існуючых свідравін. Беларускія прадпрыемствы маюць вялікі вопыт работы ў гэтай галіне. У бліжэйшай перспектыве ў гэтай краіне плануецца адкрыць прадстаўніцтва адпаведнай беларускай кампаніі, якая будзе займацца арганізацыяй праекта.

Сяргей Сідорскі праінфармаваў таксама, што кампанія "Беларуснафта" прапанавала пабудаваць у Туркменістане завод па вытворчасці метанолу. "Праект па будаўніцтву завода, а таксама выхад на дзеючыя свідравіны, дасць магчымасць замацавацца на гэтым рынку", - сказаў ён. Беларусь ужо прадаставіла праекты і чакае рашэння з боку Туркменістана.

Беларусь у бягучым годзе паставіць у Туркменістан больш як 2,7 тыс. трактароў

Беларусь у бягучым годзе паставіць у Туркменістан больш як 2,7 тыс. трактароў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, каменціруючы вынікі праведзенай 21 лістапада ў Ашхабадзе сустрэчы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым.

У наступным годзе Беларусь плануе павялічыць пастаўкі ў Туркменістан "МАЗаў", збожжаўборачнай і іншай тэхнікі, паколькі ў краіне рэалізуецца праграма па развіццю сельгасвытворчасці, якая прадугледжвае абнаўленне парку тэхнікі.

Ацэньваючы ў цэлым гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана, Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што ўзровень дасягнутага тавараабароту $70 млн. недастатковы. "Гэта лічба абавязвае весці актыўныя перагаворы па развіццю экспарту беларускай прадукцыі", - сказаў ён.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, на сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў будаўнічай галіне. У прыватнасці, разглядалася магчымасць работы спецыялістаў беларускіх праектных інстытутаў у Туркменістане. Бакі таксама абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння ў нафтагазавай сферы.

Стратэгія развіцця харчовага рынку СНД будзе распрацавана ў бліжэйшы час

Стратэгія развіцця харчовага рынку СНД будзе распрацавана ў бліжэйшы час. Як паведаміў сёння журналістам Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, пытанні забеспячэння харчовай бяспекі дзяржаў - удзельніц СНД з'яўляюцца актуальнымі. Гэта звязана з сусветнымі тэндэнцыямі росту цэн на збожжа, прадукцыю жывёлагадоўлі.

У сувязі з гэтым, паводле слоў Сяргея Сідорскага, трэба скаардынаваць харчовую праграму ў рамках СНД, каб пазней грунтоўна далажыць Кіраўнікам дзяржаў СНД прапановы па фарміраванню адзінага рынку харчавання ў Садружнасці. Сёння на пасяджэнні Савета Кіраўнікоў Урадаў дзяржаў - удзельніц СНД было прынята рашэнне аб стварэнні рабочай групы ў складзе кіраўнікоў міністэрстваў АПК для распрацоўкі стратэгіі развіцця харчовага рынку Садружнасці.

Сяргей Сідорскі таксама праінфармаваў аб тым, што па ініцыятыве беларускага боку на сённяшнім пасяджэнні Савета Кіраўнікоў Урадаў дзяржаў - удзельніц СНД было ўзнята пытанне далейшага развіцця эканамічнай інтэграцыі ў Садружнасці. У выніку дасягнута дамоўленасць стварыць рабочую групу пры Эканамічным савеце СНД, якая на працягу бліжэйшых двух-трох месяцаў прадставіць канкрэтную праграму па далейшаму эканамічнаму развіццю Садружнасці.

Акрамя таго, на пасяджэнні абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў транспартнай сферы, міграцыйнай палітыцы. Усяго было разгледжана больш як 30 важнейшых дакументаў.

У сённяшнім пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх 12 дзяржаў - удзельніц СНД.

Па ініцыятыве беларускага боку наступнае пасяджэнне Савета Кіраўнікоў Урадаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці плануецца правесці ў маі 2008 года ў Мінску.

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК