Рус | Бел | Eng   Галоўная | Зваротная сувязь | Кантакты | Карта сайта
 
 
ГАЛОЎНАЕ
Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей

Устойлівасць беларускай эканомікі - у стварэнні экспартаарыентаваных вытворчасцей. Такую думку выказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на ўрачыстай цырымоніі пуску ў эксплуатацыю другой тэхналагічнай лініі па вытворчасці мінералаватных вырабаў на аснове базальтавага валакна ў ААТ "Гомельбудматэрыялы". Чым больш у рэспубліцы будзе такіх вытворчасцей, тым хутчэй і прасцей будзе пераадольваць уплыў негатыўных з'яў на сусветным рынку. Увод у эксплуатацыю новай лініі дасць магчымасць у поўным аб'ёме забяспечыць будаўнічую галіну рэспублікі сучаснымі цеплаізаляцыйнымі плітамі, а таксама пастаўляць частку прадукцыі на экспарт.

 

У МІНСКУ АДБЫЛОСЯ ЧАРГОВАЕ ПАСЯДЖЭННЕ САВЕТА МІНІСТРАЎ САЮЗНАЙ ДЗЯРЖАВЫ

Беларусь і Расія будуць паскараць інтэграцыю, нягледзячы на сусветныя фінансавыя катаклізмы. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы ў вузкім коле са Старшынёй Урада Расіі Віктарам Зубковым. "За апошні час мы змаглі палепшыць эканамічныя адносіны. Работа ў Саюзнай дзяржаве ідзе актыўна, выконваюцца даручэнні кіраўнікоў дзяржаў, дадзеныя на апошнім пасяджэнні Вышэйшага Дзяржсавета ў снежні 2007 года", - адзначыў Сяргей Сідорскі. Прэм'ер-міністр Беларусі даў добрую ацэнку дзейнасці рабочых груп па падрыхтоўцы пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

"Яны добра працавалі і дасягнулі ўзаемадзеяння па многіх пытаннях інтэграцыі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

Старшыня Урада Расіі Віктар Зубкоў сказаў, што першае ў бягучым годзе пасяджэнне Саюзнага Саўміна праходзіць з насычаным парадкам дня. Абмяркоўваецца шырокае кола пытанняў эканамічнага ўзаемадзеяння. На думку расійскага Прэм'ера, "дзейнасць у Саюзнай дзяржаве ажыццяўляецца рытмічна, у добрым фармаце рэгулярных сустрэч".

Віктар Зубкоў таксама падкрэсліў вялікую значнасць работы, праведзенай віцэ-прэм'ерамі Беларусі і Расіі Андрэем Кабяковым і Сяргеем Нарышкіным. У студзені - сакавіку 2008 года яны правялі некалькі сустрэч, дзе прадметна разгледзелі і падрыхтавалі да Саюзнага Саўміна "ўвесь набор пытанняў інтэграцыйнага супрацоўніцтва".

Беларусь і Расія ўшчыльную падышлі да ўрэгулявання мытных праблем на знешняй граніцы Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым паведаміў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, адкрываючы пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Эфектыўная работа СД стварае спрыяльныя ўмовы для далейшага фарміравання адзінай эканамічнай прасторы і эканамічнай інтэграцыі, падкрэсліў Прэм'ер-міністр Беларусі. Ён адзначыў, што на гэтым саюзным Саўміне будуць "замацаваны вынікі сумесных дзеянняў у мінулым годзе і нададзена ім неабходная дынаміка на 2008 год".

У 2007 годзе Беларусь і Расія "нядрэнна папрацавалі па ўрэгуляванню праблем у гандлёва-эканамічнай сферы", падкрэсліў Прэм'ер. Падпісана базавае пагадненне аб мерах па развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Зняты праблемы, якія датычацца міжнародных перавозак, экспарту лякарстваў. Многія палажэнні, выкладзеныя ў пагадненні, ужо рэалізаваны, і праблемы вырашаны, падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

Ён таксама канстатаваў, што ў мінулым годзе Беларусь і Расія дасягнулі рэкорднага тавараабароту - $26 млрд., або амаль 650 млрд. расійскіх рублёў. Прычым аб'ёмы паставак расійскіх тавараў у Беларусь апярэджваюць беларускі экспарт у Расію. У студзені 2008 года тавараабарот дзвюх краін склаў больш як 60 млрд. расійскіх рублёў і ўзрос на 76 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што рабочыя групы Беларусі і Расіі, якія ўзначальваюць віцэ-прэм'еры дзвюх краін Андрэй Кабякоў і Сяргей Нарышкін, адыгрываюць каардынуючую ролю ў вырашэнні і ўрэгуляванні многіх сфер узаемадзеяння. Размова ідзе аб транспартна-прамысловым супрацоўніцтве, вытворчай кааперацыі, энергетыцы, аграпрамысловым комплексе. Новае развіццё атрымалі саюзныя праграмы. Агульная задача - напоўніць праграмы інавацыйным зместам, каб яны актыўна ўплывалі на дынаміку эканомік дзвюх краін, лічыць Прэм'ер-міністр Беларусі.

Беларусь і Расія маюць намер вызначыць новы вектар эканамічнага супрацоўніцтва, паведаміў Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Віктар Зубкоў на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

За 4 гады аб'ём узаемнага тавараабароту дзвюх краін вырас удвая і ў 2007 годзе дасягнуў $26 млрд. "Але на гэтым патэнцыял узаемадзеяння не вычарпаны. І сёння мы абмяркуем, як яго рэалізаваць", - падкрэсліў расійскі Прэм'ер.

Ён дадаў, што ў парадку дня саюзнага Саўміна таксама работа камісіі па тарыфнаму і нетарыфнаму рэгуляванню ў Саюзнай дзяржаве, ход рэалізацыі шэрага саюзных праграм. Акрамя таго, гаворка пойдзе аб правілах і прынцыпах прадастаўлення прамысловых субсідый і прымянення мер дзяржпадтрымкі сельскай гаспадаркі. Важны напрамак таксама ваенна-палітычнае супрацоўніцтва, абараназдольнасць краін.

Ключавым пытаннем у эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі з'яўляецца баланс сельгаспрадукцыі, падкрэсліў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, адкрываючы пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Рэзкі рост цэн на сельгаспрадукцыю, асабліва на збожжавыя культуры, а таксама манапалізацыя іх продажу трэцімі краінамі патрабуе ад нас прыняцця дадатковых мер па забеспячэнню харчовай бяспекі Беларусі і Расіі, падкрэсліў Сяргей Сідорскі. У гэтых умовах правядзенне скаардынаванай аграрнай палітыкі і ўзгадненне балансу ўзаемадзеяння паставак сельгаспрадукцыі - важны фактар вытворчасці і рэалізацыі яе на рынку Саюзнай дзяржавы, адзначыў беларускі Прэм'ер.

Ён таксама назваў важным падрыхтаваныя і прынятыя ў мінулым годзе шэраг дакументаў, якія датычацца вырашэння праблем забеспячэння роўных правоў грамадзян, сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя, падаткаў і даходаў. У бліжэйшы час будзе завершана ратыфікацыя пагаднення аб міграцыі грамадзян Саюзнай дзяржавы.

"Цяпер нам важна зрабіць так, каб гэтыя пагадненні неадкладна запрацавалі ў інтарэсах грамадзян. Тады мы зможам далей рухацца ў запланаваным напрамку", - рэзюмаваў Сяргей Сідорскі.

Усе ўзнікаючыя пытанні па пастаўках расійскага газу ў Беларусь павінны вырашацца ў адпаведнасці з заключанымі кантрактамі. Аб гэтым заявіў журналістам ў Мінску Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Віктар Зубкоў.

"У снежні 2006 года былі падпісаны адпаведныя кантракты. Неабходна, каб усе ўзнікаючыя пытанні вырашаліся ў адпаведнасці з кантрактнымі абавязацельствамі", - сказаў ён.

"Мы стварылі ўсе ўмовы для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы", - падкрэсліў Віктар Зубкоў. Ён дадаў, што "Газпрам" свае абавязацельствы выконвае дакладна, прычым і па пастаўках газу, і ў адносінах да ствараемага сумеснага газатранспартнага прадпрыемства.

Беларусь не імкнецца да эскалацыі напружанасці ў адносінах са ЗША, тым больш да згортвання дыпламатычных адносін. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў Мінску па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Прэм'ер-міністр Беларусі сказаў, што Рэспубліка Беларусь у адпаведнасці з дамоўленасцямі з нашымі заходнімі партнёрамі паслядоўна рэалізоўвала захады па наладжванню дыялога з Еўрапейскім саюзам і ЗША у мэтах нармалізацыі адносін з імі.

Як адзначыў Сяргей Сідорскі, захады, што рабіліся беларускім бокам, былі накіраваны на выбудоўванне паўнацэнных, узаемавыгадных двухбаковых адносін з дзяржавамі ЕС і ЗША. Аднак Злучаныя Штаты ўвялі дадатковыя абмежавальныя меры эканамічнага характару ў адносінах да канцэрна "Белнафтахім". Тым самым яны парушылі ўзгоднены алгарытм узаемных дзеянняў, накіраваных на нармалізацыю адносін. Зрабіўшы гэты недружалюбны крок, ЗША адмовіліся ад узятых на сябе двухбаковых і шматбаковых абавязацельстваў у адносінах да нашай краіны, падкрэсліў кіраўнік беларускага Урада.

Расія расцэньвае крок ЗША па ўвядзенню абмежавальных мер эканамічнага характару ў адносінах да канцэрна "Белнафтахім" як палітызаваны, заявіў Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі Віктар Зубкоў па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

На думку Віктара Зубкова, такія дзеянні Злучаных Штатаў узмацняюць націск на Беларусь.

Кіраўнік расійскага Урада сказаў: "Замест выбудоўвання дыялога і адмены абмежавальных мер Вашынгтон у сваіх інтарэсах прадаўжае ўзмацняць націск на Беларусь. І ўсё гэта адбываецца на фоне пазітыўных крокаў беларускага кіраўніцтва". Прыкладам тут з'яўляюцца апошнія дасягненні ў развіцці рыначнай эканомікі Беларусі, падкрэсліў Віктар Зубкоў.

Такія дзеянні ЗША складана ўпісваюцца і ў міжнародны прававы кантэкст міждзяржаўных адносін, адзначыў расійскі Прэм'ер. "Мы заклікаем Вашынгтон перагледзець сваю лінію ў адносінах да Беларусі і яе камерцыйных структур", - рэзюмаваў ён.

Беларусь і Расія таксама ўзгаднілі меры па забеспячэнню энергетычнай і харчовай бяспекі, заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Ён адзначыў, што ўзгоднены баланс попыту і прапанавання па электраэнергіі на 2008 год і пастаўцы найважнейшых відаў сельскагаспадарчай прадукцыі да 2012 года.

Сяргей Сідорскі адзначыў, што галоўнымі пытаннямі парадку дня былі далейшыя крокі па развіццю эканамічнай інтэграцыі і фарміраванню адзінай эканамічнай прасторы дзвюх дзяржаў. Падведзены вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва краін за 2007 год, а таксама вынікі дзейнасці створаных рабочых груп. Прааналізаваны ход выканання пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб мерах па развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Дзякуючы зладжанай рабоце і прынятым мерам па сістэмнаму паляпшэнню ўмоў узаемнага гандлю ў мінулым годзе ўдалося выйсці на рэкордны ўзровень тавараабароту - $26 млрд.

Прэм'ер-міністр Беларусі дадаў: "Мы знайшлі агульны алгарытм узаемадзеяння ў такіх вельмі важных пытаннях, як фарміраванне адзінага адукацыйнага працэсу і стварэнне агульнага рынку паслуг сувязі Саюзнай дзяржавы".

ВЫДАННІ САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  Газета 'Рэспублiка'

Газета 'Беларуская Ніва'

Часопіс 'Эканоміка Беларусі'

Газета 'Звязда'
 
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРСЫ
  Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

BELARUS.BY

Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
 
© 2005-2008 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
 
 
НАВІНЫ
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць цыгарэт у 2008 годзе да 19,5 млрд. штук

Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць у 2008 годзе тытунёвых вырабаў з 19 млрд. штук да 19,5 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 18 лістапада нумар 1736.

 
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, якое спасцігла гэту краіну. Міністэрству фінансаў пастановай Савета Міністраў прадпісана выдзеліць у 2008 годзе Міністэрству замежных спраў для пасольства Беларусі ў Кубе з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 30 тыс. еўра на аказанне гуманітарнай дапамогі Кубе.

 
У план прыватызацыі прадпрыемстваў на 2008-2010 гады ўнесены змяненні

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008-2010 гады ўнесены змяненні. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 1709.

Дзяржава ўзмоцніць кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў

Кантроль за працоўнай дзейнасцю нядбайных бацькоў у бліжэйшы час будзе ўзмоцнены. Аб гэтым Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец заявіў сёння ў Мінску ў час сустрэчы з бацькамі, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным выхаванні.

Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане

Беларускі інвестыцыйны форум пачаўся ў канферэнц-цэнтры Чэрч Хаўз у Лондане. Яго работу ўзначальвае Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

 
У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні і студзені

У Беларусі пераносяцца рабочыя дні ў снежні бягучага года і ў студзені 2009 года. Такое рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1720 ад 15 лістапада 2008 года.

 
У 2008 годзе будуць выкананы ўсе прагнозы па сельскай гаспадарцы, акрамя вытворчасці малака

У 2008 годзе ў сельскай гаспадарцы будуць выкананы ўсе прагнозныя паказчыкі, акрамя вытворчасці малака. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады па выніках работы за 9 месяцаў, а таксама меры па ліквідацыі дапушчанага адставання пры рэалізацыі мерапрыемстваў гэтай праграмы.

Рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі у Вялікабрытанію

17 лістапада Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і лорд-мэр Лонданскага сіці Іан Людэр абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Вялікабрытаніі ў фінансавай сферы. Паводле слоў Сяргея Сідорскага, мэта гэтай сустрэчы - знайсці новыя імпульсы развіцця сектараў эканомік дзвюх краін ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, наладзіць эфектыўнае супрацоўніцтва паміж бізнесам і фінансавымі інстытутамі.

 
Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця

Беларусь разглядае магчымасць прыцягнення замежных кампаній у сферу страхавання жыцця. Аб гэтым паведаміў сёння ў Лондане журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў. Ён адзначыў, што размова ідзе аб страхавых кампаніях - рэзідэнтах Беларусі. "Гэта прынцыповая пазіцыя", - падкрэсліў ён.

АРХІЎ НАВІН
ПОШУК