| |
Навіны
Беларускі рынак з'яўляецца прыярытэтным для Ашчаднага банка Расіі
|
|
|
| "Мы цэнім Ашчадны банк як высакакласны, які заўсёды можа даць кансультацыю. Нашы эксперты сёння актыўна працуюць з экспертамі банка. Сёння мы хацелі б абмеркаваць ход пытанняў, якія датычацца як прыватызацыі, так і развіцця адносін паміж Ашчадным банкам і беларускімі прадпрыемствамі", - сказаў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы са старшынёй праўлення Ашчаднага банка Расii Германам Грэфам. |
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі адзначыў, што галоўнае цяпер дамовіцца ад удзеле Ашчаднага банка ў канкрэтных інавацыйных і інвестыцыйных праектах. На тэрыторыі Беларусі гэты расійскі банк будзе ўдзельнічаць і ў крэдытаванні, і ў фінансавай падтрымцы, і будзе кансультантам па многіх аперацыйных здзелках, якія праводзяцца ў краіне.
Ён таксама дадаў, што Беларусь апошнім часам актыўна прыцягвае рэсурсы і накіроўвае іх на далейшае інавацыйнае развіццё. У сувязі з гэтым Сяргей Сідорскі дадаў: "Мы можам пашырыць мемарандум, дамоўленасці, якія былі прыняты раней".
Беларускі рынак з'яўляецца прыярытэтным для Ашчаднага банка Расіі, паведаміў прэзідэнт, старшыня праўлення Ашчаднага банка Герман Грэф. "У нашай стратэгіі развіцця запісана, што Беларусь, Украіна, Казахстан - найбольш прыярытэтныя партнёры, з якімі мы будзем развіваць бізнес", - адзначыў Герман Грэф.
Цяпер з гэтых краін Ашчадны банк прысутнічае ва Украіне і Казахстане. "Мы будзем прыкладаць намаганні, каб быць дастойна прадстаўленымі на рынку фінансавых паслуг Беларусі, асабліва ў гэты няпросты час, калі мала інвестараў выказваюць намер па пашырэнню бізнесу", - падкрэсліў ён.
Герман Грэф дадаў: "Нашы планы не змяніліся. Мы бачым у Беларусі новыя магчымасці для нашай прысутнасці, нашага бізнесу тут". Пры гэтым ён адзначыў, што з Урадам і Нацбанкам Беларусі ў кіраўніцтва Ашчаднага банка склаліся канструктыўныя адносіны, праведзены шэраг сустрэч па пытаннях супрацоўніцтва.
"З лютага мы сур'ёзна рушылі наперад па пераважнай большасці пытанняў, замацаваных у мемарандуме аб супрацоўніцтве. Сёння мы гатовы да размовы па канкрэтных праектах", - сказаў Герман Грэф. "У бліжэйшы час мы давядзём усе пункты дасягнутых дамоўленасцей да рэалізацыі", - дадаў ён.
| |
© 2005-2009 Апарат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на друкаваную крыніцу з`яўляецца абавязковай
Інфармацыйная падтрымка УП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва"
|
|
|